| Предыдущая тема :: Следующая тема |
| Автор |
Сообщение |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Пт Окт 17, 2025 12:05 Заголовок сообщения: |
|
|
“Зачараваныя цудам”: космас у Ватыканскіх садах
Ватыканская абсерваторыя адкрывае выставу “Зачараваныя цудам” з унікальнымі выявамі космасу, зробленымі тэлескопамі “Хабл” і “Джэймс Уэб”.
_________________ My God, it's full of stars!
| Поблагодарили(1): astroivan |
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Вс Окт 26, 2025 06:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Тамаш Жаброўскі. Астраном-архітэктар
Найбольш вядомы архітэктурны твор Жаброўскага – астранамічная абсерваторыя ў Вільні. Яна была ўзведзеная паверх колішняга корпуса езуіцкага калегіума. Вежы па кутах абсерваторыі сваімі формамі мусілі нагадваць барочныя вежы віленскіх касцёлаў. Узвядзенне заходняй вежы зацягнулася ажно да самай смерці Жаброўскага і так і не было завершанае. Пабудаваная ж паводле ягонага праекту ўсходняя вежа і сёння ўзвышаецца над Старым горадам…
_________________ My God, it's full of stars!
| Поблагодарили(1): astroivan |
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Вт Окт 28, 2025 18:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Святы Пасад у ААН: выкарыстоўваць космас выключна ў мірных мэтах
Арцыбіскуп Габрыэле Кача прыняў удзел у тэматычнай дыскусіі аб космасе, якая 27 кастрычніка 2025 года прайшла ў Першым камітэце 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Ён падкрэсліў, што касмічная прастора – гэта крыніца велізарных магчымасцяў для чалавецтва, але адначасова і сфера вялікай адказнасці. Яна нагадвае нам пра веліч і далікатнасць стварэння, а таксама пра наш абавязак перад агульным дабром усяго чалавецтва.
_________________ My God, it's full of stars!
| Поблагодарили(1): astroivan |
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Сб Янв 24, 2026 18:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Неба Ватыкана: астэроіды атрымалі імёны святых і навукоўцаў
Ватыканская абсерваторыя паведаміла аб афіцыйным прысваенні назваў групе астэроідаў, сярод якіх імёны святых Фаўстыны Кавальскай і Уршулі Ледухоўскай, а таксама навукоўцаў-езуітаў.
_________________ My God, it's full of stars!
| Поблагодарили(2): astroivan, lavon |
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Вт Фев 17, 2026 16:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Святы Пасад прадставіў у ААН прынцыпы этычнага засваення космасу
“Космас і чалавецтва на раздарожжы: разважанні пра новую мяжу агульнага дабра” – так называецца даследаванне, падрыхтаванае фондам “Caritas in veritate”, які займаецца прасоўваннем сацыяльнага вучэння Касцёла на міжнароднай арэне. Прадмову да публікацыі напісаў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.
_________________ My God, it's full of stars!
| Поблагодарили(2): astroivan, lavon |
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Пн Апр 06, 2026 05:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Космас і чалавецтва на раздарожжы: разважанні пра новую мяжу агульнага дабра
У апошнія гады космас усё часцей становіцца прадметам дыскусій у ААН. Імклівы рост колькасці спадарожнікаў на арбіце сведчыць аб тым, што касмічная прастора стала ключавым элементам геапалітыкі, бяспекі і міжнародных адносін.
Каб асэнсаваць значэнне касмічных місій, фонд “Caritas in Veritate”, які ўзначальвае арцыбіскуп Этарэ Балестрэра, Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, падрыхтаваў відэафільм, ідэя якога засноўваецца на публікацыі “Космас і чалавецтва на раздарожжы: новы рубеж агульнага дабра”. У ім сінтэзуюцца погляды навукі, тэалогіі і міжнароднага права, каб адказаць на пытанне: якімі прынцыпамі павінны рэгулявацца адносіны людзей і космасу.
Падчас нядаўняй прэзентацыі ў Жэневе прагучала ўражальнае сведчанне астранаўта Майкла Хопкінса, які амаль год правёў на борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Ён распавёў пра так званы “эфект змены перспектывы” (“overview effect”), які адчуваюць астранаўты, назіраючы Зямлю з космасу: планета паўстае маленькай, уразлівай, без меж і падзелаў, агульнай для ўсяго чалавецтва...
_________________ My God, it's full of stars!
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Вс Апр 12, 2026 07:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Ватыканскі астраном: космас павінен служыць дабру ўсіх
Вывучэнне Месяца адкрывае новыя навуковыя магчымасці і павінна служыць агульнаму дабру, а Касцёл актыўна падтрымлівае міжнародныя дамовы, накіраваныя на мірнае і справядлівае выкарыстанне космасу.
_________________ My God, it's full of stars!
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Пт Апр 24, 2026 06:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Ватыканскі тэлескоп стане даступным для ўніверсітэтаў
Ватыканская абсерваторыя адкрывае доступ да свайго галоўнага тэлескопа, устаноўленага на гары Грэм у амерыканскай Арызоне, для студэнтаў езуіцкіх універсітэтаў ва ўсім свеце.
_________________ My God, it's full of stars!
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
AMIF
ЛА
 Зарегистрирован: 10.07.2024
Сообщения: 151 Благодарности: 103
Откуда: Паўночная сталіца
|
|
Добавлено: Пт Май 01, 2026 16:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Астэроід "Gioacchinopecci": нябесная памяць пра Льва XIII
Ватыканская абсерваторыя паведаміла 29 красавіка 2026 года, што Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна ўключыў у рэестр аб’ект пад нумарам 858334.
Гэта адкрыццё стала магчымым дзякуючы працы ватыканскага тэлескопа, які месціцца на гары Грэм у штаце Арызона, ЗША. Назва выбрана не выпадкова: Джаакіна Печы – гэта імя, дадзенае пры хросце будучаму Папу, які ўвайшоў у гісторыю як Леў XIII.
Менавіта Леў XIII адыграў ключавую ролю ў інстытуцыяналізацыі касцельнай навукі. У 1891 годзе ён падпісаў “motu proprio” пад назвай "Ut mysticam", якім нанова заснаваў папскую абсерваторыю. Як адзначаюць у Ватыканскай абсерваторыі, гэтым крокам Пантыфік даручыў прадстаўнікам Касцёла ўсяляк спрыяць развіццю навук аб прыродзе і сусвеце.
_________________ My God, it's full of stars!
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
|