 |
Форум @ BelAstro.Net Форум белорусской любительской астрономической сети
|
|
Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 18:23 Заголовок сообщения: Астранамічныя назіранні: першыя крокі. |
|
|
Прапаную новую тэму (у працяг галінкі http://www.forum.belastro.net/viewtopic.php?t=1046&postdays=0&postorder=asc&start=0/) , дзе можна было б абмеркаваць дылетанцкія пытанні тых, хто толькі робіць першыя крокі ў справе назіранняў за Космасам, а таксама пачуць практычныя парады ад больш дасведчаных калегаў. Мяркую, гэткая гутарка можа мець пэўную карысць для пачаткоўцаў, а пагатоў гэткіх, як я -- чыя спрактыкаванасць у астранамічнай справе знаходзіцца на перадпачатковым узроўні.
Вось апошнія навіны.
Нарэшце паставіў шруб у хамут мацавання тэлескопа да мантыроўкі, -- шруба з патрэбнаю нарэзкаю не знайшоў ні ў Гродні, ані ў сталіцы, таму праблему вырашыў праз зварот да токара, які нарэзаў разьбу пад распаўсюджаны на бацькаўшчыне шруб у гняздзе хамута, а таксама нарэзаў самыя шруб ды гайку з вушкамі. Шруб я паставіў у гняздо на клей. Здымак дадаецца.
Учора (дакладней сёння), уначы 16 лютага з гадзіны да трох рабіў першыя назіранні. Ноч была ясная, марозная; каля трох гадзінаў ночы на паўночным усходзе зьявіліся невялікія аблокі. Наводзіўся на Месяц. На жаль, нічым добрым пахваліцца не магу. Выкарыстоўваў лінзы супер 10 мм і 25 мм, а таксама іх жа ў спалучэнні з лінзаю Барлоу. Сфакусаваць тэлескоп на Месяцы не атрымалася. Пры канцы назіранняў ўсё ж нечага дасягнуў (акуляр 10 без лінзы Барлоу), аднак -- на маю думку, выгляд Месяца быў вельмі далёкі ад ідэальнага (у дадзеным выпадку праблема ў тым, што я ня ведаю, які выгляд мае быць ідэальным ці блізкім да яго). Тым ня меньш, час пад зоркамі прайшоў натхнёна, непрыкметна; за справаю я нават не пачуў холаду, хаця быў люты мароз.
Цяпер я гадаю пра магчымыя прычыны няўдачы ў назіраннях.
Напрыклад, няўдача можа вынікаць з маёй нявопытнасці: з тэлескопам я ніколі ня меў справаў, калі не лічыць школьнага дасведчання -- існавала ў нас ў школе нейкая дудачка, праз якую, памятаецца, мы па чарзе вялі назіранні за процілеглым полам на нёманскім пляжы, і было гэта больш як трыццаць гадоў таму назад...
Верагоднай прычынаю можа быць вялікі мароз. Рэч у тым, што я паклаў тэлескоп на верандзе (інструкцыя раіць: калі ёсць магчымаць, захоўваць тэлескоп у памяшканні, якое не ацяпляецца). Была адліга, у часе якой, вільготнасць паветра паднялася, а потым прыйшлі моцныя маразы, у часе якіх кандэнсат на лінзе мог замерзнуць, што паўплывала на якасць аптычнага эфекту. Да таго ж, за час, калі я рабіў назіранні, тэлескоп моцна заінеў; калі я прынёс яго ў хату, дык пабачыў сляды марозу і на апертурнай лінзе. Разам з тым, шукальнік тэлескопа даваў даволі прыстойны, кантрасны малюнак, -- на яго кліматычныя ўмовы чамусьці не падзейнічалі... Паставіў тэлескоп на суткі ў цёплы пакой з тым, каб ён прагрэўся і прасох. Сёння, калі будзе зорна, зноўку паспрабую паназіраць.
Прычына можа быць і ў дэфектах оптыкі або ў ейнае раз'юстыраванасці...
Не выключаю, што можа існаваць сукупнасць усіх трох вышэйназваных прычынаў.
Можа, у каго-небудзь ёсць думка пра гэта ўсё?
Описание: |
Нарэзаны шруб з гайкаю "барашкавага" тыпу. |
|
Размер файла: |
91.15 KB |
Просмотрено: |
14762 раз(а) |
Нарэзаны шруб з гайкаю "барашкавага" тыпу. »»»
|
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
dev81
ЛА
 Зарегистрирован: 06.02.2008
Сообщения: 748 Благодарности: 41
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 18:46 Заголовок сообщения: |
|
|
С окуляром 25 мм чёткость Луны должна вызывать .
Проверьте внешний вид всех опт. поверхностей. Может фокусер на морозе клинит и вы до фокуса не дотягиваете?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 18:58 Заголовок сообщения: |
|
|
мароз ні пры чым, я думаю.
Глядзелі з дыяганалью ці без? без дыяганалі нічога не будзе.
спрабуйце для пачатку без барлоу і з плеслам 25 мм.
Можна гэта рабіць днем, разглядваючы далёкія аб'екты (больш за 1 км), атфакусаўшыся ўдзень, зрабіце рыску фламасцерам на факусеру.
І потым па рыске ўначы.
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 19:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй за парады.
Дзень прамінуў непрыкметна... Так што, сённяшняя ноч зноўку будзе прысвечаная пошукам ісціны. :) Калі нічога не атрымаецца, буду шукаць прастору, каб дзе сфакусавацца пры дзённым святле, -- таксама праблема: навакол хаты -- лясы...
Глядзеў з дыяганальным люстэркам. Тут яшчэ ў існтрукцыі прачытаў, што Месяц лепей назіраць у няпоўнай фазе: тады праз цені на планеце малюнак атрымліваецца больш рэльефным. Цяпер справа ідзе да поўні... Хаця, падаецца, што ўсё ж не ў гэтым справы.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 19:45 Заголовок сообщения: |
|
|
>> Lavon
А чаму ў версіі з марозам Вы сумняваецеся? Гэта частая справа, калі тэлескопы пакрываюцца інеем? За час маех назіранняў на тэлескопе сабралася ладная шэрань... Для мяне гэта зьявілася нечаканасцю, бо я меркаваў, што апарат мае, прыкладна, аднолькавую тэмпературу з надворнай...
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
DzmitryK
Модератор
 Зарегистрирован: 13.07.2007
Сообщения: 3464 Благодарности: 843
Откуда: Таллинн, Эстония
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 19:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): | Гэта частая справа, калі тэлескопы пакрываюцца інеем? |
Редко когда НЕ покрываются росой или инеем
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 20:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): | >> Lavon
А чаму ў версіі з марозам Вы сумняваецеся? Гэта частая справа, калі тэлескопы пакрываюцца інеем? За час маех назіранняў на тэлескопе сабралася ладная шэрань... Для мяне гэта зьявілася нечаканасцю, бо я меркаваў, што апарат мае, прыкладна, аднолькавую тэмпературу з надворнай... |
так. пакрываюцца.
з акулярам 25 мм, нават без темастабилизацыі, каіцінка павінна быць супер. а з 10 мм, пасля 15-20 хвілін термастабілізацыі так сама.
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 20:12 Заголовок сообщения: |
|
|
патрэбна каб на аб'ектыве не было шэрані! усе астанее, не надта важна. зрабіце фотку, як вы усе сабралі - факусер, дыяганаль, акуляр.
цяжка там што, переаблытаць, але... патрэбна усе праверыць. пасачыце сёння за начным горадам, павінна быць усе добра.
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Ср Фев 16, 2011 21:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Дасылаю здымкі: дыяганальнае люстэрка з акулярам 25.
Мне падалося, што на аб'ектыве ўтварылася шэрань. На двары, у цемры агледзець апертурную лінзу было складана, але я, калі прынёс тэлескоп у хату, дык пабачыў, што шкло замарожанае. Вядома, пальцамі я туды не лез, каб памацаць, але чамусьці мне падалося на вока, што шкло заінела, хаця, не выключаю, што лінза проста запрэла ад рознасці тэмератураў; ва ўсялякім разе, на інтуітыўным узроўні, я тады вырашыў, што шкло размаляваў мароз. Заўважыў таксама, што больш масіўныя дэталі тэлескопа (процівага) пакрыліся значна таўсцейшым слоем шэрані, -- з гэтага можна выснаваць, што і лінза, якая мае пэўную масу, магла ўзяць на сябе шэрань...
За начным горадам у маем выпадку пасачыць значна цяжэй, чым за Космасам... Жыву ў дубох на ўскрайку, у нізіне -- пойме ракі... Суседнія дамы вельмі блізка, а далёкіх пейзажаў, апрача як неба над агародам, няма. Але, калі што якое не так, дык, вядома, буду шукаць далягляды... Тут, падаецца мне, нейкія накладкі праз тое, што справа для мяне новая... Так звычайна ў мяне: з першага разу новая справа не атрымліваецца, трэба прыладзіцца, выпрацаваць спрыт... :)
Описание: |
|
Размер файла: |
107.22 KB |
Просмотрено: |
14699 раз(а) |
|
Описание: |
|
Размер файла: |
149.61 KB |
Просмотрено: |
14699 раз(а) |
|
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Чт Фев 17, 2011 05:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Сёння ноччу зноўку выходзіў паглядзець на Месяц. Пайшоў пасля гадзіны ночы, вярнуўся пасля трох. Вось уражанні, што гаворыцца, па гарачых слядох.
За гэтым разам сфакусавацца мне ўдалося. Месяц бачны цудоўна; вядома, мне няма з чым параўноўваць, але падалося, што якасць адлюстравання выдатная. Ва ўсялякім разе, я вельмі задаволены.
Глядзеў спачатку праз акуляр 25 мм. Потым, як раіў Lavon, паставіў лінзу 10 мм. Пры назіранні праз акуляр 10 мм відовішча атрымліваецца захапляльнае -- зьяўляецца адчуванне палёту над планетаю, якая бачная выразна ды ўражвае сваёю аграмаднай велічыню і незвычайным, "фантастычным" ландшафтам. З лінзаю на 25 мм ставіў месяцовы фільтр, праз які нічога не бачна, -- можа, не месяцовы?
Усё ж, учорашнія праблемы вынікалі, мабыць, праз замярзанне; у вільготным памяшканні сабраўся на дэталях тэлескопа кандэнсат, які пры моцным марозе замерз і ўтварыў шэрань на оптыцы; пасля прасушкі ў цёплым памяшканні тэлескоп гэтак не замярзае:сёння мароз не слабейшы, а мо нават і крапчэйшы за ўчорашні, а шэрані на тэлескопе амаль няма -- крыху зьявілася наледзь, але яе не параўнаць з тою, што была ўчора.
Здарыліся ў мяне спачатку праблемы, сувязаныя з маніпуляцыямі: наводкаю, утрыманнем малюнка... Справа пакуль што новая і патрабуе практыкі. Пры канцы сённяшніх назіранняў я ўжо трохі асвойтаўся.
Мне падалося, што малюнак мае перакулены выгляд. У рэкламе тэлескопа гаворыцца, што прызматычнае люстэрка павінна даваць нармальны, не перакулены выгляд. Што гэта -- падман як маркетынгавы ход, азіяцкая хітрасць кітайцаў? Ці бываюць якіясь прыстасаванні, якія становяць адбітак "на месца"? Напэўна, лінза Барлоу павінна гэта рабіць?
Вось такія першыя ўражанні. На гэтым завяршаю пост ды іду спаць.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Viktar Malyshchyts
ЛА
Зарегистрирован: 02.05.2009
Сообщения: 1354 Благодарности: 0
|
Добавлено: Чт Фев 17, 2011 14:04 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | У рэкламе тэлескопа гаворыцца, што прызматычнае люстэрка павінна даваць нармальны, не перакулены выгляд. Што гэта -- падман як маркетынгавы ход, азіяцкая хітрасць кітайцаў? Ці бываюць якіясь прыстасаванні, якія становяць адбітак "на месца"? Напэўна, лінза Барлоу павінна гэта рабіць? |
Промні святла пасля праходжання люстэрка пераварочваюцца яшчэ раз, і відарыс сапраўды будзе прамым, а не перакуленым. Але левы і правы бок памяняюцца месцамі (заўважце, як выглядае свет праз хатняе люстэрка). Для астранамічных аб'ектаў зусім неістотна, прамы відарыс, перакулены ці люстраны - зоркі застаюцца зоркамі і так:).
Лінза Барлоў не перакульвае карцінку, але спецыяльныя прыстасаванні існуюць. Звычайна лінзамі для атрымання прамога відарысу камплектуюцца танныя кітайскія тэлескопы - з імі і без таго не вельмі добрая карцінка становіцца проста жудаснай (у самога ёсць такая штука). Плюс гэта дадатковае паглынанне каштоўнага святла зорак у лінзах тэлескопа.
Адзінае, дзе патрэбны прамы відарыс - калі сочыш за вокнамі суседзяў. Спадзяюся, вы глядзіце толькі на Месяц і зоркі?:)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Чт Фев 17, 2011 18:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Ну вось і добра. Усе атрымалася. Ваш тэлескоп лёгка вытрымае і акуляр 10 мм з барлоу, х180.
Луна будзе супер.
Паглядзіце яшчэ Юп.
Вы з Гародні?
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Чт Фев 17, 2011 23:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Вітанне.
>> Адзінае, дзе патрэбны прамы відарыс - калі сочыш за вокнамі суседзяў. Спадзяюся, вы глядзіце толькі на Месяц і зоркі?:)
У мяне суседзі жывуць даволі блізка -- можна абысціся без оптыкі... :)
Увогуле, чалавек нібыта бачыць усё ў перакуленым выглядзе, а цэнтральная нервовая сістэма робіць карэкцыю... Адсюль выснова: астранамічная оптыка вяртае нас да першапачатковага вобразу... :)
>> Ну вось і добра. Усе атрымалася. Ваш тэлескоп лёгка вытрымае і акуляр 10 мм з барлоу, х180.
Луна будзе супер.
Паглядзіце яшчэ Юп.
Вы з Гародні?
Сёння паспрабую 10 мм з лінзаю Барлоу. Юпітэр, напэўна, пакуль што пачакае, бо, па-першае, не ўяўляю, дзе яго шукаць, а па-другое, хачу спрактыкавацца з тэлескопам, павучыцца працы з ім. Дзеля гэтага Месяц, падаецца, як найбліжэйшы касмічны аб'ект падыходзіць найлепей. Шчыра кажучы, учора я на яго наводзіўся даволі доўга... Магчыма, сёння з наладжаным шукальнікам справа пойдзе хутчэй -- калі ўчорашнія наладкі не пазбіваліся...
Я з Мастоў. Гэта 60 кіламетраў ад Гародні.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей
ЛА
 Зарегистрирован: 28.12.2007
Сообщения: 116 Благодарности: 0
|
Добавлено: Пт Фев 18, 2011 14:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон, по-моему, у вас хомуты стоят вверх тормашками... Один затянут, если я не ошибаюсь, фиксатором для фотокамеры. Он должен быть сверху. А куда делись штатные болты?
_________________ SW 114/900 EQ2
"Наблюдатели необходимы для обретения Вселенной бытия..." Дж. Уилер.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Пт Фев 18, 2011 18:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Учора падрыхтаваў лінзу Барлоу з акуляраам 10 мм, аднак паназіраць за Месяцам не атрымалася -- апоўначы, а мо і раней, неба зацягнула хмарамі. Сёння ўвесь дзень хмарна, мяцеліца...
>> Андрэй
Здаецца, хамуты паставіў як мае быць -- ва ўсялякім разе, дзейнічаў адпаведна рэкамендацыям інструкцыі. Дый з пункту гледжання ўласнай логікі, здаецца, гэта -- найлепшае размяшчэнне, паколькі труба тэлескопа, каб не драпалася, ахопліваецца з усіх бакоў мяккай пракладкаю з матэрыялу. Абодва фіксатары для фотакамеры знаходзяцца ў мяне зверху.
Аднаго шруба не было пры пакупцы. Там нейкая на ім адмысловая рэзь -- гайку падабраць атрымалася, а вось самаго шруба не адшукаў. Давялося перанарэзаць гняздо ў хамуце і ў наяўнай гайцы і наразаць сам ніт распаўсюджанай разьбою -- калі ёсць пад рукамі меччыкі й плашкі, працэдура гэтая не вымагае вялікіх высілкаў і часу... Сам шруб я паставіў у хамут на клей.
У прынцыпе, прыцісканне хамутоў не вельмі мне падабаецца -- што заводскай гайкаю, што самаробнай... З часам паспрабую паставіць пад гайкі шайбы.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Пт Фев 18, 2011 19:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): |
Я з Мастоў. Гэта 60 кіламетраў ад Гародні. |
Юп зараз, пасля заходу Сонца, найбольш яркая "зорка" на захаде.
Масты я ведаю, я з Ліды :)
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей
ЛА
 Зарегистрирован: 28.12.2007
Сообщения: 116 Благодарности: 0
|
Добавлено: Пт Фев 18, 2011 20:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон, не поняли меня: хомуты крепятся к экваториальной головке квадратным основанием, а не круглым. Вот, как здесь.
Описание: |
|
Размер файла: |
359.11 KB |
Просмотрено: |
14547 раз(а) |
|
_________________ SW 114/900 EQ2
"Наблюдатели необходимы для обретения Вселенной бытия..." Дж. Уилер.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Сб Фев 19, 2011 00:45 Заголовок сообщения: |
|
|
>> Lavon
Дзякуй за падказку паводле Юпітэра. Як усталюецца яснае надвор'е, паспрабую знайсці. Ён высока на небе? У мяне вакол тут дрэвы...
Ліда зусім побач... Можна як-небудзь пры нагодзе пабачыцца.
>> Андрэй
Дзякуй за падказку. Нарэшце вы знялі праблему, якой я не даваў рады. Прыкруціў хамуты, як вы сказалі -- тэлескоп стаў выдатна, сама сабою адпала хімера з дадатковымі шайбамі, пра ўсталяванне якіх я пісаў вышэй... Паглядзеў уважліва ў мануал, дык і на схеме адзін з хамутоў (ніжэйшы) не мае шруба. Выглядае, што ўся гэтая эпапея з пошукам шрубоў і перанарэзкаю была справаю марнай і нават шкоднай, а камплектаванне --зробленае прадаўцом як мае быць... Сам я з адукацыі гуманітарый, дык пэўная, лёгкая ступень тэхнічнага дэбілізму ўва мне прысутнічае... :)
Последний раз редактировалось: Лявон (Вс Фев 20, 2011 15:58), всего редактировалось 1 раз
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Сб Фев 19, 2011 22:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): | >> Lavon
Дзякуй за падказку паводле Юпітэра. Як усталюецца яснае надвор'е, паспрабую знайсці. Ён высока на небе? У мяне вакол тут дрэвы...
Ліда зусім побач... Можна як-небудзь пры нагодзе пабачыцца.
|
Пабачымся
Вы гісторык?
Юп нізка ужо. Абавязкова усталюйце планетарый. Для пачатку хопіць вось такога, прыгожага.
http://sourceforge.net/projects/stellarium/files/Stellarium-.../0.10.6/stellarium-0.10.6.1.exe/download
чытаць пра яго тут http://www.astronomy.ru/forum/index.php/topic,21983.0.html , 62 старонкі
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вс Фев 20, 2011 15:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй за спасылку на праграму. Зайшоў, але пакуль што не зарыентаваўся, як качаць праграму... Дый там, падаецца, спасылкі на некалькі версіяў праграмы... Я спрабую закачаць "проджэкт хом", але пакуль што не качае, -- магчыма, глюкі ў маім кампутары. Аднак буду дзейнічаць далей у патрэбным накірунку. Чытаю форум, -- па-мойму, некаторыя спасылкі там састарэлі, бо даўнавата тэма абмяркоўвалася... А ці прадаюцца недарагія астранамічныя праграмы на дысках, -- маю на ўвазе нейкія просценькія распаўсюджаныя праграмкі ў якіх-небудзь шапіках ў Ждановічах... Складаныя прафесійныя астранамічныя разлікі я рабіць не гатовы, бо да гэтай справы пакуль што не прыйшоў; цяпер мне было б дастаткова штось даступнае на пачатковым узроўні -- нейкі сімулятар ёсць у мяне ў энцыклапедыі "Кірыла і Мяфодзія", паспрабую папрацаваць з ім...
Я сканчаў журфак БДУ, так што мая філалагічная адукацыя даволі шырокая, але разам з тым не зусім поўная... :) Але як навучылі, гэтак і жыву... :)
У Лідзе я ведаю сяго-таго з беларусаў.
Сонца з-за хмараў спрабуе прабіцца... Чакаю, калі праяснее -- карціць паспрабаваць лінзу Барлоу. Заадное ёсць пытанне наконт таго, хто як транспартуе тэлескоп да месца назіранняў? У сумцы, у футарале? Хачу выйсці на поле, аднак не ведаю, у што лепей пакласці тэлескоп. У картонную заводскую скрынку класці яго не хачу, -- мне падаецца, акурат яна і нацягнула вільгаць, ад якой ён заінеў... Падумваю паспрабаваць зрабіць якісь лёгкі футарал паводле прынцыпу пап'е-машэ...
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|