Список форумов Форум @ BelAstro.Net Форум @ BelAstro.Net
Форум белорусской любительской астрономической сети
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   Администрация форумаАдминистрация форума   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Да будет все к лучшему, но ежели что-нибудь случится, то Аристотель распорядился так... /Начало завещания Аристотеля/

Гісторыя астраноміі на Беларусі

зарегистрированных: 0, скрытых: 0 и гостей: 0
Зарегистрированные пользователи: Нет
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Прочие проекты
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
risoksit
ЛА

Зарегистрирован: 04.09.2009

Сообщения: 9
Благодарности: 0



Добавлено: Пт Окт 23, 2009 22:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Продолжаем тему современной истории астрономии Беларуси. С 1992 года по 2006 год в Беларуси ежемесячно издается уникальный самиздатовский бюллетень" Небо и человек". Этот бюллетень долгие годы заполнял вакуум астрономической литературы в Беларуси. Все эти годы редактором бюллетеня являлся уникальный человек: Мялковский Вячеслав Людвигович. Низкий ему поклон!! Время еще оценит этот безвозмездный труд поистине бескорыстного человека!Его имя должно быть занесено в историю астрономии Беларуси. Интервью с Мялковским Вячеславом Людвиговичем будет актуальным для тематики форума: История астрономии Беларуси.
Вернуться к началу
risoksit сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Окт 25, 2009 21:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ціхаў Г.А., 1958 г.
У часопісе "Life"



1958.jpg
 Описание:
 Размер файла:  36.04 KB
 Просмотрено:  18529 раз(а)
1958.jpg


1958_1.jpg
 Описание:
 Размер файла:  48.81 KB
 Просмотрено:  18529 раз(а)
1958_1.jpg


_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Окт 25, 2009 22:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А зараз маленькая "разыначка" з будучага артыкула (тэкст не рэдагаваны):
Вялікі ўплыў у дзяцінстве на юнага Гаўрыіла аказаў дзед па маці Гаўрыіл Міхайлавіч Зубковіч. Ціхаў пісаў: "Для мяне і сёстры было вялікім шчасцем ездзіць на вакацыі ў каханыя Смалявічы, дзе жылі бацькі маці, і ўспаміны аб гэтых падзеях майго далёкага дзяцінства … звязаны з маім дзядулем, якога я вельмі кахаў. Калі наша калыска пад'язджала да хаты, я выскокваў з яе на ходу і са слязьмі радасці кідаўся да дзеда на шыю. Дзед таксама вельмі кахаў мяне, не адпускаў ні на крок, а падчас ежы абавязкова саджаў побач з сабой. Дзядуля Гаўрыіл (мне далі гэтае ж імя ў яго гонар) у маладосці скончыў духоўную семінарыю … Чалавек адораны, з вялікімі здольнасцямі да малявання, ён дзіўна тонка адчуваў і разумеў прыроду. Ён з такім натхненнем распавядаў аб ёй, так ярка, так вобразна, што я ягоныя расказы запомніў на ўсё жыццё".

Прозвішча дзеда, Гаўрыіла Міхайлавіча Зубковіча, знайшлося ў спісах выпускнікоў 1839 г. у той час яшчэ ўніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі якая знаходзілася у Жыровічах. З 1856 г. дзед астранома стаў настаяцелям храма св. Мікалая ў Смалявічах і служыў тамака святаром да 1888 г.

Дзядзька астранома па маці – Уладзімір Гаўрыілавіч Зубковіч нарадзіўся 26 сакавіка 1863 г., стаў святаром, і два тэрміна, з 1901 г. па 1907 гг. і ад пачатку 20-х гадоў па 1937 г. таксама служыў настаяцелем храма св. Мікалая ў Смалявічах. У 1937 г. 29 снежня 1937 г. а. Уладзіміра арыштавалі, абвінаваціўшы ў сяброўстве ў так званай "шпіёнскай контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі”. Падчас допытаў а. Уладзімір сумленнем сваім не пакрывіў, не падпісаў данос на свайго епіскапа і мужна вытрымаў усе катаванні. Па прысуду Адмысловай тройкі НКУС 74-летні святар быў расстраляны ў Мінску 31 студзеня 1938 г. Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 28 кастрычніка 1999 г. протаіерэй Уладзімір Зубковіч быў услаўлены як мясцовашанаваны святы, адзін з 23-х новапакутнікаў Мінскай епархіі, а на Архірэйскім Саборы РПЦ у 2000 г. прылічаны да аблічча новапакутнікаў і спавядальнікаў XX ст.

Такім чынам Ціхаў Г.А. – пляменнік беларускага праваслаўнага святога. Ён усё жыццё заставаўся глыбока рэлігійным чалавекам, а пры і ў канцы жыцця, з’яўляючыся акадэмікам Казахскай АН, стаў царкоўным старастам прыхода горада Алма-Аты.

Зубковіч старадаўняе беларускае шляхоцкае прозвішча і сустракаецца ўжо ў Перапісу войскаў ВКЛ ад 1528 г.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Ноя 30, 2009 21:21    Заголовок сообщения: Patrick Moore. The observer's year: 366 nights of the univer Ответить с цитатой

Сузор'е Пачобута "Цялец Панятоўскага" у сучаснай кнізе Патрыка Мура. Поўная спасылка http://books.google.com/books?id=RA1RH59SNy0C&pg=RA7-PA1...=3&hl=ru#v=onepage&q=&f=true


moore.jpg
 Описание:
 Размер файла:  37.46 KB
 Просмотрено:  18382 раз(а)
moore.jpg


192.jpg
 Описание:
 Размер файла:  53.54 KB
 Просмотрено:  18382 раз(а)
192.jpg


193.jpg
 Описание:
 Размер файла:  83.54 KB
 Просмотрено:  18382 раз(а)
193.jpg


_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Сб Янв 16, 2010 17:48    Заголовок сообщения: Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч Ответить с цитатой

Мой апошні, скарочаны артыкул з гісторыка-астраномічнага цыкла
http://pawet.net/library/history/bel_history/w_astr/09/Tsihov_G.A..html


Увесь цыкл ў PDF
http://pawet.net/files/_hist_astronomy.pdf


"Наша Слова" № 47 (938), № 48 (939), № 48 (939), № 50 (941), № 51 (942) за лістапад – снежань 2009 г


лен-карэспандэнт Акадэміі навук СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР, Ціхаў Г.А. нарадзіўся 1 траўня 1875 г. у мястэчку Смалявічы пад Менскам. Бацька служыў начальнікам чыгуначнай станцыі недалёка ад Смалявічаў, якая тады называлася Вітгенштэйнская. Бацька быў родам з Пецярбурга. Выхаваннем дзяцей займалася маці, жанчына добра адукаваная, дасведчаная ў французскай і польскай мовах. Вось як на схіле гадоў акадэмік успамінаў роднае мястэчка: "У часы майго дзяцінства Смалявічы славіліся цішынёй, густымі цёмнымі лясамі і спакойнымі затокамі поўнымі рыбы ... Смалявічы мелі адзіную вуліцу даўжынёй каля двух кіламетраў … Драўляныя хаткі, драўляная царква, драўляная сінагога. Царква стаяла на ўзвышшы, каля рэчкі Пліса. У ёй я лавіў рыбу. А колькі тамака было ракаў! Апусціш прынаду, прывязаную вяроўкай да доўгай палкі, і злавіў ... Цішыня, спакой ...".

З-за службы бацькі сям'я некалькі разоў змяняла месца жыхарства, і ў гімназію Ціхаў паступіў, калі яны жылі ўжо на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі, але менавіта Смалявічы ён лічыў сваёй радзімай.

Вялікі ўплыў у дзяцінстве на юнага Гаўрыіла аказаў дзед па маці Гаўрыіл Міхайлавіч Зубковіч. Ціхаў пісаў: "Для мяне і сястры было вялікім шчасцем ездзіць на вакацыі ў любыя Смалявічы, дзе жылі бацькі маці, і ўспаміны аб гэтых падзеях майго далёкага дзяцінства … звязаны з маім дзядулем, якога я вельмі любіў. Калі наша каляска пад'язджала да хаты, я выскокваў з яе на хаду і са слязьмі радасці кідаўся да дзеда на шыю. Дзед таксама вельмі любіў мяне, не адпускаў ні на крок, а падчас ежы абавязкова саджаў побач з сабой. Дзядуля Гаўрыіл (мне далі гэтае ж імя ў яго гонар) у маладосці скончыў духоўную семінарыю … Чалавек адораны, з вялікімі здольнасцямі да малявання, ён дзіўна тонка адчуваў і разумеў прыроду. Ён з такім натхненнем распавядаў аб ёй, так ярка, так вобразна, што я ягоныя расказы запомніў на ўсё жыццё".

Прозвішча дзеда, Гаўрыіла Міхайлавіча Зубковіча, знайшлося ў спісах выпускнікоў 1839 г. у той час яшчэ ўніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі, якая знаходзілася ў Жыровічах. З 1856 г. дзед астранома стаў настаяцелям храма св. Мікалая ў Смалявічах і служыў там святаром да 1888 г.

Дзядзька астранома па маці - Уладзімір Гаўрыілавіч Зубковіч нарадзіўся 26 сакавіка 1863 г., стаў святаром, і два тэрміны, з 1901 г. па 1907 г. і ад пачатку 20-х гадоў па 1937 г. таксама служыў настаяцелем храма св. Мікалая ў Смалявічах. У 1937 г. 29 снежня 1937 г. а. Уладзіміра арыштавалі, абвінаваціўшы ў сяброўстве ў так званай "шпіёнскай контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі". Падчас допытаў а. Уладзімір сумленнем сваім не пакрывіў, не падпісаў данос на свайго епіскапа і мужна вытрымаў усе катаванні. Па прысуду Адмысловай тройкі НКУС 74-гадовы святар быў расстраляны ў Менску 31 студзеня 1938 г. Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 28 кастрычніка 1999 г. протаіярэй Уладзімір Зубковіч быў услаўлены як мясцовашанаваны святы, адзін з 23-х новапакутнікаў Менскай епархіі, а на Архірэйскім Саборы РПЦ у 2000 г. прылічаны да ліку новапакутнікаў і спавядальнікаў XX ст.

Такім чынам Ціхаў Г.А. - плямяннік беларускага праваслаўнага святога. Ён і сам усё жыццё заставаўся глыбока рэлігійным чалавекам, а ў канцы жыцця, з'яўляючыся акадэмікам Казахскай АН, стаў царкоўным старастам прыходу горада Алма-Аты.


Наогул - Зубковіч старадаўняе беларускае шляхочае прозвішча і сустракаецца ўжо ў Перапісе войскаў ВКЛ ад 1528 г.

* * *


Цікавасць да астраноміі і дакладных навук у Гаўрыіла выявілася падчас вучобы ў гімназіі. Будучы акадэмік так апісаў з'яўленне зацікаўленасці астраноміяй у сваіх мемуарах: "… увечар вяртаўся дадому, зірнуўшы на неба, я звярнуў увагу на дзве зоркі. Адна была вельмі яркай, а другая прыцягвала погляд тым што бесперапынна змяняла колер. Яна нагадвала дыямент які мяняў колер ад чырвонага да фіялетавага. Абедзве зоркі мяне надзвычай зацікавілі. У маёй сястры ў гімназіі ўжо выкладалі касмаграфію … і я папрасіў яе спытаць у настаўніка назоў прыгожых зорак. Адказ быў такі: яркая зорка - планета Венера, мігатлівая зорка - Сірыюс. Мне захацелася пабольш даведацца пра іх, бліжэй з імі пазнаёміцца. У Сімферопальскай публічнай бібліятэцы я запрасіў астранамічныя кнігі. Мне далі дзве кнігі Каміла Фламарыёна "Гісторыю неба" ў рускім перакладзеі "Папулярную астраномію" на французскай мове. Прачытаў іх з вялікай цікавасцю і мой лёс быў вырашаны. Вясну 1892 года я ніколі не забуду - тады я беззваротна вырашыў зрабіцца астраномам. У гімназіі, дзе я вучыўся, была метэаралагічная вышка. Меўся так сама каметашукальнік і трохцалевая астранамічная труба. Я запытаў у выкладчыка дазволу паглядзець у іх на неба і ў ясны вечар пайшоў на вышку. Дагэтуль памятаю тое захапленне, якое адчуў, паглядзеўшы ў каметашукальнік на Млечны Шлях а ў астранамічную трубу на Сатурн. Я заўважыў на планеце два іголкападобных выступы - гэтага было досыць: я бачыў кольцы Сатурна! З прагнасцю набываў я ўсё новыя і новыя астранамічныя кнігі. Кожная з іх расчыняла перад мной адну за другой таямніцы нябесных свяцілаў … я цвёрда вырашыў паступіць ... на фізіка-матэматычны факультэт, каб спецыялізавацца па астраноміі".

У 1893 г. юнак скончыў гімназію і пачаў рыхтавацца ў Маскоўскі ўніверсітэт. "Я падаў заяву і да вялікай сваёй радасці, быў прыняты на матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта". Выкладчыкамі Ціхава былі буйныя навукоўцы і педагогі - матэматык У.Я. Цвінгер, фізікі А.Г. Сталетаў і П.Н. Лебедзеў, астраномы В.К. Цэраскі і А.А. Белапольскі, механік Н.Е. Жукоўскі. Студэнт Ціхаў наведваў паседжанні Таварыства даследчыкаў прыроды і Таварыства аматараў прыродазнаўства дзе слухаў даклады многіх буйных навукоўцаў свайго часу. Яшчэ студэнтам першага курса Ціхаў пачаў рэгулярна наведваць агульнадаступную абсерваторыю ў аптычнай краме Швабе. "На даху дома (дзе месціўся магазін) была пабудаваная невялікая астранамічная вежа з купалам. Люкі купала адчыняліся, іх можна было накіроўваць у любы бок неба. У вежы змяшчалася астранамічная труба з аб'ектывам у 15 сантыметраў, усталяваная на паралактычным штатыве з гадзіннікавым механізмам. Механізм павольна круціў трубу за выбраным свяцілам … Я стаў частым наведвальнікам астранамічнай вежы над крамай Швабе. Паказваў зоркі і даваў тлумачэнні асістэнт Маскоўскай абсерваторыі Пакроўскі, аўтар папулярнай кнігі "Даведнік пра неба". Мне было асабліва прыемна, калі Пакроўскі казаў, звяртаючыся да мяне: "Калега, пакруціце купал".

Студэнт першага курса Ціхаў прыватнымі ўрокамі назбіраў 65 рублёў (па тых часах вялікія грошы) і выпісаў з Нямеччыны, ад фірмы Реінфельдэр і Хертэль, тэлескоп з аб'ектывам дыяметрам дзве цалі. Труба была замоўленыя на адрас дзеда, у Смалявічы. Пасля заканчэння першага курса Ціхаў на ўсё лета прыехаў да дзеда і ў дзедавай адрыне пачаў будаваць аматарскую абсерваторыю пад будучы тэлескоп. Жаданне было вялікае, праца пачыналася з 3-х раніцы і заканчвалася позна ўвечар. Праз месяц над адрынай дзеда - святара з'явілася вежа з паваротным купалам. "З вежы была бачная дарога са станцыі, адкуль кожны вечар прывозілі пошту. Кожны вечар я глядзеў у бінокль на паштовую брычку, у якой ездзіў паштар. І вось аднойчы ўбачыў, што ён вязе на каленях доўгую скрыначку, абабітую палатном. Я зразумеў, што гэта мая доўгачаканая труба. На наступны дзень раніцай скрыначку прынеслі дадому. Адразу ж адкрыў яе і ўбачыў трубу. Бліскацелі чырвонае дрэва, аб'ектыў у латуневай аправе і латуневы патрубак для акуляраў. Радасці маёй не было мяжы.… Я ўсталяваў трубу на дубовым штатыве. Процівагі для яго адліваў з свінцу. Калі мая "абсерваторыя" была гатовая, наведаць яе было шмат ахвочых. Не магу ўспомніць без замілавання, як мой дзядуля, якому было ўжо за 70 гадоў, залазіў па прыстаўных усходах на дах адрыны і далей па ашэстках на вежу, каб паглядзець на зоркі". Аднак працавала "абсерваторыя" у Смалявічах нядоўга - усяго тры тыдні. Першыя студэнцкія вакацыі мінулі хутка, і неабходна было адпраўляцца ва ўніверсітэт.

У 1895 г. будучы стваральнік астрабіялогіі зацікавіўся батанікай і прачытаў некалькі кніг, у тым ліку "Жыццё расліны" К. А. Ціміразева. "З задавальненнем і падзякай успамінаю, што маім першым настаўнікам батанікі была мая бабуля".

На 3-цім курсе (1896 г.) студэнт Ціхаў заняўся пытаннем дысперсіі святла ў міжзоркавай прасторы і апрацаваў вынікі назіранняў зорак β Ліры, δ Цэфея і η Арла. Вылічэнні дазволілі яму выказаць здагадку, што ў міжзоркавай прасторы ёсць асяроддзе якое прымушае праменні з рознай даўжынёй хваль распаўсюджвацца з рознымі хуткасцямі. У 1898 г. ён распрацаваў два спосабы даследавання касмічнай дысперсіі. Аднак у 1900 г. знакаміты нямецкі астраном К. Шварцшыльд апублікаваў вынікі сваіх назіранняў зорак η Арла і β Ліры, якія не пацвердзілі вынікі Ціхава.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Гаўрыіл Андрыянавіч ажаніўся з Людмілай Яўграфаўнай Паповай, якую, як рэпетытар рыхтаваў да паступлення ў адзін з еўрапейскіх універсітэтаў. Бацькі жонкі мелі дастатковыя сродкі, што дазволіла з'ехаць за мяжу абодвум. Ціхаў быў прыняты студэнтам у Парыжскі ўніверсітэт, а жонка паехала ў Швейцарыю і паступіла на медыцынскі факультэт Бернскага ўніверсітэта.

"Цудоўным днём у красавіку я прыехаў у Парыж. Ён сустрэў мяне духмянасцю квітнеючых каштанаў. Вуліцы былі прасякнутыя гэтым тонкім і далікатным водарам. Ашаломлены, блукаў я па горадзе. Паэтычна - пявуча гучалі для мяне назовы найпрыгожых плошчаў …павольна, гультаявата несла свае цяжкія воды Сена. Набярэжныя каля плошчы Згоды былі занятыя парыжскімі букіністамі. Поглядам не акінеш чароды кніжных крамак, прыкрытых ад сонца палатнянымі падстрэшкамі... У горадзе ўсё гаварыала аб гісторыі … ён заваяваў мяне адразу, гэты незабыўны горад, як заваёўвае, верагодна, кожнага, хто ўступаў на камяні яго бруку і правёў у ім хоць бы адзін дзень".

У Францыі Ціхаў займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам вядомага астранома, дырэктара Медонскай абсерваторыі Жуля Жансэна, асабіста пазнаёміўся з кумірам свайго дзяцінства, сусветна вядомым астраномам і папулярызатарам астраноміі Камілам Фламарыёнам. Жыў пры Медонскай абсерваторыі, дзе Жансэн выдзеліў яму пакой, а на заняткі ў Парыж ездзіў цягніком. У парыжскім універсітэце слухаў лекцыі сусветна вядомых прафесараў: матэматыка Пікара, механіка Апеля, фізіка Пуанкарэ, астранома Вольфа, хіміка Труста, батаніка Боніе. "Я часта наведваў парыжскія тэатры. Бачыў знакамітую Сару Бернар. Хадзіў у музеі. Быць у Парыжы і не быць у Луўры немагчыма. Я неаднаразова прастойваў тамака гадзінамі перад знакамітымі палотнамі вялікіх майстроў, бачыў выдатныя статуі антычных скульптараў".

У 1899 г. па парадзе Жансэна Гаўрыіл Андрыянавіч правёў назіранне метэорнага струменя Леаніды з паветранага шара. "У ноч на 15 лістапада 1899 г. … шар "Аэраклуб" з двума пілотамі, сябрамі парыжскага аэраклуба - графамі дэ ля Во і дэ Сэн Вікторам, хімікам Леспіё і мною падняўся ў паветра. Ноч была вельмі пахмурнай. Але праз некалькі хвілін мы былі над смугой, якая покрывала зямлю пластом таўшчынёй у 200 метраў. Неба было цалкам чыстым. Я пачаў праглядаць яго з боку сузор'я Льва. І вось звалілася адна зорка, потым другая, трэцяя... Я не мог адарвацца ад гэтага відовішча. Колькасць метэораў усё павялічвалася ... На жаль, значная частка, небасхілу была закрытая ад мяне шарам".

У тым жа 1899 г. сумесна з рускім астраномам А.П. Ганскім, Ціхаў два разы падняўся на гару Манблан для спектраграфавання тэлурычных ліній кіслароду атмасферы Зямлі (Тэлурычные лініі - спектральныя лініі, якія ўтвараюцца ў спектрах нябесных свяцілаў у выніку паглынання святла малекуламі газаў зямной атмасферы). Гэтыя назіранні дазвалялі меркаваць пра стан атмасферы, а потым аналагічныя спектрагафічныя назіранні дазвалялі Ціхаву ўдакладняць склад атмасферы іншых планетаў.

На пачатку 1901 г. Ціхаў вярнуўся ў Маскву. "Пакідаючы Францыю, я адчуваў да навукоўцаў гэтай краіны вялікую шчырую ўдзячнасць за гасціннасць і за адмысловую чыста французскую шырату і свабодунавуковых поглядаў, якія я там назіраў і засвоіў".

У 1902 г. Ціхаў абараняе дысертацыю і станавіцца магістрам. Яшчэ са студэнцкіх гадоў ён марыў працаваць у Пулкаўскай абсерваторыі. І яго мара ажыццявілася ў верасні 1906 г., калі малады магістр быў залічаны ад'юнкт-астраномам Пулкаўскай абсерваторыі звыш штату. Акадэмік Белапольскі ў першы дзень працы сказаў маладому навукоўцу: "Рабіце што хочаце. Мы ведаем, што вы глыбока цікавіцеся навукай, а таму часу губляць дарма не будзеце".

Са студэнцкіх гадоў Ціхава цікавіла дысперсія святла ў міжзоркавай прасторы. Знакаміты французскі фізік і астраном Араго ўпершыню паставіў пытанне аб тым, ці з аднолькавай хуткасцю рухаецца ў касмічнай прасторы святло рознага колеру. Ён лічыў, што пры існаванні адрознення ў хуткасці святла (дысперсіі святла) зменныя зоркі, калі змяняюць сваю яркасць, павінны змяняць і колер. Аднак назіранні зменных зорак астраномамі не пацвярджалі гэтай здагадкі. Ціхаў узяўся за праверку гіпотэзы Араго. Ён фатаграфаваў зменныя зоркі RT Пярсея (знойдзеную Лідзіяй Цэраскай) і W Вялікай Мядзведзіцы праз розныя святлафільтры і апрацоўваў спектры β Возніка, зробленыя акадэмікам Белапольскім. Асноўнай высновай з назіранняў і разлікаў было тое, што ўсе тры зоркі паказалі памяншэнне хуткасці святла ў міжзоркавай прасторы пры памяншэнні даўжыні хвалі (запазненне мінімуму бляску ў ультрафіялеце ў параўнанні з памяранцавымі і чырвонымі хвалямі). Вынікі назіранняў былі абагульнены ў вялікім артыкуле "Два спосабы пошуку дысперсіі ў нябеснай прасторы". Праца была надрукаваная ў 1908 г. на французскай мове. Адразу пасля першага артыкула Ціхаў піша наступны па той жа тэме: "Досвед пошукаў дысперсіі святла ў міжзоркавай прасторы з назіранняў спектральна - падвойных зорак". Над дысперсіяй святла працаваў і французскі астраном Ш. Нордман (Нордман Шарль, Charles Nordman) - французскі астраном, прапагандыст тэорыі рэлятыўнасці). Ён назіраў дзве іншыя зоркі візуальна пры дапамозе фатометра. Адначасова з Ціхавым Нордман выявіў, што змена даўжыні хвалі змяняе хуткасць святла яшчэ ў двух зменных зорак. За гэтыя даследаванні Парыжская акадэмія навук прысудзіла Нордману і Ціхаву прэстыжную навуковую прэмію імя Вільдэ. Пасля яшчэ некалькі зорак паказалі змену хуткасці святла пры тых жа ўмовах. Гэтая з'ява атрымала назоў "з'явы Ціхава - Нордмана ". Сувязь з'явы Ціхава - Нордмана з касмічнай дысперсіяй аспрэчвалася ў 1909 г. П.Н. Лебедзевым, які тлумачыў гэты эфект уздзеяннем атмасферы зорак. З'ява была растлумачана толькі ў 1935 г. (у працы Э. Р. Мустэля) дзеяннем прыліўной хвалі на галоўнай зорцы ў зорнай пары. Больш познія вымярэнні паказалі, што ў некаторых зорак з'ява мае зваротны знак (позняцца чырвоныя прамяні), а ў некаторых наогул адсутнічае.

Фатаграфаванне неба Ціхаў праводзіў на астрографе, які стаў яго галоўнай прыладай на ўсё жыццё: "Я працаваў на новым астрографе са святласільнай камерай. Ён быў усталяваны ў 1905 г. Грошы на набыццё прылады падарыў Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін. Таму астрографу прысвоілі назоў "брадзіхінскі". "Брадзіхінскім" застаўся ён да нашага часу. Падчас ... вайны астрограф перавезлі з Пулкава ў Алма-Ату. Я і цяпер працягваю назіраць на ім неба".

Шэраг працаў Ціхава, выкананых на пачатку ХХ ст., быў прысвечаны рознага роду з'явам у зямной атмасферы - вымярэнням сінявы і палярызацыі дзённага неба, спектраграфаванню мігацення зорак. Ім былі створаныя новыя канструкцыі прыбораў для такіх назіранняў і прапанаваныя арыгінальныя метады даследванняў. Пры гэтым таксама грунтоўна распрацоўваліся прынцыпы фатаграфічнай фотаметрыі, што потым знайшло адлюстраванне ў напісаным ім раздзеле "Астрафотаметрыя" у першым выданні "Пулкаўскага курса астрафізікі і зорнай астраноміі", які выйшаў у 1922 г.

Вельмі істотным для навуковай біяграфіі Гаўрыіла Андрыянавіча быў 1909 год - год вялікага супрацьстаяння Марса. Ён адзін з першых пачаў ужываць каляровыя светлафільтры для назіранняў планеты з мэтай падвышэння бачнага кантрасту дэталяў паверхні. У тыя гады асабліва актыўна абмяркоўваўся пытанне аб існаванні на Марсе месцаў, пакрытых расліннасцю, і рабіліся спробы выявіць у спектрах Марса паласу паглынання хларафілу, характэрную для зямных раслін. Пазней Ціхаў пісаў: "Ці ёсць расліннае жыццё на Марсе?" - такая была асноўная задача, якую мы з Н.Н. Каліціным паставілі перад сабой, рыхтуючыся да назіранняў планеты ў 1909 годзе … Я папрасіў Арыстарха Апалонавіча Белапольскага саступіць мне на нейкі час 30-цалевы рэфрактар ... Мы ведалі, што назіранне Марса - справа нялёгкая. Цяжка разгледзець на невялікім дыску планеты, які відаць у тэлескоп, дробныя дэталі яе паверхні. Замінаюць ваганні зямной атмасферы. З-за іх малюнак дрыжыць, расплываецца, цьмянее ... Мы вырашылі фатаграфаваць праз светафільтры - тонкія шкляныя пласцінкі. Прыступілі да вырабу светафільтраў, афарбоўваючы жэлацін на шкле анілінавымі фарбамі: у асноўным гэта былі цёмна-чырвоны, светла-чырвоны, жоўты і зялёны ... Зрабілі мы і драўляную фотакамеру, на рэфрактар. Вядома, што для кожнага рэчыва характэрная адпаведная, толькі яму аднаму ўласцівая афарбоўка. Няма нават двух рэчываў, афарбаваных дакладна ў адзін колер. Таму беспамылкова меркаваць аб колеры (участкаў Марса - Л.Л.) - шлях да зразумення прыроды рэчыва ... Назіранні рабіліся ў жніўні, калі ў паўднёвым паўшар'і Марса быў канец лета. Вылоўлівалі Марс праз найменшы прасвет у аблоках ...". У 1909 г. падчас вялікага супрацьстаяння Марса Ціхаў атрымаў першыя фатаграфіі Марса ў розных участках спектру, па якіх ён выявіў адрозненне памераў і яркасці палярных шапак у розных колерах, выявіў існаванне блакітнай імгі ў атмасферы планеты якая вэлюмавала дэталі паверхні ў караткахвалевым дыяпазоне спектру. Навуковец пісаў: "…такая параўнальна рэдкая астранамічная з'ява, як вялікае супрацьстаянне Марса, выклікала ў мяне непераадольнае жаданне сфатаграфаваць планету пры дапамозе велічэзнага Пулкаўскага рэфрактара, аб'ектыў якога меў 75 сантыметраў у дыяметры і факальную даўжыню ў 14 метраў. Нягледзячы на гэта, ён даваў дыяметр Марса на фотапласцінцы ўсяго ў 1,5 міліметра … Кожны здымак Марса экспанаваўся … некалькі секунд. Нам удалося зрабіць каля тысячы фотаздымкаў. Некаторыя з іх былі вельмі добрымі і дазволілі зрабіцьшэраг цалкам новых высноў. Так выявілася што палярная шапка пад канец раставання набыла зелянявы колер … параўнальны з колерам зямнога лёду, а знакамітыя каналы Марса маюць такі жа колер, як «моры» Марса, якія лічацца ўчасткамі раслінных пакроваў. Далей было знойдзена падабенства аптычных уласцівасцяў атмасферы Марса з аптычнымі ўласцівасцямі зямной атмасферы".

Назіранні 1909 г. паказалі, што "моры" Марса (морам на Марсе, як і на Месяцы, навукоўцы называюць цёмныя ўчасткі паверхні планеты) маюць павышаную адбівальную здольнасць у зялёных прамянях у параўнанні з мацерыкамі. Пры гэтым і тыя, і іншыя застаюцца чырванаватымі ў адносінах да белага. Колер "каналаў", сфатаграфаваных Г.А. Ціхавым, апынуўся такім жа як і ў мораў. Гэтак жа было выяўлена, што кантраст паміж суседнімі дэталямі слабее ў караткахвалевай частцы спектру і ўзмацняецца ў даўгахвалевай. Відавочна, што такі эфект давала атмасфера Марса.

За даследаванні Марса з ужываннем святлафільтраў Ціхаў быў узнагароджаны прэміяй і памятным медалём Рускага астранамічнага таварыства.

У 1909 і 1910 гг. Ціхаў займаўся даследаваннем колераў Сатурна і Ўрана, а потым і Няптуна (1922 г.). У наступныя гады ён шмат увагі надаваў назіранням планет, атрымліваючы здымкі праз розныя святлафільтры і сінтэзуючы затым іх каляровыя малюнкі. Пытанні колеру астранамічных аб'ектаў - зорак, планет, сонечнай кароны, папялістага святла Месяца - абмяркоўваліся ім у шматлікіх артыкулах.

17 красавіка 1912 г. у Пулкаве назіралі няпоўнае сонечнае зацменне. Ціхаву ўдалося атрымаць выдатныя фатаграфіі хромасферы і пратуберанцаў Сонца.

У 1914 г. Гаўрыілам Андрыянавічам было пастаўлена пытанне, як у прынцыпе можна выявіць біясферу метадамі астраноміі? Відавочна, што для адпрацоўкі методыкі, найболей падыходзіла біясфера роднай планеты - Зямлі. Для гэтага ён пачаў вывучаць папялістае святло Месяца (папялістае святло Месяцы - гэта тое слабое святло, якім свеціцца ўвесь Месяц, калі яго яркая частка мае выгляд вузкага сярпа). Ужыўшы светафільтры Гаўрыіл Андрыянавіч упершыню даказаў, што Зямля пры назіранні з космасу павінна мець блакітнаватае адценне.

У сваіх мемуарах ён пісаў аб гэтым: "Ці можна вызначыць з Зямлі колер нашай планеты, пазнаць, як бачылі бы яе людзі, трапіўшыя на Месяц? … Для гэтага трэба вывучыць колер папялістага святла Месяца … Колер яркага сярпа Месяца - гэта колер Сонца, зменёны адбівальнымі ўласцівасцямі месяцовай паверхні. Колер папялістага святла гэта колер Зямлі, таксама зменены месяцовай паверхняй. Параўноўваючы колер папялістага святла з колерамяркага сярпа, мы тым самым параўноўваем колер Зямлі, бачнай з Месяца, з колерам Сонцы, бачным адтуль жа. Для рашэння гэтага пытання я фатаграфаваў пры дапамозе … астрографа яркі серп Месяца і папялістае святло Месяца ў розных участках спектру - ад чырвоных прамянёў да … ультрафіялетавых … Зямля, бачная з Месяца, мае колер моцна белаватага неба. Калі б мы паглядзелі на Зямлю з прасторы, то ўбачылі бы дыск бледнавата - блакітнага колеру і не ўбачылі б бы якія-небудзь падрабязнасці на самой зямной паверхні". Выснова Ціхава аб колеры Зямлі з космасу была пацверджана пасля пачатку касмічных палётаў. Але галоўнай мэтай даследаванняў папялістага святла Месяца было адшуканне ў ягоным спектры паласы паглынання хларафіла. Нягледзячы на магутную зямную біясферу, паласы паглынання хларафілу ў адлюстраваным свеце Зямлі навуковец не выявіў. Ён растлумачыў гэта тым, што ўчасткі сушы пакрытыя расліннасцю, адносна плошчы акіянаў, не вялікія і акрамя таго магутная зямная атмасфера вельмі моцна паглынае і рассейвае святло.

У 1915 г. Ціхаў прапанаваў новы метад хуткага набліжанага вызначэння колераў зорак, у якім выкарыстоўваецца аб'ектыў з моцнай храматычнай аберацыяй у фатаграфічнай вобласці (метад падоўжнага спектрографа); у 1937 і 1951 апублікаваў каталогі колераў каля 18 000 зорак у абраных пляцоўках Каптэйна.

Самым галоўным у сваіх астрабіялагічных даследаваннях Ціхаў лічыў пабудову дакладнай фізічнай мадэлі планеты Марс. Дзеля гэтага патрэбна была адмысловая планетная абсерваторыя для шматгадовых, разлічаных на шэраг вялікіх супрацьстаянняў, назіранняў Марса. У 1916 г. ён пачаў вывучаць астраклімат для выбару месца пабудовы высакагорнай абсерваторыі на Каўказе. А ў 1916 г. Ціхаў здзейсніў узыходжанне на Казбек для выбару месца будучай высакагорнай станцыі, будаўніцтва якой было адкладзена да заканчэння вайны.

* * *


Вялікую ролю ў лёсе Ціхава адыгыраў Мікалай Аляксандравіч Марозаў, чалавек унікальнага лёсу і шматлікіх здольнасцяў, былы нарадаволец, вязень Шлісельбурга (25 гадоў у турмах), навуковец, аўтар шэрагу кніг, стваральнік у 1909 г. "Рускага таварыства аматараў светазнаўства (Русское общество любителей мироведения - РОЛМ). У наш час тыя адмыслоўцы, якія Марозава паважаюць, кажуць пра яго як пра энцыклапедыста з наватарскімі ідэямі. Хто не паважае кажуць пра бліскучага дылетанта які не атрымаў, сістэматычнай адукацыі і таму грувасціў фантастычныя тэорыі. РОЛМ ставіў сваёй мэтай распаўсюджванне прыродазнаўчых ведаў, першым чынам астранамічных, але так сама "зазіраў за гарызонт" - цікавіўся тэлепатыяй, Атлантыдай і г.д. Сам Марозаў - папярэднік Фаменка і Насоўскага з іх "новай храналогіяй" у гісторыі. Гаўрыіл Андрыянавіч сябраваў з Марозавым, магчыма, падзяляў яго погляды ў прыродазнаўчых навуках і не каментаваў "не надта" навуковыя погляды аматара. Дзякуючы сваёй высокай папулярнасці Марозаў забяспечваў галоўнае - збор грошаў на развіццё навукі.

РОЛМ аб'ядноўвала ўсіх аматараў астраноміі, яго філіялы паўсталі ў вялікіх і малых гарадах Расеі. Пецярбургскі ўніверсітэт перадаў таварыству 175-міліметровы рэфрактар Мерца, які быў усталяваны ў Лабараторыі імя П.Ф. Лесгафта. Пазней гэтая лабараторыя была ператвораная ў Дзяржаўны прыродазнаўча - навуковы інстытут ім. П. Ф. Лесгафта (Государственный естественно-научный институт им. П. Ф. Лесгафта), дырэктарам якога стаў М. А. Марозаў.

Сярод іншага, Марозаў цікавіўся пытаннямі пошуку жыцця на Марсе. З гэтай мэтай была распрацаваная шырокая праграма параўнання спектраў зямных раслін са спектрамі паверхні чырвонай планеты. Для яе ажыццяўлення ў Інстытуце ім. П.Ф. Лесгафта было арганізавана аддзяленне астрафізічных праблем, якое ўзначаліў прафесійны астраном Пулкаўскай абсерваторыі Гаўрыіл Андрыянавіч Ціхаў. Згодна з ягонымі меркаваннямі ў план працы абсерваторыі так сама было ўключана фатаграфаванне Сонца з фільтрамі і фотаметрычныя назіранні зорак. У сваіх даследаваннях Марса Ціхаў абапіраўся на працы іншага супрацоўніка - У.Н. Любіменка, загадчыка батанічным аддзелам Інстытута. Апошні займаўся пытаннем аб тым, якімі ўласцівасцямі павінны валодаць жывёльныя і раслінныя арганізмы, якія прыстасаваліся да жыцця ў розных умовах. Вывучалася залежнасць паміж колькасцю хларафілу ў раслінах і ўмовамі геаграфічнага асяроддзя ў якіх яны растуць. Даследаванні марскіх водарасцей прывялі Любіменка да ідэі, што водараслі, з іх малым утрыманнем хларафілу, можна было б разглядаць як адмысловы біялагічны тып раслін якія з большай карысцю выкарыстоўваюць светлавую энергію, чым вышэйшыя расліны. Несумнеўна, менавіта гэтая ідэя Любіменка і прывяла Г.А. Ціхава да высновы, што расліннасць на Марсе, калі яна ёсць, па сваіх аптычных уласцівасцях павінна быць бліжэй да зямных ніжэйшых раслін тыпу мохаў, лішайнікаў і водарасцей.

Прыкладна з 1910 г. Ціхаў пачынае чытаць лекцыі па астраноміі на фізіка-матэматычным аддзяленні Вышэйшых жаночых курсаў (знакамітых Бестужаўскіх курсах). Адна з слухачак курсаў - Штаўдэ Н.М, з якой ён будзе падтрымліваць сяброўскія адносіны да канца жыцця, успамінала, што цікавасць да астраноміі абудзілася ў яе менавіта пад уплывам Ціхава, якога яна ўпершыню пачула падчас вучобы на курсах у 1911 г. Энергічны, цікавы калежскі дараднік, галоўны астраном Пулкаўскай абсерваторыі, Ціхаў быў ужо да таго часу знакаміты ў навуковых кругах. Ягоная лекцыя на Бестужаўскіх курсах звалася "Меркаванае жыццё на Марсе". Менавіта дзякуючы яму і яго захопленасці ў курсістак з'явілася цікавасць да астраноміі і быў створаны астранамічны гурток, які Ніна Штаўдэ неўзабаве ўзначаліла. Гаўрыіл Андрыянавіч дапамагаў працы кружка: курсісткі наведвалі ўніверсітэцкую абсерваторыю, студэнты ўніверсітэта чыталі даклады на паседжаннях кружка Вышэйшых жаночых курсаў. Ён арганізоўваў экскурсіі курсістак у Пулкаўскую абсерваторыю, садзейнічаў усталяванню сувязі з Рускім таварыствам аматараў светазнаўства. У ліку нешматлікіх першых жанчын у 1914 г. Штаўдэ здала дзяржаўныя іспыты па фізіка-матэматычным аддзяленні ў Пецярбургскім універсітэце. Яна была найболей вядомай і актыўнай супрацоўніцай "РОЛМ" - таленавіты астраном і, адначасова, глыбока рэлігійная жанчына, стаўшая неўзабаве манашкай. Пасля заканчэння курсаў, у 1914 годзе, ў рамках навуковай праграмы складзенай Марозавым, яна занялася даследаваннем оптыкі атмасферы, метэорамі і астэроідамі.

У 1916 г. па прапанове Ціхава пры "РОЛМ" быў заснаваны фонд узнагароды залатым медалём за лепшыя навуковыя працы атараў па астраноміі. Улічваючы заслугі Гаўрыіла Андрыянавіча і яго актыўную дзейнасць у таварыстве, агульны сход таварыства вырашыў прысвоіць медалю імя Г. А. Ціхава. Гэты медаль прысуджаўся лепшым астраномам - аматарам да канца 20-х гадоў. Ціхаў потым неаднаразова з замілаваннем успамінаў аб сваёй дзейнасці ў "РОЛМ", высока ацэньваў навуковую і навукова - папулярызатарскую працу таварыства.

* * *


Ішла Першая Сусветная вайна і ў 1917 г. астранома прызвалі ў войска дзе ён займаўся пытаннямі бачнасці аддаленых аб'ектаў у аэрафотаздымцы і нават апублікаваў першую ў свеце навуковую манаграфію "Паляпшэнне фатаграфічнай і візуальнай паветранай выведкі".

Пазней у сваіх мемуарах акадэмік пісаў: "Вайсковы аддзел, у які я патрапіў, стаяў пад Кіевам. Ён меў вельмі доўгі назоў: "Цэнтральная аэранавігацыйная станцыя Ваеннай школы лётчыкаў - назіральнікаў" ... Мы праводзілі фатаграфаванне мясцовасці з самалёта - аэрафотаздымку. Аэраздымкамі я вельмі зацікавіўся, бо значная частка маіх чыста астрафізічных прац была звязаная з імі. Захацелася палепшыць метады фатаграфавання і яго вынікі. За службу ў Кіеве я атрымаў чын яфрэйтара і вельмі гэтым ганарыўся. Але астраномія вабіла мяне неадольна, і, калі скончылася вайна, я быў шчаслівы зноў да яе вярнуцца".

У галодным 1919 годзе Ціхаў рэгулярна чытаў лекцыі па астрафізіцы ў Петраградскім універсітэце, дзе сярод яго слухачоў былі многія, потым вядомыя і знакамітыя навукоўцы, такія як У.А. Амбарцумян, Н.А. Козыраў, У.П. Цэсевіч, У.Б. Ніканаў. Пры гэтым ён не пакідаў працу ў Пулкаве і ў інстытуце імя Лесгафта. "У той час я жыў у Пулкаве, і паездкі мае ў Ленінград былі спалучаныя з вялікімі цяжкасцямі. Я ішоў пешшу на станцыю Аляксандраўскую, часам узбіраўся на адкрытую пляцоўку вагона - прабрацца ўнутр не было ніякай магчымасці, - нарэшце прыязджаў на Варшаўскі вакзал. Адтуль на трамваі дабіраўся да Васільеўскага Вострава - ва ўніверсітэт. На дарогу патрабавалася не меней за дзве гадзіны. З універсітэта накіроўваўся ў астрафізічную лабараторыю. У інстытуце ў мяне быў адмысловы пакой, дзе я начаваў адну або дзве ночы ў тыдзень. У Пулкава вяртаўся тым жа цяжкім шляхам".

Пры "РОЛМ" у 1921 г. быў створаны гурток маладых "светазнаўцаў". Шлях у вялікую навуку пачыналі з працы ў гэтым гуртку многія буйныя навукоўцы, сусветна вядомы астраном, акадэмік У.А. Амбарцумян потым пісаў: "... У гуртку маладых "светазнаўцаў" мы упершыню сур'ёзна, на ўзроўні найноўшых ведаў таго часу, пазнаёміліся з астраноміяй, адданасць якой пранеслі праз усё наша жыццё і захавалі дагэтуль... Г. А. Ціхаву, які, нягледзячы на велізарную занятасць, надаваў вялікую ўвагу нам, моладзі, якая імкнулася да ведаў, мы абавязаныя тым, што ён прышчапіў нам любоў да навуковай працы. Ён быў сапраўдным распаўсюджвальнікам навуковых ведаў. Менавіта таму я назаўжды захаваў глыбокую ўдзячнасць да яго...".

У 1927 г. Гаўрыіл Андрыянавіч абіраецца ў члены - карэспандэнты Акадэміі навук СССР.

Але нават пры Савецкай уладзе матэрыялізм не стаў светапоглядам большай часткі сяброў "РОЛМ". Сябры таварыства паводзілі сябе лаяльна да рэлігійных перакананняў грамадзян, уключаючы і сваіх сяброў. Антырэлігійнай прапагандай яны не займаліся прынцыпова, лічачы яе замахам на правы чалавека, у прыватнасці на волю сумлення. Гэта і шмат што іншае не магло спадабацца новай уладзе. У 30-х гадах таварыства было разгромлена. У 1931 г., па выніках праведзенага следства, АГПУ прыйшло да высновы аб існаванні ў кіраўніцтве таварыства "контррэвалюцыйнай групоўкі", і вінаватасці шэрагу яго сябраў у злачынствах, прадугледжаных па артыкулу Крымінальнага кодэкса за "антысавецкую" дзейнасць (арт. 58-11). Пасля гэтага справа была перададзена на калегію АГПУ для пазасудовага разгляду. У выніку шэраг сяброў "РОЛМ" быў накіраваны ў канцлагеры, іншыя пайшлі ў ссылку або падпалі пад адміністрацыйны пераслед. Само ж таварыства рашэннем адміністрацыйнага аддзелу "Ленгубвыканкаму" ў 1932 г. было зачынена. А потым, у гады Вялікага Тэрору, факт сяброўства ў астранамічным таварыстве стаў падставай для фізічнага знішчэння. Марозаў не быў рэпрэсаваны, але яго выслалі з сталіцы. Многія з асуджаных былі рэабілітаваныя толькі ў гады перабудовы пасмяротна. Лёс значнай іх часткі невядомы.

Ціхаў, актыўны сябар "РОЛМ", у 1931 г. таксама быў арыштаваны. Але яму пашанцавала болей, чым іншым і ён прабыў у турме толькі два месяцы. На пачатку 1931 г. арыштавалі Ніну Штаўдэ і саслалі яе ў Рыбінск. Неўзабаве яе выпусцілі, але потым пачаўся цэлы шэраг арыштаў і допытаў. Жанчыну саджалі ў турмы, выпускалі, адпраўлялі ў лагеры і ссылкі. Гэтыя пакуты працягваліся да 1944 г., пакуль яе канчаткова не выпусцілі з месцаў зняволення, пасля чаго яна напісала ліст некалькім навукоўцам, у тым ліку і Г.А. Ціхаву. Ён запрасіў яе, здольнага астранома, да сябе ў Алма-Ату дзе ў той час ствараўся "сектар астрабатанікі".

У 30-я гады Ціхаў працягваў працаваць у Пулкаўскай абсерваторыі. У 1936 г. пры назіранні зацьмення Сонца ён упершыню заўважыў, што сонечная карона складаецца з дзвюх частак: бесструктурнай "матавай" кароны і бруістай "прамяністай" кароны.

З моманту паступлення на працу ў Пулкаўскую абсерваторыю ў 1906 г. і да эвакуацыі ў Алма-Ату ў 1941 г. Ціхаў жыў у кватэры пры абсерваторыі. Аспірант 30-х гадоў Гневышаў М.Н. так апісаў бытавыя ўмовы вядучых астраномаў абсерваторыі: "Усе пулкаўскія кватэры абаграваліся дровамі. Калолі дровы і прыносілі іх вязанкамі дворнікі па заяўках, якія падаваліся загадчыку гаспадаркай ... дзве кватэры, якія знаходзіліся надругім паверсе астрафізічнай лабараторыі, двухпавярховы будынак якой стаяў на захад ад сучаснай гасцініцы. У паўднёвай з гэтых кватэр жыў Г.А. Ціхаў, а ў другой - загадчык астрафізічнага аддзела ...".

Астраном Пулкаўскай абсерваторыі 30-х гадоў Мартынаў Д.Я. успамінаў: "Я нічога не сказаў яшчэ пра аднаго з "стаўпоў" Пулкаўскай астрафізікі - Гаўрыіла Андрыянавіча Ціхава. Аднак пра яго я магу сказаць не шмат. Ён быў выдатным назіральнікам. Фізікі сказалі б "эксперыментатарам" г.з. адрозніваўся ўменнем ставіць і вырашаць асобныя задачы, якія ўзнікаюць падчас развіцця астраноміі. У сакавіку 1930 г. уся абсерваторыя разам з астраномамі ўсяго свету была узбуджаная адкрыццём дзевятай планеты Сонечнай сістэмы, якую потым назавуць Плутонам. Яшчэ не было канчаткова даказана, што гэта сапраўды вялікая планета (а не астэроід), і таму патрэбныя былі новыя і новыя назіранні. І вось С. К. Касцінскі (астраном Пулкаўскай абсерваторыі - Л.Л.) на 33-сантыметровым астрографе, а Г. А. Ціхаў на шмат меншым Брадзіхінскім астрографе (17 - сантыметровым) "навыперадкі" фатаграфуюць вобласць новай планеты, і ў Г.А. Ціхава планета выходзіць ані не горш, чым у С.К. Касцінскага. Гэта - поспех! Праўда, дакладнасць вызначэння каардынатаў новага аб'екта ў Сяргея Канстанцінавіча ў чатыры разы вышэй, бо фокусная адлегласць яго астрографа значна большая. Але затое ў Ціхава дакладней вызначаецца зорная велічыня планеты. Гаўрыіл Андрыянавіч даходзіць да віртуознасці ва ўжыванні "свайго" (з 1906 г.!) Брадзіхінскага астрографа да розных актуальных пытанняў астраноміі і яго, як быццам, не прыгнятае, што гэта маленькая прылада, што яго магчымасці абмежаваныя. Ён не ставіць тэарэтычных праблем, а калі трэба тэарэтычна абгрунтаваць ужываную ім методыку, ён выяўляе тую жа ювелірную канкрэтнасць, што і ў назіраннях. Такім, напрыклад, быў даклад Гаўрыіла Андрыянавіча на IV з'ездзе айчынных астраномаў, дзе я яго ўпершыню ўбачыў. Вырашаючы задачу, да якога моманту варта аднесці вымяраную на фотапласцінцы яркасць аб'екта, які змяняе бляск падчас экспазіцыі, Гаўрыіл Андрыянавіч рабіў перад аўдыторыяй разлікі, якія адпавядалі элементарнаму вызначэнню інтэграла. Верагодна, таму ў Гаўрыіла Андрыянавіча не стварылася школы. Ён ахвотна, з поўнай адданасцю вучыў усяму, чаму мог навучыць, быў ветлы, абыходлівы, у яго было шмат вучняў, але ... яны адыходзілі ад яго, ледзь устаўшы на ногі".

* * *


У ліпені 1941 г. з Пулкава павінна была накіравацца экспедыцыя ў Алма-Ату для назірання сонечнага зацьмення. Але пачалася вайна, таму было вырашана сумясціць экспедыцыю на сонечнае зацьменне з эвакуацыяй абсерваторыі. Пулкава атрымала адзін пасажырскі і адзін таварны вагон. Першага жніўня абодва вагоны адправіліся ў далёкі шлях. Ціхаў пісаў: "На Кастрычніцкай чыгунцы, паміж Ленінградам і Масквой, былі ўжо шматлікія сляды разбурэнняў і пажараў, У Маскве вагоны стаялі цэлыя суткі. Уначы быў налёт фашысцкіх самалётаў. Выбухі, трасавальныя кулі, пажары... Праз суткі нашы вагоны прычапілі да таварнага цягніка, які ішоў без прыпынкаў некалькі гадзін. У Куйбышаве ўжо не было зацямнення. Ехалі ад Ленінграда да Алма-Аты роўна дваццаць сутак, прыехалі туды 21 жніўня. З гэтага дня і пачалося маё алма-ацінскае жыццё. Я застаўся ў Алма-Аце, у філіяле Ўсесаюзнай Акадэміі Навук. У 1946 г. была адчыненая Акадэмія Навук Казахскай рэспублікі, правадзейным сябрам якой неўзабаве мяне абралі".

Калі скончылася вайна, Ціхаў правільна разлічыў, што на ўзнаўленне разбуранай Пулкаўскай абсерваторыі пойдзе столькі часу, што яго жыцця не хопіць. Таму ён вырашыў застацца працаваць у Алма-Аце.

У верхняй частцы Алма-Аты (пры канцы вуліцы Ўзбекскай (цяпер вул. Сейфуліна), у гарадской метэастанцыі, на ўзвышэнні, якое нагадвае Пулкаўскія вышыні, у 1946 г. была пабудаваная планетная абсерваторыя і некалькі катэджаў для навукоўцаў. Там ўсталявалі той самы брадзіхінскі астрограф а пазней - 20-ці санціметровы тэлескоп сістэмы Максутава, зручны нават для экспедыцыйных прац і які выкарыстоўваўся так сама для фатаграфічных і спектральных назіранняў Месяца і планет. Быў высажаны таксама «астрабатанічный» сад з рознымі дрэвамі і хмызнякамі. У садзе была любая Ціхаву серабрыстая елка і куст рэліктавай, існаваўшай на зямлі мільёны гадоў, расліны гінкга. Сярод іншых будынкаў пры абсерваторыі быў і катэдж Гаўрыіла Андрыянавіча, дзе ён жыў са сваёй жонкай Людмілай Яўграфаўнай і хатняй прыслужніцай фінкай Ганнай, якую ён неўзабаве ўдачарыў (Родная дачка Ціхава - Таццяна Гаўрылаўна, геолаг, аўтар кнігі «Тайга и горы. Из рассказов геолога Тагиловой», Лениздат 1962 г.). Частку свайго дома навуковец аддаў пад лабараторыю. Ціхаў нават быў абраны ў члены Вярхоўнага Савета КазССР і прыгатаваў для сесіі Савета вялікі даклад аб значэнні астраноміі.

Астраномы, якія апынуліся ў Алма-Аце былі аб'яднаны ў створаны для гэтай мэты Астрафізічны інстытут, дырэктарам якога быў прызначаны акадэмік У. Г. Фясенкаў. Для развіцця даследаванняў па пошуку існавання жыцця на іншых планетах сонечнай сістэмы пры Акадэміі навук Казахскай ССР быў арганізаваны Сектар астрабатанікі, узначалены Г.А. Ціхавым.

У 1945 г. пасля шматгадовага перапынку Гаўрыіл Андрыянавіч вярнуўся да даследванняў Марса. Ужо не малады астраном, а шырока вядомы масціты навуковец, ён паставіў перад сабой галоўную задачу свайго жыцця - вырашыў знайсці новыя довады на карысць гіпотэзы існавання жыцця на Марсе. У наступныя некалькі гадоў ён сфармуляваў асноўныя тэзісы для абгрунтавання гіпотэзы існавання жыцця на Марсе і стварыў новую навуку - астрабатаніку, якая праз нейкі час стала часткай астрабіялогіі.

Астрабатаніка паўстала як навуковая галіна, якая спрабуе растлумачыць аптычныя асаблівасці марсіянскіх "мораў" з пазіцый гіпотэзы аб існаванні марсіянскай расліннасці. Вось як выглядае астрабатанічная гіпотэза ў тым выглядзе, у якім яе выказаў сам аўтар:

1. Законы жыцця ў Сусвеце адзіныя.

2. Прыстасвальнасць жыцця да ўмоў асяроддзя надзвычай вялікая.

3. Расліны маюць аптычную прыстасавальнасць да ўмоў асяроддзя.

Толькі абапіраючыся на такія тэзісы, лічыў навуковец, варта даследаваць магчымасць жыцця на планетах. Інакш жа непазбежны сыход у вобласць фантазіі, якая ні да чаго не прывядзе.

Апаненты існавання жыцця на Марсе высунулі некалькі вельмі лагічных аргументаў:

· Па-першае, зямная расліннасць вельмі моцна рассейвае нябачныя, "цеплавыя" інфрачырвоныя прамяні. Менавіта таму знятыя праз інфра-чырвоныя светлафільтры зямныя расліны здаюцца як бы пакрытымі інеем або снегам. Між тым у марсіянскіх "мораў" няма такога інфрачырвонага эфекту.

· Па-другое, у спектры зямных раслін добра бачныя палосы паглынання, якія стварае хларафіл - рэчыва, без якога неймагчымае жыццё раслін. У спектры жа марсіянскіх раслін ніякіх палос паглынання хларафілу не выяўлена.

· Нарэшце, па-трэцяе, зямной расліннасці ўласцівы зялёны колер, тады як, па назіраннях шматлікіх астраномаў, "моры" Марса маюць добра прыкметны блакітнае, сіняе, а часам нават фіялетавае адценне.

Ціхаў пачаў шукаць адказы на гэтыя пытанні, ён цалкам аддаўся новай навуцы, лічачы, што на іншых планетах (Марсе, Венеры, Меркурыі) могуць існаваць іншыя формы жыцця, якія прыстасаваліся да ўмоваў, аб якіх да пачатку касмічнай эры існавалі цалкам няслушныя звесткі. Першым ён стаў ужываць спектраскапію для даследавання святла, адлюстраванага ад зямных раслін, якія растуць у цяжкіх умовах: высакагорных плато, пустынях або палярных абласцях, каб выявіць шляхі прыстасавання іх да жыцця і параўноўваць са спектрам святла, адлюстраванага ад некаторых участкаў Марса. Пры гэтым ён адкрыў знікненне палос паглынання хларафілу ў спектры некаторых высакагорных раслін. Потым, калі высвятлілася, што на Марсе няма расліннасці, гэтыя вынікі страцілі астранамічнае значэнне, але захавалі біялагічную цікавасць.

У сувязі з развіццём касманаўтыкі, у снежні 1956 г. у Маскве адбылося скліканае Акадэміяй навук СССР нарада найбуйнейшых савецкіх астраномаў і біёлагаў па пытанні аб магчымасці жыцця на планетах. Пераважная большасць удзельнікаў нарады выказалася ў карысць наяўнасці на Марсе арганічнага жыцця, і нарада прыняла рашэнне аб неабходнасці развіцця даследаванняў жыцця за межамі Землі. Усе гэтыя нарады праходзілі з удзелам нашага земляка і тое што ён атрымаў падтрымку, сведчыць пра тое, што на ўзроўні ведаў сярэдзіны 50-х гадоў ідэі Ціхава мелі рацыю. І падобна на тое, што з мэтай далейшага развіцця касмічнай біялогіі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да космасу і грошай на касманаўтыку, астрабатаніку і персанальна Ціхава падтрымлівалі найбольш уплывовыя савецкія вучоныя той эпохі - ракетчыкі. Вядомы канструктар ракетнай тэхнікі Сяргей Паўлавіч Каралёў прапаноўваў стварыць "Планетны навукова-даследчы інстытут на базе сектара астрабатанікі Казахскай Акадэміі навук" і прыцягнуць да справы Гаўрыіла Андрыянавіча Ціхава і ўсіх яго аднадумцаў, якія займаліся астрабіялогіяй. Каралёў напісаў дакладную запіску Хрушчову, дзе сярод іншага прапанаваў ураду і гэтую ідэю. Аднак Ціхаў памёр праз паўгода пасля адсылкі гэтага ліста генсеку, пахаваўшы разам з сабой ідэю стварэння Планетнага інстытута.

* * *


Вучань Гаўрыіла Андрыянавіча - Віктар Германавіч Тэйфель у наш час пісаў : "Навуковыя вынікі, якія мы атрымалі, азначалі, што ў прынцыпе на Марсе расліны маглі быць. Кажучы аб гэтым, сур'ёзны і больш чым проста адказны навуковец Ціхаў ніколі - хоць гэта яму і прыпісвалі - не сцвярджаў, быццам ён даказаў што жыццё на Марсе існуе. Ён меркаваў такую магчымасць, яе не выключаюць і сённяшнія амерыканскія вучоныя якія даследуюць Марс … Галоўнае, што зрабіў у сваім жыцці Гаўрыіл Адрыянавіч, звязана не з астрабатанікай. У першую чаргу ён быў астрафізікам, прычым яшчэ з дарэвалюцыйных часоў. У гэтай вобласці ім зроблена шмат сур'ёзных адкрыццяў … Ён быў не толькі рамантыкам, але больш практыкам, навукоўцам. І ні на ёту не адставаў ад сучаснасці. Захаваліся нават фатаграфіі, дзе ён з супрацоўнікамі разглядае здымкі адваротнага боку Месяца. Наогул касмічныя адкрыцці займалі вялікую ўвагу Ціхава. Яшчэ да запуску штучнага спадарожніка Зямлі на тэрыторыі астрабатанічнага сектара была створана станцыя па назіранні за ім, і мы, студэнты і аспіранты, праводзілі тады свае эксперыменты. У тыя часы, трэба сказаць, да ідэй Гаўрыіла Адрыянавіча была вялікая цікавасць не толькі ў СССР, але і за мяжой. Так, у 1958 годзе спецыяльна да яго прыязджаў вядомы амерыканскі астраном Джордж Вільсан. Вось тады ён і вымавіў фразу, якую потым часта цытавалі. "Амерыка, - сказаў ён, - занадта позна прызнала Цыялкоўскага, і цяпер мы выпраўляем памылку тым, што прызнаём ідэі Ціхава". Сказаныя Вільсанам словы не былі праявай адной толькі дыпламатычнай ветлівасці. Ціхаў падарыў Вільсану галінку расліны гінкга як знак супрацоўніцтва і сяброўства. Мінула вельмі шмат гадоў з гэтай сустрэчы, і вось гады два назад у інтэрнэце з'явіліся ўспаміны жонкі Вільсана аб гэтым эпізодзе і аб гэтай галінцы гінкга. Амерыканскія навукоўцы, якія працуюць цяпер у цэлым шэрагу арганізаваных у ЗША астрабіялагічных інстытутаў, прызналі, што сам тэрмін "астрабіялогія" быў прапанаваны Ціхавым і ўпершыню з'явіўся як назоў яго кнігі, што выйшла ў 1959 годзе … сакраментальнае пытанне "Ці ёсць жыццё на Марсе?" хвалявала ў тыя часы вельмі многіх людзей, і даследванні, якія праводзіліся Ціхавым і яго супрацоўнікамі ў сектары астрабатанікі, прыцягвалі шырокую ўвагу. На абсерваторыі сектара не было адбою ад экскурсантаў, а аўдыторыі, дзе выступаў з публічнымі лекцыямі Ціхаў, былі заўсёды перапоўненыя...

У канцы жыцця навукоўца, у 1959 годзе, вышлі мемуары Ціхава «Шэсцьдзесят гадоў ля тэлескопа», якія яго ворагі зло перайначвалі «Шэсцьдзесят гадоў у трубу». Касмічныя даследванні пакуль не выявілі жыцця па-за Зямлёй. Няўжо «Шэсцьдзесят гадоў у трубу»? Не, ідэя аб магчымасці існавання жыцця ва ўмовах, адрозных ад зямных, не страціла сваёй актуальнасці. І астрабіялогія бурна развіваецца. Пошукі якія вядуцца амерыканскімі астрабіёлагамі шмат у чым вынікаюць менавіта з ідэй, якія паўстагоддзя назад былі высунутыя нашым земляком. Першым чынам гэта прыстасавальнасць жывых арганізмаў да залімітавых па шкоднасці фізічных умоваў: да вельмі нізкіх або вельмі высокіх тэмператур, адсутнасці або нізкага ўтрымання кіслароду. Дарэчы такія арганізмы знойдзены нават на Зямлі і атрымалі назоў экстрамафілаў, іх знаходзяць ў самых розных месцах - пад лёдам Антарктыкі, высока ў атмасферы і нават у ядзерных рэактарах! Сучасная астрабіялогія засноўваецца на дасягненнях біялогіі, астраноміі і хіміі. У эксперыментальным плане яна выкарыстоўвае магчымасці касманаўтыкі для вывучэння Сонечнай сістэмы, а таксама метады астраноміі і радыёастраноміі для вывучэння арганічнага складніка міжзорнага асяроддзя і пошуку планетных сістэм, падобных да Сонечнай сістэмы. І астраномаў зноў хвалюе меркаваны колер раслін на іншых планетах: у інтэрнэце ёсць артыкул Нэнсі Цзян («В мире науки» №7, 2008 Рэжым доступу: http://elementy.ru/lib/430636 ), супрацоўніцы інстытута касмічных даследаванняў у Нью-Ёрку пад назвай «Колер раслін на іншых планетах» - гэта як раз тэма над якой усё жыццё працаваў Ціхаў.


Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета №2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. у Крымскай астрафізічнай абсерваторыі.



Крыніцы:

1. Тихов Г. А . Шестьдесят лет у телескопа. Москва. 1961.

2. Выпускники Литовской духовной семинарии 1830-1891, 1903, 1913 гг. [Электроны ресурс] - Рэжым доступу: http http://www.petergen.com/bovkalo/duhov/litsem.html - Дата доступу: 12. 10. 2009.

3. ИСТОРИЯ СМОЛЕВИЧСКОЙ ЦЕРКВИ ВО ИМЯ СВЯТОГО НИКОЛАЯ ЧУДОТВОРЦА. [Электроны ресурс] - Рэжым доступу: http http://smaliavichy.by/?p=1588 - Дата доступу: 12. 10. 2009.

4. Священномученик протоирей Владимир Зубкович. [Электроны ресурс] - Рэжым доступу: http://minds.by/seminary/znam_vipuskniki/zubkovich.html - Дата доступу: 12. 10. 2009.

5. Воробьева Е. Я. К истории вопроса о космической дисперсии света // Историко-астрономические исследования. Выпуск 12, Москва, 1975.

6. Суслов А.К. Астрофизические исследования Тихова Г.А. // Историко-астрономические исследования. Выпуск XV, 1980.

7. Морозов Н. А. «Вселенная» III книга из сборника "Итоги науки в истории и практике". Изд. Товарищества «Мир», 1911.

8. Научно-биографический очерк и комментарии О. А. Мельников. // Белопольский А.А. Астрономические труды. М.,1954.

9. Луцкий В .К. История астрономических общественных организаций в СССР. Москва. 1982.

10. Валянский С.И., Недоселина И.С. Отгадчик тайн, поэт и звездочет. - М. 2004.

11. ВалянскийС.И. История и астрономия. [Электроны ресурс] - Рэжым доступу: http://hronotron.narod.ru/pred/morozov/hist_astr.txt - Дата доступу: 19.10.2009.

12. Суслов А, К. Студенческие астрономические кружки в Петербурге // Историко-астрономические исследования. Выпуск. М. 1957, вып. III,

13. Ходаковская О.И. Нина Михайловна Штауде - монахиня и учёный (1888-1980) [Электроны ресурс] - Рэжым доступу: http://www.mitropolia-spb.ru/news_detail.php?ID=2386 - Дата доступу: 20.10.2009.

14. Бронштэн В. А. «Разгром Общества Любителей Мироведения». Журнал Природа, 1990 г., № 10

15. Справка КГБ СССР о судьбе пулковских астрономов // Историко-астрономические исследования, вып. 22, М.: Наука, 1990,

16. Штауде Н.М. Автобиография. "Историко-астрономические исследования", 1990, Вып.22

17. Гневышев М.Н. Свершения и тревоги Пулкова // Историко-астрономические исследования", 1989, Вып.21.

18. Мартынов Д.Я. Пулковская обсерватория в годы 1926-1933 // Историко-астрономические исследования, 1984, Вып.17.

19. Виктор Тейфель. Как в Казахстане родилась астробиология // Известия - Казахстан. 20.05. 2005.

20. Полак И. Ф. Планета Марс и вопрос о жизни на ней // Марс: Великое противостояние. М. 2004.

21. Первушин А. Завоевание Марса. М. 2006.

22. «Наука и жизнь» 1973, №6, С. 52-53.

23. Зигель Ф. Обитаем ли Марс? Альманах «Мир приключений» 1957 г.

24. Творческое наследие академика Сергея Павловича Королева. М.: Наука, 1980.

25. Виктор Тейфель. Гавриил Тихов - звезда первой величины. "Казахстанская правда" ад 30.11.2007.


Лаўрэш Л.Л.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Сб Фев 20, 2010 15:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мой артыкул у зборніку "Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў / ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: В.В.Даніловіч, І.П.Крэнь, І.В.Соркіна, Г.А.Хацкевіч, (адк. рэдактары) [і інш.]. - Гродна: ГрДУ, 2009. - 493 c.

http://pawet.net/library/history/bel_history/sorkina/101/Гіс...ў_і_працэсаў_урбанізацыі_ў_Беларусі.html


УДК 94(476.6) (092 Ф.Нарвойш)

Леанід Лаўрэш (Ліда, Беларусь)
ГАРАДЖАНІН ЭПОХІ АСВЕТНІЦТВА (Францішак Нарвойш)

В статье акцентируется внимание на личности Франтишка Нарвойша, который олицетворяет собой новый тип горожанина эпохи Просвещения. Автор обобщает все выявленные сведения о жизни и деятельности ученого, отмечает аспекты, требующие дальнейшего исследования


"Мей мужнасць карыстацца ўласным розумам!" - так нямецкі філосаф Імануіл Кант вызначыў сутнасць настрояў сваёй эпохі - эпохі Асветніцтва. Культура эпохі Асветніцтва была "запоўнена" навуковымі ведамі. Навука станавілася актыўнай стваральнай сілай. Як паказала ў сваёй працы Святлана Куль-Сяльверстава [1], важнейшай тэндэнцыяй у развіцці навукі была змена прыярытэтаў у іерархіі навуковых дысцыплін. Гуманітарныя навукі, панаваўшыя ў часы барока, у другой палове XVIII ст. пачынаюць вызваляць месца для прыродазнаўчых. Медыцына, хімія, біялогія, матэматыка, фізіка ў гэты час пазначаны імёнамі буйных навукоўцаў: Жылібера, Бізіа, Пачобута-Адляніцкага і інш. Яшчэ адной важнай рысай культуры эпохі Асветніцтва, на якую звяртае ўвагу Святлана Куль-Сяльверстава, было паступовае перамяшчэнне культурнага жыцця з магнацкіх сядзібаў у гарады, заняцце гарадамі вядучага месца ў стварэнні культурных навацый. Абедзве гэтыя тэндэнцыі яскрава праяўляюцца на прыкладзе жыццёвага і творчага шляху Францішка Нарвойша, дзейнасць якога была звязаная з Вільняй, Навагрудкам, Нясвіжам, Гродна. Францішак Нарвойш увасабляе новы тып гараджаніна, які нарадзіла эпоха Асветніцтва. Ён яскравы прыклад інтэлектуала, што прафесійна займаўся разумовай працай і зарабляў з яе.

У айчыннай гістарыяграфіі асоба вядомага матэматыка, астранома і інжынера Францішка Нарвойша недастаткова даследаваная, звесткі пра яго расцярушаныя па розных выданнях. Кароткая інфармацыя аб Нарвойшу прысутнічае ў энцыклапедычным даведніку "Асветнікі зямлі Беларускай" (Мінск, 2001), у артыкуле П. Космача, змешчаным у энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае" [2; 348] і ў артыкуле аўтара гэтых радкоў, надруканым у газеце "Наша Слова" [3]. Найбольш падрабязна аб навукоўцу напісаў польскі гісторык Юзаф Бяліньскі [4 - 7].

Мэтаю дадзенага артыкулу з'яўляецца аднаўленне на аснове выяўленых звестак карціны жыцця і дзейнасці Францішка Нарвойша, які з'яўляўся дастаткова тыповай постаццю для гарадоў Вялікага княства Літоўскага эпохі Асветніцтва.

Францішак Нарвойш ( Franciszek Milikont Narwojsz) - заслужаны прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, кафедральны канонік Самагітскай дыяцэзіі, нарадзіўся 15 студзеня 1742 г. у маёнтку Міліконты недалёка ад мястэчкаў Гадуцішкі і Свенцяны [2; 348]. Ва ўзросце васьмі гадоў паступіў у езуіцкую вучэльню першай ступені, па заканчэнні курса 16 снежня 1756 г. перайшоў у езуіцкую калегію ў мястэчку Шэнберзе ў Курлядыі (зараз - Скайсткальне). У закон езуітаў уступіў 10.12.1756 г. у Вільні і адукацыю працягваў у Віленскай акадэміі. У 1760 г. быў пасланы вывучаць матэматыку ў Нансі (Францыя), а адтуль з матэматыкамі і езуітамі Расігнолем (Rossignole) і Флеры (Fleury) прыбыў спачатку ў Львоў, а потым у Вільню. Па іншай версіі Нарвойш заставаўся ў Вільні, куды тым часам прыбылі Расігноль і Флеры - знакамітыя матэматыкі і езуіты, выгнаныя з Францыі.

Расігноль і Флеры пачалі выкладаць вышэйшую матэматыку ў Віленскім універсітэце. У ліку нешматлікіх студэнтаў, дапушчаных да заняткаў пад кіраўніцтвам французскіх навукоўцаў, быў і Нарвойш. Ён вылучаўся з асяроддзя іншых слухачоў сваімі здольнасцямі і поспехамі ў матэматыцы. Таму, калі французскія езуіты адбывалі з місіяй у Кітай, яны прапанавалі Нарвойша ў якасці свайго годнага пераемніка. І з 1767 г. Нарвойш пачаў выкладаць вышэйшую матэматыку ў Віленскай Акадэміі. У 1769 г. ён стаў доктарам філасофіі і вольных навук. З 1770 г. атрымаў ступень доктара багаслоўя і пачаў выкладаць яшчэ і тэалогію. У пісьмовых крыніцах за 1773 г. ён значыцца як прафесар філасофіі [8; 65 - 66].

Праз некаторы час, з прычыны непаразуменняў з начальствам, Нарвойш быў пазбаўлены кафедры і сасланы ў Гродна, дзе выкладаў "паэтыку" у "інфіме" ("інфіма" - першы клас у семінарыі). У 1772 г. працуе прафесарам матэматыкі ў Наваградку, а ў год знішчэння езуіцкага ордэна (1773 г.) прафесарам матэматыкі ў Нясвіжы.

Пасля касацыі езуіцкага ордэна Нарвойшу была прапанавана кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся, бо літоўскі падскарбі граф Тызенгаўз запрасіў яго да сябе для дапамогі ў справах, якія мелі мэтай узняцце народнага гандлю і прамысловасці [3]. Ён пачаў займацца падрыхтоўкай каморніцкіх кадраў і выявіў сябе як высокакласны астраном-геадэзіст, вызначыўшы са сваімі вучнямі геаграфічныя шыроты шматлікіх населеных пунктаў ВКЛ.

Па даручэнню Казначэйскай камісіі Рэчы Паспалітай Ф.Нарвойш на працягу трох гадоў (1769 - 1772 г.) кіраваў ачысткай рэчышча Нёмана ўверх ад Гродна да Каўнаса, прычым было расколата ці падарвана звыш мільёна камянёў, якія заміналі сплаву лесу. За гэту працу Нарвойш атрымаў ўзнагароду, роўную прафесарскаму акладу ў Акадэміі [9; 55]. У краязнаўчай літаратуры дзейнасць гэтага славутага матэматыка і інжынера апісваецца наступным чынам: "Пачынаючы з 1771 году, на працягу пяці гадоў, сяляне прынёманскіх вёсак ад Горадні да Вяллі не мелі спакою. Магутныя выбухі раз-пораз гучалі над Нёмнам. Здзяйсняўся грандыёзны праект - задума расчысціць рэчышча ад парогаў: было ўзарвана каля трох мільёнаў буйных камянёў. Аўтарам гэтага нечуванага ў свеце праекту быў выпускнік Віленскай езуіцкай акадэміі Францішак Нарвойш. Малады вучоны пасля сканчэння акадэміі атрымаў накіраванне ў Гарадзенскую езуіцкую калегію, дзе яго заўважыў вядомы беларускі рэфарматар, падскарбі Вялікага княства Літоўскага Антон Тызенгаўз. Першай агульнай справай вучонага і магната стаў праект паляпшэння суднаходства на Нёмне. Потым на замову Тызенгаўза Нарвойш рабіў новыя машыны і варштаты для гарадзенскіх мануфактур" [10].

Жывучы ў Гродне, Нарвойш уступіў у масонскую ложу "Шчаслівае вызваленне" ("L'hereuse Delivrance"), дзе займаў пасаду "прамоўцы ложы". Сябры гарадзенскай франкамоўнай ложы былі ў большасці нямецкага ці французскага паходжання, служылі ў складзе гарадзенскага каралеўскага батальёну, працавалі на гарадзенскіх мануфактурах ці выкладалі ў мясцовых школах. Узначальваў гарадзенскіх вольных муляраў доктар і батанік Жан Эмануэль Жылібер. Пасля таго як Жылібер пераехаў у Вільню, вольных муляроў ўзначаліў іншы паплечнік Тызенгаўза - Якуб Бэкю [11; 128 - 133]. Дарэчы «Энцыклапедыя закона езуітаў» даводзіць, што пасля вяртання ў Вільню Нарвойш стаў сябрам масонскай ложы "Руплівы Літвін" (Gorliwy Litwin) [12].

А. Тызенгаўз у мэтах эканамічнага ўздыму краіны выпрацаваў план стварэння ў Гродне акадэміі свецкага тыпу і астранамічнай абсерваторыі пры ёй. Таму неўзабаве Нарвойш быў камандзіраваны ў Нямеччыну, Галандыю і Англію дзеля вывучэння прамысловых устаноў і закупу аптычных прыбораў для астранамічнай абсерваторыі ў Гродне. За мяжой Нарвойш прабыў пяць гадоў, вынес там шмат непрыемнасцяў, і толькі дзякуючы падтрымцы польскага амбасадара ў Англіі змог вярнуцца дахаты. За гэтыя пяць год на яго радзіме адбыліся змены ў дрэнны для Нарвойша бок - Тызенгаўз страціў палітычны ўплыў у дзяржаве. Закупленыя Нарвойшам астранамічныя прыборы атрымалі езуіты [13; 131 - 132].

Пасля вяртання з навуковай камандзіроўкі з-за мяжы Нарвойш знаходзіць працу ў Вільні. На момант стварэння Галоўнай школы ў Вільні для рэктара Пачобута вялікай праблемай была адсутнасць добрых матэматыкаў. Першапачаткова Пачобут прасіў свайго старога сябра - астранома з Вены М. Хэлля (M. Hell) абраць двух годных і здольных выкладчыкаў матэматыкі. Хэль дапамагчы не змог, і Пачобут прапанаваў падканцлеру ВКЛ Храптовічу ўзяць ў якасці выкладчыка матэматыкі Нарвойша. Пачобут добра ведаў Нарвойша, які з 1770 г. быў асістэнтам ў віленскай абсерваторыі, дзе і атрымаў астранамічныя веды і практычныя навыкі. У 1783 г. Храптовіч пагадзіўся з рэктарам [4; 30].

Прафесарскую кафедру ў Вільні Нарвойш займаў да 1809 г. Усе гады выкладання з 1783 па 1809 гг. Францішак Нарвойш чытаў вышэйшую матэматыку з раніцы па панядзелкам, серадам і пятніцам [6; 13 - 31]. Па ўспамінам прафесара батанікі Юндзіла "Нарвойш быў добра падрыхтаваны ў прадмеце, які выкладаў, пры тым быў пільным, акуратным, ніводнай лекцыі ніколі не прапусціў. Як педагог меў вялікую павагу, не выкладаў вышэйшую матэматыку па старым узорам, а падзяліў яе на трактаты (часткі - Л.Л.) ... і па некалькіх такіх частках выкладаў курс" [6; 69]. У другім томе кнігі Юзафа Бяліньскага "Універсітэт Віленскі" надрукаваны вытрымкі з матэматычных трактатаў Нарвойша за 1783 і 1797 гг. [6; 188 - 189] , што дазваляе зрабіць высновы аб высокім узроўні выкладання. Курсы Нарвойша ахоплівалі асновы аналізу, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае вылічэнне, дыферэнцыяльнае раўнанні і аналітычную геаметрыю. Дадаткова ім выкладалася тэорыя крывых трэцяга парадку. За аснову курсаў Нарвойш браў працы Ньютана, Макларэна, Бярнулі, Сцірлінга, Тэйлара, Крамера, Эйлера, Лангранжа і іншых. Чытаючы курс тэарэтычнай механікі, Нарвойш даваў прыклады і задачы з тэорыі вырахавання астранамічных з'яў.

Лекцыі Нарвойша лічыліся цяжкімі, і ён меў не шмат вучняў на працягу сваёй доўгай дзейнасці. У праспекце курсаў на 1784/85 навучальны год захавалася заўвага Нарвойша аб тым, што літвіны здольныя засвойваць матэматычныя навукі, не горш за прадстаўнікоў іншых народаў. Па сведчанні К. X. Лангсдарфа, які ў 1805 г. чытаў у Вільні "тэхналогію", а потым быў рэктарам Гейдэльбергскага ўніверсітэта, віленская аўдыторыя была добра падрыхтаваная па матэматыцы, нават лепей за гейдэльбергскую, лёгка ўспрымала матэматычныя высновы і выяўляла да іх вялікую цікавасць [14; 323 - 332]. Гэта заўвага ў дастатковай ступені атэстуе працу віленскіх выкладчыкаў матэматыкі і ў першую чаргу - Нарвойша. Бо па водгуках сучаснікаў, ён быў лепшым матэматыкам з былых віленскіх езуітаў і стаў заснавальнікам матэматычнай школы Віленскага універсітэта.

Адзін час Нарвойш спрабаваў са сваімі вучнямі выдаваць матэматычны часопіс "Acta Mathematica", аднак слядоў часопіса не захавалася [4; 30]. У 1784 г. выдаў кнігу "Theses mathemathicae Isaaci Newtoni" [15].

У 1803 г. прозвішча Францішка Нарвойша прысутнічае ў спісе выплаты заробкаў дзейным прафесарам універсітэта, які быў падпісаны рэктарам Страйноўскім. За 1802 г. Нарвойш атрымаў нараўне з іншымі прафесарамі (напрыклад Пачобутам) 961 рубель 94,25 капеек [5; 324].

Нарвойш быў уганараваны званнем каралеўскага матэматыка, быў абраны членам-карэспандэнтам Італьянскага навуковага таварыства ў Вероне, быў сябрам Варшаўскага Таварыства Сяброў Навукі (1803 г.), Віленскага Фізіка-матэматычнага Таварыства (1805 г.), Віленскага Таварыства Навук і Мастацтваў (1806) [2; 348].

З часоў жыцця ў Гродна ён быў плябанам гарадзенскага і саколькага прыходаў. У 1808 г. стаў канонікам віленскага капітула [12].

Грунтоўныя ўспаміны аб Нарвойше пакінуў толькі выкладчык матэматыкі ў Вільні Тамаш Жыцкі [15]. Гэтую працу аб сваім настаўніку ён зачытаў на публічным паседжанні ўніверсітэта 30 чэрвеня 1819 г. [5; 810]. Але ўспаміны Жыцкага даюць інфармацыю толькі пра першы перыяд жыцця заслужанага матэматыка, астранома і інжынера. Пра яго жыццё і працу ў якасці выкладчыка матэматыкі ў Вільне мы ведаем толькі тое, што ён сам напісаў у праспектах лекцый. Аднак у паперах, захаваўшыхся пасля Дамініка Ходзькі [18], ёсць наступныя радкі: "На пытанне, дзе пахаваны Нарвойш і пра якія падрабязнасці яго жыцця нам не паведаміў Жыцкі, мне здаецца, што Адамовіч [19] сказаў: "пахавалі гэтага п'яніцу на могілках пры саборы Бернардзінаў, не засталося нават надмагілля, жыў у сяброўстве з Сарторіусам" [4; 30 - 31]. А батанік Юндзіл пісаў, што Нарвойш у прыватным жыцці меў шмат "арыгінальнасцей": "На свае праменады звычайна адзінока выходзіў позна вечарам і гуляў да познай ночы, адзін хадзіў нават у дальнія вандроўкі пешшу, напрыклад з Гродна да Сакулкі, дзе меў плебанію, і часцей за ўсе па начам" [7; 273]. Пісалі таксама, што нягледзячы на свой сан, пешшу бадзяўся за горадам [9; 69].

Памер Францішак Нарвойш 26.06.1819 г. у Вільні.

Гарадзенская абсерваторыя павінна была стаць часткай будучай акадэміі. Аналізуючы ўсе вядомыя факты, магчыма зрабіць выснову, што яна была створана толькі "дэ-юрэ", а не "дэ-факта". Але ж працы па вызначэнню каардынатаў населеных кропак Беларусі і вызначэнню дакладнага часу, безумоўна, вяліся ў Гродна. Верагодна таму ў «Энцыклапедыі закона езуітаў» напісана што Нарвойш усе ж "арганізаваў астранамічную абсерваторыю і для гэтага выправіўся ў Еўропу ў 1775-80" [12].

Для гісторыі навукі ў Беларусі факт заснавання астранамічнай абсерваторыі ў Гродна мае вялікае значэнне, бо гэта была адзіная абсерваторыя, якая знаходзілася на нашай сучаснай тэрыторыі. Таму пошукі інфармацыі аб Францішку Нарвойшу неабходна працягнуць далей.

Гісторыю гарадоў Беларусі эпохі Асветніцтва немагчыма ўявіць без вывучэння дзейнасці такіх гараджан, якімі былі Марцін Пачобут-Адляніцкі, Антоній Тызенгаўз, Францішак Нарвойш, Станіслаў Баніфацый Юндзіл і інш. Яны пакінулі яркі след не толькі ў адпаведнай галіне дзяржаўнай дзейнасці ці навуковых ведаў, але і ў жыцці тых гарадоў, якім пашчасціла мець такіх жыхароў.


Спіс крыніц і літаратуры

1. Куль-Сяльверстава, С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фармаванне культуры новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. - 1820-я гг.) / С.Я.Куль-Сяльверстава. - Мінск, 2000.

2. Космач, П. Нарвойш Францішак Міліконт / П.Космач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. - Мінск, 2006. - Т. 2.

3. Лаўрэш, Леанід. Астранамічная абсерваторыя ў Гародні / Леанід Лаўрэш // Наша Слова. - № 3 (842). - 16 студзеня 2008 г.

4. Bieliński, Jozef. Stan nauk matematyczno-fizycznych za czasow wszechnucy wilenskiej / Jozef Bieliński. - Warszawa, 1890.

5. Bieliński, Józef. Uniwersytet Wileński / Józef Bieliński. - T. I. Kraków, 1899−1900.

6. Bieliński, Józef. Uniwersytet Wileński / Józef Bieliński. - T. IІ. Kraków, 1899−1900.

7. Bieliński, Józef. Uniwersytet Wileński / Józef Bieliński. - T. ІІI. Kraków, 1899−1900.

8. Русский биографический словарь. - Т. 15. - СПБ, 1906.

9. Славенас, П.В. Астрономия в высшей школе Литвы. XVI − XIX вв. / П.В.Славенас // Историко-астрономические исследования. Выпуск I. - Москва, 1955.

10. Наш каляндар. [Электронный ресурс] - Рэжым доступу: http://www.vilnia.com/day/default.asp?date=1-15-2000 - Дата доступу: 18. 07. 2009.

11. Гардзееў, Юры. З гіcторыі гарадзенскіх масонаў / Юры Гардзееў // Вольныя муляры ў беларускай гісторыі (канец XVIII - пачатак XX ст). - Вільня, 2005.

12. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564-1995. [Электронный ресурс] - Рэжым доступу: http://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=NARWOJSZ&f=1 - Дата доступу: 19. 07. 2009.

13. Jaroszewicz, Josef. Obraz Litwy pod wzgledem jej cywilizacyi, od czasow najdawniejszych do konca wieku XVIII. Cz. 3 / Josef Jaroszewicz. - Wilno, 1845.

14. Zdanie, P. Langsdorfa o Matematyce w Polszcze, uwagi P. Ohm z tego powodu, і ich rozbior / Р.Zdanie // Pamietnik Warszawski. - 1918. - T. XII.

15. Bibliografja polska XIX stolecia. Wiadomosc o zyciu і pracach uczonych s. p. I. X. Franciszka Narwojsza, professera wysluzonego w uniwersytecie wilenskim etc., przez Tomasza Zyckiego, prof. Emeryta, czytana. - Wilno, 1820.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Сб Фев 05, 2011 12:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лаўрэш Леанід. Ян Снядэцкі (1756 - 1830) - навуковец і асветнік гістарычнай Літвы. // Гістарычны альманах №15. 2009. С.75-88.

http://pawet.net/library/history/c_history/w_sniadecki/Лаўрэ...ш_Леанід._Ян_Снядэцкі_(1756_-_1830).html

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70


Последний раз редактировалось: nlaov (Пн Фев 14, 2011 18:56), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Фев 14, 2011 18:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Avilin Tsimafei. Astronyms in Belarussian folk beliefs // Published in Archaeologia BALTICA 10 (2009,1).

http://pawet.net/library/history/c_history/w_avilin/Avilin_T...tronyms_in_Belarussian_folk_beliefs.html

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
RadioAdmin pLuus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Вт Фев 15, 2011 05:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Адрэдагаваў некаторыя лiнкi ў паведамленнях пачынаючы з 20 лютага, каб правiльна выглядалi. Дзякую за цiкавую iнфармацыю!
_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
pLuus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Ср Фев 16, 2011 18:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Lupus писал(а):
Адрэдагаваў некаторыя лiнкi ў паведамленнях пачынаючы з 20 лютага, каб правiльна выглядалi. Дзякую за цiкавую iнфармацыю!


дзякуй.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Июл 31, 2011 17:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Авилин Т.В. Белорусская народная астрономия

----------------------------------------------------------------------
Подправил ссылку.
Lupus.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
RadioAdmin pLuus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Пн Авг 01, 2011 05:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Хочу обратиться не только к нашим историкам любительского астрономического движения Беларуси, но и к старшим своим коллегам по увлечению. У меня давно зреет идея написать статью об истории любительской астрономии в Беларуси.
Общие соображения такие (на основе лекции, которую я читаю физикам в БГУ):

1). История белорусской астрономии: кратенько о наших славных земляках -- М. Почобут-Адленитский, Ф. Нарвойш, В. К. Цераский, М. Каменьский, Г. А. Тихов, С. Н. Блажко, О. Ю. Шмидт.

2). "Первая волна" белорусских любителей астрономии: совершенно загадочный период -- когда же на наших землях появилась любительская астрономия?! Кружок Люциана Халецкого в Гродно в 1910 г.? А первые любительские обсерватории -- астрономический комплекс средней школы №2 г. Новополоцка, руководитель – Евгений Михайлович Крылов (с 1964 г.)?
Тут же о Голубеве, Чайковском, Циркуне, Ларионове -- "витебская школа", ну и про ниши три планетария, конечно -- Лидском (+ астрономический кружок Лидского планетария -- Леонид Лавреш в нём занимался), Гомельском и Минском + кружки при них. Да ещё добавить астрономический кружок Белорусского Политехнического института (Виктор Жук о нём может рассказать). В общем, период от революции и до середины 80-х для меня сильно в тумане -- о ком-то слышал, но лично не знаком, а о периоде до начала 70-х гг. ХХ в. вообще ничего не знаю... Sad

3). "Вторая волна" --80-е и начало 90-х, наши "обсерватористы" (Виталий Невский, Сергей Шурпаков, Иван Сергей, Андрей Прокопович), из Минского планетария -- Костя Морозов и Юра Горячко. Кроме Сергея Шурпакова, со всеми ними я знаком лично. Но сколько ещё представителей "второй волны" -- если только этот список говорит о том, что и они начинают покрываться туманом?.. Тут же нужно упомянуть о журнале "Земля и Человек".

4). "Третья волна": тут уже мне проще, потому как её представителем я сам и являюсь. Smile Про минскую группу Infinity, зарождение BelAstro.Net, БАФ, астроклуб Минского планетария -- это всё понятно. Период с конца 90-х по конец 2000-х. Но получится однобоково -- а другие города (клуб "Циррус", например, и т.д.)?

5). Новое поколение. Ну, надо же помечтать. Я его мельком видел, да и в клубе у нас появились вчерашние школьники.

Я очень хочу, чтобы мне помогли сделать эту коллективную статью -- ведь это наша история, каждый из нас является свидетелем своей эпохи. Годы проходят, и история любительской астрономии всё больше погружается в туман (пример 60-70 гг. я приводил). Может попробуем, а?

_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
pLuus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
Модератор yoMazorko
Модератор

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 3209
Благодарности: 239



Добавлено: Пн Авг 01, 2011 10:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Андрей Олешко из второй волны, в минский планетарий ходил ~1982 года.
Сейчас он в подмосковье живет, на российском астрофоруме ник Leshy

_________________
[img:fb2eac5034]http://baf.belastro.net/static/going_baf.jpg[/img:fb2eac5034]
Вернуться к началу
yoMazorko сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Авг 01, 2011 21:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я в Минском планетарии (недолго) был в 1981 г.

Информация:
" Астрономический кружок работал также при Витебской гим-
назии Нерута"
Имеется ввиду начало 20 века. Істочнік: В .К. ЛУЦКИЙ. История астрономических общественных организаций
в СССР (1888-1941 гг.) С.78.

"Одляницкий" - так правільно

ну і у дадак:

17 ст.
Освальд Крыгер (1598–1665) - першы телескоп і першыя назіранні
Яна Мікалай Рудаміна-Дусяцкі
Альберт Дыблінскі

18 ст.
езуіт Ян Багамолец (1724–1795)
езуіт Стэфан Луцкіна (1725– 1793)
езуіт Тамаш Жаброўскі - заснавальнік віленскай абсерваторыі, з-пад Навагрудка

19 ст.
Ігнат Рэшка
Ян Снядэцкі
Вінцэнт Карчэўскі
Пётр Славінскі (апошні прафесар астраноміі )
Антон Вырвіч
Антон Шагін
Міхал Глушневіч

Георг Альберт Фус (1806–1854)
Георг Саблер (1810–1865)
Мацвей Гусеў (1826–1866)

Есть еще пару фамилий 19 века. Как нибудь допишу.

20 ст.
Гаўрылаў Ігар Уладзіміравіч (17.05.1928–19.10.1982)
Глэнбоцкі Роберт (Robert Głębocki) (02.01.1940–21.02.2005)
Дубяга Зміцер Іванавіч (03.10.1849–22.10.1918)
В. П. Энгельгарт (1828–1915)
Жангаловіч Іван Данілавіч (20.02.1892–29.07.1981)
Іванішэўскі Генрык (Henryk Iwaniszewski) (12.04.1922–31.08.1981)
Каменскі Міхал (Michał Kamieński) (24.11.1879–18.04.1973)
Ліпскі Юры Навумавіч (22.11.1909–24.01.1978)
Хайкін Сямён Эмануілавіч (21.08.1901–0.07.1968)

з профі недзе так.
з аматарамі - праблема.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Авг 01, 2011 21:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Кніга Лапласа ў перакладзе Карчэўскага:

De Łaplac Historyia astronomii krótko zebrana prezez Markiza de &...incentego Karczewskiego, w Wilnie, 1825.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вт Авг 02, 2011 19:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Беспамятных Н. Д. О распространении гелиоцентризма в школах Белоруссии
_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вт Авг 16, 2011 20:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вайшкунас Й. Народная астрономия белорусско-литовского пограничья
_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
iVKJ
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 1814
Благодарности: 2



Добавлено: Ср Авг 17, 2011 18:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Lupus писал(а):

Я очень хочу, чтобы мне помогли сделать эту коллективную статью -- ведь это наша история, каждый из нас является свидетелем своей эпохи. Годы проходят, и история любительской астрономии всё больше погружается в туман (пример 60-70 гг. я приводил). Может попробуем, а?

Да, нужное дело. Соберусь с мыслями - напишу подробнее по кружок при БПИ 79-85гг.

_________________
..........................................................
Я был на Беластрофестах 2009-2012гг.
..........................................................
Вернуться к началу
iVKJ сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
RadioAdmin pLuus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Чт Авг 18, 2011 15:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я надеюсь ещё на БАФе попристовать к народу с вопросами -- там атмосфера будет располагающая. Wink
_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
pLuus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
nlaov
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Ср Авг 31, 2011 19:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Avilin Cimafej Běloruské pověsti a legendy o skvrnách na Měsíci
_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
nlaov сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Прочие проекты Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
Страница 6 из 9

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group
Русская поддержка phpBB