Список форумов Форум @ BelAstro.Net Форум @ BelAstro.Net
Форум белорусской любительской астрономической сети
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   Администрация форумаАдминистрация форума   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Мир прекрасен. Это-то и грустно. /С. Лец/

Гісторыя астраноміі на Беларусі

зарегистрированных: 0, скрытых: 0 и гостей: 0
Зарегистрированные пользователи: Нет
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Прочие проекты
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Сб Янв 10, 2009 21:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Няма часу перакладаць. Вось інфа пра гэтую абсерваторію.


01.jpg
 Описание:
 Размер файла:  21.1 KB
 Просмотрено:  17729 раз(а)
01.jpg


02.jpg
 Описание:
 Размер файла:  19.41 KB
 Просмотрено:  17729 раз(а)
02.jpg


_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Янв 11, 2009 17:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вядомым астраномам 18 ст. быў ксёндз – езуіт Стэфан Луцкіна (1725 – 1793) які нарадзіўся на Віцебшчыне. Выпускнік Віленскай Акадэміі ён вывучаў матэматыку і астраномію ў Вене (1750 – 1752). Пасля Вены вучыўся ў Рыме а з 1757 г. у Францыі. Пасля вучобы вярнуўся ў Вільню. У 1759 г. пераехаў у Варшаву дзе выкладаў фізіку і астраномію ў езуіцкім калегіюме і кіраваў невялікай астранамічнай абсерваторый. У 1765 г. Луцкіна выехаў у Францыю да двара караля Станіслава Ляшчынскага. У 1767 г. вярнуўся ў Варшаву і прывёз з сабой вялікую колькасць якасных астранамічных прылад. У Варшаве заняў кафедру прафесара матэматыкі і астраноміі ў езуіцкім калегіюме. Неўзабаве ён стаў рэктарам Варшаўскага калегіума.

Яшчэ адным астраномам – выхадцам з Віцебшчыны быў ксёндз Ян Багамолец (1724 - 1795). Ступень магістра філасофіі ён атрымаў у Вільні, далей вывучаў астраномію ў Празе. Пасля Прагі выкладаў у Варшаўскім калегіуме. Назіраў камету 1769 г. і па выніках назіранняў апублікаваў працу ў якой акрамя астранамічных дадзеных аб камеце даў і астралагічнае тлумачэнне яе з'яўлення.
[/b]

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Мар 15, 2009 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мой толькі што надрукаваны артыкул.

http://pawet.net/book/other/astronomy/paczobut.html




Марцін Пачобут-Адляніцкі



Быў рэктарам у нашай альма-матар
Пачобут, ксёндз, вучоны і куратар
Абсерваторыі універсітэцкай —
Свяціла! …
На жаль, пазней у навуковых колах
Пачобута не стала: ён вярнуўся
У кляштар свой і там да смерці гнуўся
Перад распяццем, быццам грахаводнік,
А летась і памёр ён, боскі ўгоднік.

“Пан Тадэвуш або апошні наезд у Літве”

Адам Міцкевіч
Пераклад Я. Семяжонава





Марцін Пачобут–Адляніцкі, доктар філасофіі і доктар тэалогіі, каралеўскі астраном Станіслава Аўгуста, прэлат, смаленскі дэкан, рэктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта, чалец – карэспандэнт Парыжскай Акадэміі Навук і Французскага Народнага Інстытута, чалец Лонданскага Каралеўскага, Варшаўскага і іншых навуковых таварыстваў, нарадзіўся ў маёнтку каля вёскі Сламянцы пад Гародняй 30 кастрычніка 1728 года.

Пачаткі роду Пачобутаў не зусім ясныя. Ёсць меркаванне, што Пачобуты – род русінкага паходжання. У памінальніку праваслаўнага Супрасльскага манастыра пад Беластокам, сярод іншыхдабрачынцаў ёсць “род Яўстахія Адзінца Пачобута”. Гэты Яўстахій Пачобут жыў напрыканцы 16 ст. і рэпрэзэнтаваў толькі адну з галінаў роду, бо гучанне прозвішча гаворыць аб тым, што заснавальнік роду мог меў балцкія карані. К. Няцецкі ў сваім гербоўніку піша аб тым, што род пайшоў з населенага пункта Пачобуты на Гарадзеншчыне. Першы вядомы Пачобут з прыдомкам – Адляніцкі (ля Пачобутаў цячэ рака Одла, адсюль Адляніцкі) гэта Мікалай Пачобут – Адляніцкі (ёсць яшчэ Пачобуты з прыдомкам – Кундзіч). Жыгімонт I прывілеем ад 20 лютага 1536 г., за вайсковыя заслугі, надаў герб Малая Пагоня (Божадар) свайму піўнічаму Мікалаю Адляніцкаму і ягонаму сыну Севасцьяну – чашніку ВКЛ, заснавальнікам роду. 26 жніўня 1523 г. дваранства атрымаў стрый Мікалая Адляніцкага – Васька Зянонавіч.

У актах аб набілітацыі Мікалая і Ваські Зяноновіча можна знайсці нешматлікую інфармацыю аб родзе. Дзедам Ваські быў Сямён, па версіі даследчыкаў – той самы, які фігуруе пры двары Казіміра Ягайлавіча ў 1478 г. Прадзедам Мікалая Адляніцкага быў Грэцка, які меў сына Рыну (Грынь). Пры двары князя ВКЛ у 1478 г. фігуруе пакаёвы Рынец або Рынь. Магчыма гэта сын Грэцкі. Верагодна менавіта блізкасць рода да двара, спрыяла набілітацыі Мікалая Адляніцкага.

З продкаў якія пакінулі след у гісторыі, можна адзначыць Яна Пачобута, які доўгі час быў судовым падстарастам у Слуцку ў сярэдзіне 17 ст. Вядомы таксама Андрэй Пачобут – Адляніцкі, ў 1633 годзе каморнік Ашмянскага павету. У 1646 г. Багуслаў Радзівіл паслаў яго ў якасці свайго прадстаўніка для рашэння спрэчкі паміж плебанам жупранскім Паўлам Клячкоўскім і пратэстантамі ў Жупранах. У 1650 г. Андрэй стаў земскім пісарам Ашмянскага павету, неаднаразова выбіраўся дэпутатам трыбуналу ВКЛ (1645, 1652, 1663), а ў 1671 г. абраны ашмянскай шляхтай падсудкам і на гэтай пасадзе быў да 1676 г. У 1674-1676 гг. фундаваў касцёл дамініканаў у Ашмяне.



* * *



Бацька Марціна Пачобута–Адляніцкага – Казімір – краўчы, а потым абозны Гарадзенскі. Маці – Хелена з Глебавічаў.

Марцін Пачобут–Адляніцкі на 10-м годзе жыцця быў аддадзены ў Гарадзенскую езуіцкую школу, дзе вучыўся 7 гадоў. 13 жніўня 1745 года ва ўзросце 17 гадоў быў прыняты ў Ордэн Езуітаў у Вільні. Пасля заканчэння курсу навучання ў 1749 г. ён стаў выкладчыкам філасофіі і красамоўства ў Полацкай езуіцкай вучэльні, а праз два гады выкладаў тыя ж навукі ў Віленскай езуіцкай вучэльні, дзе заставаўся да 1754 года.

У 1754 г. пасланы ў Прагу для ўдасканалення ў матэматыцы, грэцкай і лацінскай мовах. Сямігадовая вайна ў Еўропе перашкодзіла вучобе, і ўжо праз год Пачобут – выкладчык латыні ў Вільні і пры гэтым адначасова праходзіць курс вышэйшай тэалогіі.

Князь Міхал Чартарыскі – канцлер ВКЛ, вылучыў з сваіх сродкаў фундуш для маладых людзей, жадаючых удасканалення ведаў за мяжой. У 1761 г. на гэтыя грошы Марцін Пачобут–Адляніцкі выехаў вучыцца. За тры гады паспеў пабываць у Нямеччыне, Італіі і Францыі. Спачатку ён захапіўся паэзіяй, але, наведаўшы некаторыя лепшыя італьянскія навукова – матэматычныя ўстановы, зацікавіўся астраноміяй і вырашыў прысвяціць сябе вывучэнню гэтай навукі. Пазнаёміўшыся з дырэктарам марсельскай астранамічнай абсерваторыі Пэзэнам (Pezenas), Марцін прыняўся за працу пад яго кіраўніцтвам. Аднак, з-за абвастрэння ў Францыі руху супраць езуітаў, Пэзэн прымушаны быў у 1763 г. пакінуць Марсэль і пасяліцца ў Авіньёне. Туды ж перабраўся за ім і Адляніцкі, дзе і займаўся яшчэ восем месяцаў. Вынікам гэтых заняткаў з’явілася надрукаваная ў тым жа 1763 г. праца “Traite de Paix entre Descartes et Newton, precede de vies litteraires de ces deux chefs etc. par Aime Henri Paulian. Avignon. 1763”. Правёўшы зіму 1763-1764 гг. у Рыме, ён увесну 1764 года вярнуўся ў Неапаль. Тут пры дапамозе ангельскіх астранамічных прылад назіраў пачатак вялікага сонечнага зацмення. Вынікам гэтага назірання стаў артыкул, надрукаваны венскім астраномам – езуітам М. Хэллем (M. Hell) у кнізе “ Эфемерыды на 1765 г.” (“Ephemerides anni 1765”).

Напрыканцы 1764 года праз Фларэнцыю, Венецыю і Вену Пачобут вярнуўся ў Вільню і пачаў выкладаць матэматыку і астраномію ў Віленскім універсітэце, а таксама займацца астранамічнымі назіраннямі.

У гэтым жа годзе каралём Рэчы Паспалітай стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Віленскі універсітэт у 1764 г. меў два тэлескопы з якімі была магчымасць працаваць прафесійна (першы – мерыдыянны, другі на экватарыяльнай мантыроўцы) і астранамічны гадзіннік майстра Элікота. З Францыі Пачобут прывёз 16-ці футавую неахраматычную трубу, а яшчэ у 1764 г. быў атрыманы 6-ці футавы секстант майстра Канівэ, з дапамогай якога Марцін Пачобут–Адляніцкі вызначыў каардынаты Вільні. Аб атрыманні новых астранамічных прылад пісала “Газета Віленска” № 6 за 1766.

У Вільні Марцін Пачобут–Адляніцкі – чалавек бліскучага інтэлекту і выдатнай адукацыі, поўнасцю аддае сябе астраноміі. Кожную ясную ноч ён праводзіць астранамічныя назіранні, а днямі апрацоўвае атрыманыя дадзеныя. Паступова прыходзіць слава аднаго з лепшых астраномаў Еўропы.

Па выніках назірання зацмення Месяца 24 лютага 1766 г. ён выдае працу “ Martitni Poczobut. Calculus eclipsos lunaris quae accidit 24 febr. 1766, pro obcervatorio Acad. Vilnensis” (Вільня. 1772).

25 студзеня 1767 г. Пачобут тытулаваны Каралеўскім астраномам.

У гэтыя ж гады Пачобут блізка знаёміцца з Яўхімам Храптовічам, падканцлерам ВКЛ, чалавекам багатым, адукаваным, і ўплывовым. Паміж імі завязваюцца сяброўскія адносіны і сталая перапіска. Напрыклад, у лісце ад сакавіка 1768 г. астраном тлумачыць Храптовічу, чаму скончыўшы назіранні ў Наваградку, не змог заехаць да свайго мецэната ў маёнтак Шчорсы, пры гэтым паведамляе, што праз 2 – 3 тыдні абавязкова адмыслова прыедзе ў Шчорсы, захапіўшы з сабою астранамічныя прылады для вызначэння геаграфічных каардынатаў маёнтка. Вучоны пачынае выконваць розныя даручэнні падканцлера ў Вільні.

Пры ўдзеле Марціна Пачобута–Адляніцкага быў распрацаваны праект абсерваторыі, на будаўніцтва і далейшае фінансаванне якой, зноў фундавала грошы Альжбета Пузыніна–Агінская, кашталянова Мсціслаўская. У ліпені 1768 г. Пачобут выехаў у Еўропу на закупы астранамічнага абсталявання. У Даніі, а затым у Галандыі ён наведаў шэраг гарадоў якія мелі вытворчасць дакладных прыбораў. Напрыканцы жніўня Пачобут прыехаў у Лондан – сталіцу дакладнай механікі і найбуйнейшы тагачасны астранамічны цэнтар . Ён робіць замовы ў майстэрнях знакамітых Доланда і Рамсдэна, практыкуецца ў знакамітай абсерваторыі ў Грынвічы. Скончыўшы справы ў Лондане, 5 сакавіка 1769 г. каралеўскі астраном выязджае ў Парыж. Там знаёміцца з астраномамі Мес’е, Касіні і Лаландам, праводзіць сумесныя назіранні, вучыцца. На пачатку траўня, праз Берлін вяртаецца ў Вільню. У гэтым жа годзе, у якасці асістэнта, у абсерваторыю прыходзіць Стржэцкі, які стаў паплечнікам і сябрам Пачобута. Другім памагатым астранома ў 1770 г. прызначаецца Францішак Нарвайш.

3 чэрвеня 1769 г. адбылася вельмі рэдкая з’ява – праход Венеры па дыску Сонца. Для назірання гэтай з’явы Марцін Пачобут–Адляніцкі сумесна з астраномам Стржэцкім, выязджае ў Рэвель, але дрэннае надвор’е не дазваляе правесці назіранні. Вярнуўшыся з Рэвелю, Пачобут даведваецца, што ён абраны чальцом Каралеўскай Акадэміі навук у Лондане. Аб праходзе Венеры па дыску Сонца Пачобут напісаў у “ Каляндар Віленскі” за 1769 г.

1770 год. Прыйшлі замоўленыя ў Лондане астранамічныя прылады.

1771 год. “Мемуары Парыжскай Акадэміі” апублікавалі артыкул Пачобута “Observations sur la hauteur du pole de Vilna”.

Да 1772 г. ішлі будаўнічыя работы ў новай Віленскай абсерваторыі. З-за немагчымасці ў гэты час займацца назіраннем зорнага неба, Пачобут перакладае “Асновы геаметрыі” Кляро, якая неўзабаве і друкуецца, з дадаткамі перакладчыка.

Між тым, падзенне езуіцкага ордэна станавілася ўсё больш яўным. Адляніцкі ўгаворвае віленскіх езуітаў, з прычыны будучага знішчэння ордэна, саступіць сваю друкарню каралю Станіславу–Аўгусту, ад якога, праз нейкі час, Пачобут атрымлівае гэтую друкарню ў падарунак. Прыбыткі ад дзейнасці друкарні ідуць на ўтрыманне абсерваторыі. У сваёй друкарні астраном выдаў вынікі зробленых ім самім і ягонымі супрацоўнікамі шматлікіх назіранняў. У ёй жа Пачобут пачынае выдаваць штогоднік “Каляндар Віленскі”, дзе публікуе матэрыялы па гісторыі краю, сучаснай палітыцы, тэалогіі, і піша на астранамічныя тэмы.

З пачатку 1773 г. каралеўскі астраном пачынае рэгулярныя назіранні ў новай абсерваторыі. У гэтым жа гадзе ліквідуецца Ордэн Езуітаў. Пачобут шукае фінансавыя сродкі для ўтрымання ўніверсітэта і абсерваторыі. Ён піша Храптовічу, і падканцлер абяцае не пакінуць навучальную ўстанову ў бядзе. Адукацыйная Камісія (першае ў Еўропе міністэрства адукацыі), ператварае езуіцкую акадэмію ў Галоўную Школу Вялікага Княства і пачынае яе фінансаванне.

1775 год. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адзначае заслугі Марціна Пачобута–Адляніцкага залатым медалём, адбітым у яго гонар (медаль з партрэтам Пачобута і надпісам “Mart. Poczobut. Astron. Reg. Pol. Soc. R. Lond. N. MDCCXXVIII”; на абароце ўверсе: “Sic itur ad astra”, у цэнтры выява нябеснага глобуса, з правага боку выява кнігі з надпісам “MP” у лаўровым вянку, па леваму боку – план Сонечнай сістэмы, унізе надпіс: “Bene merentis laudi dedit Stani. Aug. Rex. MDCCLXXV”).

1777 год. Пры падтрымцы караля Адукацыйная камісія выдзяляе 2 тысячы злотых на закуп новага астранамічнага абсталявання ў Англіі. Для замовы прылад выехаў віленскі астраном Стржэцкі. У майстэрні Рамсдэна закуплены 8-мі футавы квадрант з мерыдыянным тэлескопам, які меў 4-х цалевы аб’ектыў – трыплет.

1778 год. Пачобут абіраецца чальцом – карэспандэнтам Парыжскай Акадэміі навук, сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасцю заваяваўшы сабе агульнаеўрапейскае прызнанне. Напрыклад, у той час быў высока ацэнены астраномамі ягоны спосаб верыфікацыі акулярнага мікраметра. У лісце Храптовічу ад 9 сакавіка 1778 г. Пачобут паведамляе аб добрых адозвах астраномаў Парыжа і Лондана на гэтую навінку.

1779 год. Адукацыйная камісія вырашае пачаць работы па стварэнні поўнай карты Рэчы Паспалітай. Для гэтага патрабавалася зрабіць вялізную колькасць вымярэнняў каардынатаў мясцовасцяў і замераў адлегласцяў. У лісце да падканцлера ВКЛ Храптовіча, Пачобут прапаноўвае стварыць астранамічную калегію (colegium astronomicum) з шасці астраномаў з гадавым акладам 2000 злотых кожнаму. Пры гэтым, ён спасылаецца на досвед Францыі, дзе, для такой працы, запатрабавалася значна больш адмыслоўцаў за яшчэ большыя грошы. Аднак з-за вялікіх выдаткаў работы па стварэнні карты былі часова адкладзеныя.



* * *



1780 год. Пачобут становіцца рэктарам Акадэміі і пробашчам касцёла Св. Сёмухі ў Вільні. Новы рэктар запрашае ў акадэмію з Гародні Жылібера і набірае новых прафесараў для ўніверсітэта. Асобы Жылібера і іншых кандыдатаў для працы ў Вільні Пачобут абмяркоўвае ў лістах да Храбтовіча. У 1780 годзе неабходнасць існавання Галоўнай школы Літоўскай была аспрэчана. Рэктар прыклаў шмат высілкаў дзеля захавання школы. Пры яго ўдзеле Адукацыйная Камісія пад старшынствам Гуга Калантая, зацвердзіла Кодэкс, які захаваў навучальныя ўстановы на Літве. У траўні 1783 г. Пачобут прывёз гэты дакумент у Вільню.

1785 год. Кароль узнагароджвае Пачобута ордэнам Св. Станіслава.

У тыя часы, канчатковае размежаванне сузор’яў на небе яшчэ не было скончана. Яшчэ ў 1777 г. каралеўскі астраном апублікаваў вынікі назіранняў за 1773 г. год у кнізе пад загалоўкам “Cahiers des observations astronomiques faites a l’observatoire royal de Vilna en 1773, presentes au roi (de Pologne), par M. l’abbe Poczobut astronome de S. M. et membre de la Societe royale. Мэта ягонай публікацыі – вылучэнне з некалькіх зорак, каардынаты якіх былі вызначаны Віленскай абсерваторыяй, новага сузор’я: Цялец Панятоўскага (Taurus Poniatovii або Taureau royal de Poniatowski) па суседстве са Шчытом (Тарчай) Сабескага (сузор’е Шчыт Сабескага (Scutum Sobieski), зараз проста Шчыт, вылучыў на карце неба астраном Ян Гевелій з Гданьска). Берлінскі астраном П. Бодэ ў “Astronomisches Jahrbuch” за 1781 г. змяшчае інфармацыю Пачобута з апісаннем новага сузор’я. У 1785 г. Бодэ ў “Astronomisches Jahrbuch” змясціў назіранні Віленскай абсерваторыі пад загалоўкам: “Веоbachtungen der Sterne des Poniatowskischen Stieres, auf der Konigl. Sternwarte zu Wilna”. У зорным атласе і каталогу Бодэ (17 240 зорак) і ў каталогу з 50 000 зорак француза Лаланда, выдадзеных на пачатку 19 ст., прысутнічае вылучанае Пачобутам сузор’е Цялец Панятоўскага. Яно размяшчалася паміж сузор’ямі Змеяносца і Арла, уключаючы V-падобную групу зорак. Пачобут знаходзіў іх падобнымі на зорны збор Гіяды ў сузор’і Цялец, што і дало падставу да з’яўлення на небе сузор’я з падобным назовам. Сузор’е Цялец Панятоўскага нейкі час карысталася папулярнасцю ў астраномаў, але пасля было скасавана і не ўваходзіць у сучасны спіс сузор’яў. Аднак, чатыры зоркі гэтага скасаванага сузор’я (66, 67, 68, 70 Oph (Змеяносец)) у сучасных зорных атласах адзначаны як адкрыты зорны збор (open clusters) Mel 186 (Cr 359) па каталогу Мялота (Philibert Jacques Melotte).

Аўтар знайшоў сузор’е Цялец Панятоўскага у чатырох атласах зорнага неба XVIII-XIX стагоддзяў:

У атласе “Atlas Coelestis” ангельскага каралеўскага астранома Джона Флемстыда (1646 – 1719), выдадзеным ў 1776 г.
У манументальным атласе “Uranographia” выдадзеным ў 1801 г. нямецкім астраномам Іаганам Бодэ (1747 – 1826), які стаў тагачасным картаграфічным узорам.
У “Celestial Atlas” Аляксандра Джэймсана выдадзеным у 1822 г. ў Англіі. Гэта была адна з першых спроб стварэння атласа і даведніка па астраноміі.
У атласе “Urania’s Mirror” апублікаваным Самуэлем Лейтам у Лондане, 1825.


На працягу 1786 г. Пачобут праводзіць 60 назіранняў размяшчэння планеты Меркурыя, якую вельмі цяжка назіраць з-за блізкасці да Сонца. А ў 1787 годзе праводзіць яшчэ 124 назіранні гэтай планеты, з вызначэннем яе дакладных каардынатаў на небе. Атрыманыя дадзеныя, былі зведзеныя ў табліцы размяшчэнняў планеты, і дасланыя ў Парыж астраному і матэматыку Лаланду, які зрабіў вылічэнне арбіты планеты. Назіранні Меркурыя Пачобута, надрукаваныя Лаландам у “Memoires de l’Academie” за 1786 г. Згадваныя ў гэтым артыкуле назіранні зрабленыя 4-х футавай прыдадзенай прыладай і 6-ці футавым секстантам Канівэ. А ў 1808 г. пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы Пачобута–Адляніцкага Лаланд напісаў у сваёй кнізе “Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі ад 1781 да 1802” (“Bibliographie astronomique, avec l’histoire de l’Astronomie depuis 1781 jusqu’a 1802", Paris. 1808).

Для новых астранамічных прылад перабудоўваецца і пашыраецца абсерваторыя. Гэтыя працы, з-за праблем з фінансаваннем, запатрабавалі шмат высілкаў і былі скончаныя толькі ў 1788 г.

Прыкладна з 1788 г. пачынаецца сяброўскае ліставанне Пачобута з Янам Снядэцкім. У сваіх лістах два астраномы дзеляцца вынікамі назіранняў, навуковымі навінамі і. т.д. Напрыклад, Снядэцкі апісвае распрацаваныя ў Англіі спосабы парабалізацыі галоўнага люстэрка тэлескопа.

У тым жа 1788 г. рэктар Пачобут накіроўваецца ў Варшаву для далейшай прапрацоўкі законаў, звязаных з адукацыяй. Праца над законамі доўжылася да пачатку 1790 г.

У 1793 г. пагаршаецца здароўе каралеўскага астранома. Пачынаюцца моцныя і працяглыя галаўныя болі. Але Пачобут удзельнічае ў працы памятнага Гарадзенскага сойму, рашаючы пытанне з фінансаваннем Галоўнай Літоўскай Школы пад час чарговага разбору Рэчы Паспалітай.

У лісце да Яна Снядэцкага ад 4 красавіка 1793 г., Пачобут скардзіцца на здароўе і паведамляе якую навуковую літаратуру ён мае і якую б жадаў атрымаць. Далей ён падрабязна распавядае аб сваёй навуковай працы:”… увесь сакавік штодня назіраў Меркурый. Сёння таксама яго назіраў, заўтра абавязкова, бо заўтра найбольшая ягоная элангацыя …

Лепшы спосаб вымярэння геаграфічнай шырыні – гэта назіранне зорак у зеніце, бо пры гэтым атмасфера ўносіць найменшую хібнасць. Я штогод назіраю зоркі β, γ, ε, ξ Ursae Majoris. γ у нас найлепшая, бо толькі за 20’ ад зеніту знаходзіцца …

Ці чуў Пан, аб праекце, прапанаваным ад імя Французкай акадэміі Лаландам аб … вымярэнні дугі мерыдыяна ад Дюнкерка да Маёркі, аб уводзінах універсальнай меры даўжыні і вагі, і аб пераходзе ў вымярэнні часу ад шасцірычнай сістэмы да дзесятковай?

Не ці будзем хутка ў суседстве з Прусіяй? Гавораць што сама Варшава апынецца за мяжой Прускай … Мяжа з Расіяй павінна быць праведзеная ад Друі, далей праз павет Ашмянскі альбо праз Паставы і да Камянца павінна прайсці …”.



5 верасня 1793 г. адбылося поўнае зацменне Сонца. Для гэтага ў Аўгустоў пад Гародню былі дастаўленыя астранамічныя прылады і ў прысутнасці караля Станіслава Панятоўскага, рускага амбасадара Сіверса і мноства гасцей, Пачобутам і Снядэцкім былі праведзеныя астранамічныя назіранні зацмення. Дакладнае вымярэнне часу пакрыцця дазволіла ўдакладніць геаграфічныя каардынаты Гародні і ўнесці карэктыроўку ў вылічаную раней геаграфічную даўгату Вільні. А самае галоўнае: сама астранамічная з’ява і праца навукоўцаў зрабіла вялікае ўражанне на караля і шматлікіх уплывовых гасцей, і паўплывала на фінансаванне навукі. У тым жа 1793 г. кароль узнагароджвае Пачобута Ордэнам Белага Арла. У лісце да Яна Снядэцкага ад 13 лютага 1794 г. астраном піша: “Дзень 5 верасня не толькі быў карысны для астраноміі, але і для нас усіх вельмі шчаслівым, бо ўдалося вырашыць пытанне фінансавання Галоўнай школы. Прыемна мне ўспомніць той дзень і тыя назіранні, якія мы ў прысутнасці гэтых высокіх гасцей зрабілі пры дапамозе такіх якасных прылад”.

1795 год. Пасля канчатковага разбору Рэчы Паспалітай рэктар Пачобут зноў бярэцца за рашэнне праблем фінансавання Галоўнай школы. Амаль два гады; 1795 і 1796 ён праводзіць у Гародні – горадзе, дзе знаходзіўся генерал-губернатар Літвы князь Рапнін. Толькі на прыканцы 1796 г. Пачобут вяртаецца ў Вільню.

Цяжкім ударам лёсу сталася смерць сябра і паплечніка, астранома Ежы Стржэцкага 5 лютага 1797 г.

Новы рускі імператар Павел I, здзейсніў паездку па заходняй частцы імперыі, і 27 траўня 1797 г. наведаў Галоўную школу. Імператар агледзеў універсітэт, наведаў абсерваторыю. Усе распачынанні Пачобута былі падтрыманыя. Універсітэт быў захаваны і дапоўнены кафедрай хіміі, для якой быў прыняты на працу таленавіты малады прафесар Андрэй Снядэцкі, брат астранома Яна Снядэцкага.

Калі імператарам стаў малады Аляксандр I, Пачобут ездзіў у Пецярбург улагоджваць універсітэцкія справы. Фінансаванне было зацверджанае, і ў якасці ўзнагароды рэктар атрымаў ад маладога імператара пярсцёнак. Вярнуўшыся з Пецярбурга Пачобут падаў у адстаўку з паста рэктара ў сувязі з пагаршэннем здароўя, адмовіўся ад прапанаванага яму з Рыма месца біскупа і поўнасцю прысвяціў сябе астраноміі.



* * *



Пачобут вёў перапіску з большасцю вядомых астраномаў тагачаснай эпохі. Асабліва частай была перапіска з Янам Снядэцкім з Кракава і Бодэ з Берліна. Займаўся Пачобут і стварэннем адмысловай астранамічнай бібліятэкі пры абсерваторыі. У гэтай справе яму дапамагалі Ян Снядэцкі і экс-канцлер ВКЛ Храптовіч, які ў той час жыў у Варшаве. Снядэцкі пісаў, што Пачобут пакінуў у абсерваторыі шмат прылад і кніг, набытых за свае грошы.

У лісце ад 26 снежня 1801 г. да Яна Снядэцкага Пачобут падрабязна распавядае аб сваіх назіраннях. На пачатку ліста ён скардзіцца на тое, што дрэннае надвор’е не дазволіла займацца астранамічнымі назіраннямі ўсю восень і пачатак зімы: “Не магчыма было назіраць пакрыццё зоркі γ Cancri”. Далей ён разважае аб астраклімаце і яго ўплыве на назіранні: “Нават улетку, назіранні з’яў у сістэме спадарожнікаў Юпітэра (зацменняў і пакрыццяў) двума ахраматычнымі тэлескопамі аднаго класа, пры якіх адзін тэлескоп большай часткай выходзіць у акно, а іншы поўнасцю знаходзіцца ў памяшканні, адрозніваліся на 30-40 секунд (дугі – заўвага аўтара)”. Піша ён і аб тым, што ўдалося знайсці толькі што адкрытую англійскім астраномам Гершалем планету Уран і вымераць яе вуглавыя памеры (каля 4"). Пачобут паведамляе, што ў жніўні ўдалося правесці назіранні пакрыццяў Месяцам двух зорак, 17 жніўня π Скарпіёна і 27 жніўня χ Цяльца.

На пачатку 19 ст. былі адкрыты малыя планеты – астэроіды. Пачобут, атрымаўшы інфармацыю аб месцазнаходжанні на небе астэроіда Церэры, на пачатку красавіка 1802 г. знаходзіць яго, а пачынаючы з 9 красавіка робіць серыю назіранняў з вымярэннямі становішча астэроіда для вызначэння яго арбіты.

У навуковым свеце таго часу ўзніклі спрэчкі, аб тым як назваць новыя малыя планеты. Нямецкі астраном Цах апублікаваў вершы Пачобута на лаціне, прысвечаныя спрэчкам астраномаў аб тым як назваць гэтыя планеты:


Na Ceres.

Qune segetum culmos docuisti falce secare,
Falx dentata sacrum sit tibi stemma, Ceres.


Na Pallas

Falx Cereris signum esto: Tu ut tuare labores
Syderibus sacros, aigida Pallas habe!




Нароўні з астраноміяй, усё сваё жыццё Пачобут захапляўся лацінскай паэзіяй і мовай. Ён нават выступаў супраць пераводу навучання студэнтаў на сучасныя жывыя мовы. Калі ў 1802 г. Варшаўскае Таварыства Аматараў Навук звярнулася да яго па аўтарытэтную падтрымку ў справе пераводу навучання на польскую мову, ён адказаў, што “вялікія і вельмі вучоныя мовы грэцкая і лаціна і нават наша ліцвінская мова (верагодна, гарадзенец Пачобут меў на ўвазе старабеларускую мову) сышлі з часам … але і што з таго? Надрукуем новыя кнігі, перадрукуем старыя, вельмі гэта дорага. Што далей? Самі чытаць гэтыя кнігі будзем … а за мяжой ніхто гэтых кніг ведаць не будзе і нас таксама…”.

А пра свае заняткі астраноміяй Пачобут казаў: “Мая Ўранія, як старая баба, не змагла забрацца на вяршыню Парнаса, але соваючыся пад той вяршыняй, давала не вершы, а матэрыял для вершаў”.

19 чэрвеня 1802 г. Вільню і ўніверсітэт наведаў малады імператар Аляксандр I. Ад імя ўсіх выкладчыкаў і студэнтаў, як самы вядомы і паважаны навуковец , да яго з прамовай на французскай мове звярнуўся Пачобут і прачытаў оду на латыні. Затым астраном правёў імператара ў абсерваторыю, дзе Аляксандр з цікавасцю агледзеў аб’сталяванне. Імператару былі падораныя ўласнаручна Пачобутам вырабленыя табліцы з вынікамі назіранняў Царэры. Аляксандр I пацікавіўся, ці мае абсерваторыя тэлескоп Гершэля, пра які ён шмат чуў. Спадабаўся яму таксама ахраматычны тэлескоп з мікраметрам, у які імператар доўга аглядаў наваколлі. Як вынік, выйшла кніга вершаў на лаціне Пачобута: ”Ad Augustum Imperatorem Alexandrum I, carmen lectum in publico consessu Imp. Univer-sitatis Vilnensis” (Вершы гэтыя ў рускім перакладзе былі надрукаваны ў “Периодическом издании об успехах народного просвещения”, 1803 г., № 3). Пасля гэтага візіту Указам ад 8 верасня 1802 г. была ўзноўлена сістэма адукацыі ў былым ВКЛ. А 4-га красавіка 1803 г. выйшаў Указ, які пацвярджаў існаванне Галоўнай Школы Літоўскай у новых умовах пад назовам Імператарскага ўніверсітэта з поўным фінансаваннем.

З канца 1803 г. Пачобут прыступае да назіранняў толькі што знойдзенага астэроіда Палада. Узімку гэтага года Палада як раз знаходзілася ў вылучаным Пачобутам сузор’і Цяльца Панятоўскага і былому каралеўскаму астраному было прыемна, што нямецкія калегі ў перапісцы згадваюць гэтае сузор’е.

У той час уся адукаваная Еўропа чытала кнігі французскіх егіптолагаў, якія пабылі разам з войскам Напалеона ў Егіпце. Экс-канцлер Храптовіч атрымаў кнігу егіптолага барона Дамініка Віванда Данона ў сваю ў бібліятэку і даслаў Пачобуту копію малюнка са знакамі задыяку. Пачобут, як прафесійны астраном, з вялікай цікавасцю вывучаў найстаражытнейшы задыяк і размяшчэнне зорак задыякальных сузор’яў. У ліпені ў друкарні ўніверсітэта была надрукавана ягоная кніга аб старажытным егіпецкім задыяку. Увосень гэтая кніга выйшла на французскай мове. Пазней была выдадзеная яшчэ і па-нямецку. Аналізуючы рух кропкі летняга сонцастаяння віленскі астраном вылічыў узрост помніка – 583 г. да н.э.


На пачатку 19 стагоддзя выходзяць наступныя працы Пачобута:

"Beobachtungen des Merkurs, in seiner Sonnennahe und Sonnenferne, und zugleich in seiner grossten Abweichung von der Sonne im Februar und April 1802, im gleichen des neuen Planeten Ceres auf der Kayserl. Sternwarte Wilna angestellt" (1805 г.). Назіранні гэтых планет трубой Канівэ зрабіў Пачобут., а 8 футавым квадрантам Рамсдэна – астраном Рэшка.
"Beobachtungen der drey neuen Planeten: Ceres, Pallas und Tuno in den Jahren 1803 und 1804 auf der Kayserl. Sternwarte zu Wilna angestellt (1808 г.)
Некаторыя назіранні Пачобута прыведзеныя або згадваюцца таксама ў Цаха: "Monatliche Corresp." за 1802, 1804 і інш. годы.
Згаданая вышэй кніга "О dawnosci zodijaku Egipskego w Denderach" (1803); "Recherches sur le zodiaque de Denderah" (1805); "Sur l'antiquite du zodiaque de Denderah" (1805)
"Obserwationes ad positionem stellarum" (1785).
Нешматлікія назіранні былі апублікаваныя Пачобутам у розных перыядычных выданнях і пераважна ў "Astronomisches Jahrbuch".




На пачатку 1803 г. Пачобут акрамя сталай перапіскі з Парыжскай, Лонданскай і Берлінскай акадэміямі усталяваў навуковыя кантакты і з Пецярбургскай акадэміяй. У архіве бібліятэкі Пецярбургскай Акадэміі навук быў знойдзены дзённік назіранняў Пачобута за 1773 год (Poczobut, Cahiers des observations astromiques faltes l’Observatoire Royal de Vilna in 1773, presentes au Roy. Vilna, 1777), які мае зроблены ягонай рукой дароўны надпіс на тытульнай старонцы.

У 1802 годзе адбылося асабістае знаёмства Пачобута з адным з навукоўцаў Пецярбургскай Акадэміі навук. Гэта быў вядомы хімік акадэмік У.М. Севяргін, які наведаў Вільню праездам. Аб сустрэчы з Пачобутам ён пісьмова даклаў сваёй акадэміі і перадаў некалькі кніг, выдадзеных у Вільні. У сваіх занатоўках аб падарожжы ён так апісаў сустрэчу ў Вільні: “… прэлат Пачобут, дырэктар Віленскай абсерваторыі, прапанаваў рэгулярна пасылаць Акадэміі, калі яна таго пажадае, метэаралагічныя назіранні, якія праводзяцца ва Ўніверсітэце. Астранамічная абсерваторыя … складаецца з двух аддзяленняў, з якіх адно ёсць вялізная зала, дзе знаходзяцца некаторыя астранамічныя прылады і невялікая бібліятэка, да гэтага прадмета датычная. Іншае аддзяленне ёсць круглая, даволі вялізная вежа, з усіх бакоў, нават у самім купале з адтулінамі, якія замыкаюцца тонкімі накрыўкамі, з ліставога жалеза зробленымі. Гэтыя накрыўкі зроблены так, што сам назіральнік без дапамогі іншага іх зручна адчыняць і замыкаць можа. Звыш таго верхняя частка вежы рухомая і можа круціцца вакол. У гэтай вежы, акрамя іншых астранамічных прылад, павешаны таксама вялікі квадрант на белай, суцэльна мармуровай сцяне амаль у аршын шырынёю і цвёрда ўмацаванай. Гэтая сцяна знаходзіцца ў сярэдзіне вежы так, што вакол яе хадзіць можна. Абсерваторыя мела бы вялікія выгоды, калі б ёй не перашкаджала на поўдні … вежа манастыра. Састарэлы Пачобут, шаноўны ведамі і працавітасцю астраном, з шкадаваннем згадваў аб гэтай акалічнасці”.

Ян Снядэцкі пісаў, што ў спадчыну ад Пачобута засталося 34 тамы дзённікаў астранамічных назіранняў. На жаль, вялізная большасць назіранняў Пачобута засталася невядомай для астраномаў.

З-за пагаршэння стану здароўя ў 1807 годзе Пачобут пакінуў пост дырэктара абсерваторыі, перадаўшы яго Яну Снядэцкаму. Але калі ў кастрычніку таго жа года на небе з’явілася камета, цяжка хворы Пачобут, якому быў прапісаны ложак, шмат зімных начэй правёў у вежы абсерваторыі, назіраючы камету і рэгулярна вызначаючы яе становішча на небе, дзеля разлікаў арбіты. У жніўні 1808 г. Пачобут пераязджае ў Дынабурскі манастыр, каб там сустрэць смерць, як належыць манаху. Але ягонае здароўе часова паляпшаецца, і астраном зноў уступае ў адроджаны ордэн езуітаў. У манастыры ён піша план па рэфармаванні езуіцкіх школ на Беларусі, прапануе адмяніць былыя праграмы навучання. У апошнім лісце з манастыра да Снядэцкага Пачобут шкадуе, што гэтае рэфармаванне ён не паспеў зрабіць.



20 лютага 1810 г. Марцін Пачобут–Адляніцкі памёр.

У 1919 г. імем Пачобута названы адзін з будынкаў (абсерваторыя) адноўленага універсітэта Стэфана Баторыя (Дзядзінец Пачобута). Імя нашага астранома носіць таксама адзін з кратэраў на Месяцы.



Крыніцы:

Balinski Michal. Dawna academia Wilenska. Petersburg, 1862.
Jan Sniadecki, Pisma rozmaite// Zuwot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobyta. Wilno, 1818., T.1.
Dykchyonarz uczonych polakow. Lwow, 1833.
Zuwot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobyta. Wilno, 1818., T.1. S.326.
Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845. t. 7 S. 339-340.
Nasz Czas 20/2003 (609) // Czesław Malewski. Rody i herby szlacheckie na Litwie. Herb Pogonia (Bożezdarz)
Jan Sniadecki, Pisma rozmaite// Zuwot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobyta. Wilno, 1818., T.1.
Блинова Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Гродно, 2002.
Kronika Rodzinna. Warszawa, 1883. T.11, №12 S.365-371.
Historia astronomii w Polsce, t. II. Wroclaw – Warszawa. 1983.
Историко-астрономические исследования. Выпуск VII. Москва. 1961г. // В.Л. Чеканал. Мартин Почобут и Петербургская Академия наук. С. 299.




Надрукавана ў “Наша Слова” №9(900) 4 сакавіка 2009 г. і №10(901) 11 сакавіка 2009 г.

Лаўрэш Леанід

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Мар 15, 2009 23:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Усе тры артыкулы з гісторыі астраномі ў DJVU
http://pawet.net/book/other/astronomy/_history_astronomy.djvu

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
RadioAdmin Lupus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Пн Мар 16, 2009 01:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Леанід, дзякую за артыкулы! Дарэчы, у Менску ў чытальнай зале №1 біблятэкі АН РБ на адной са сцен ёсць "фрэска", прысвечаныя Марціну Пачобут-Адляніцкаму -- даволя вялікая... Дзякуючы вам, мы ўсё больш пазнаем пра астранімічных дзеячоў Беларусі -- на жаль, большасць насельніцтва і ведаць ня ведаюць гэтыя імёны...
_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
Lupus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Мар 16, 2009 07:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В мой час такой фрески не было Sad
Без лишней скоромности, до этой статьи о Почобуте у нас была 1 страница достаточно "мутного" текста о нём. Утверждалось, например, что он "открыл" созвездие ...

Уменя паралельно идут другие публмкации, но тем не менее, план по историии астрономии таков, далее: Снядэцки, Камински, Цераски ... в конце Тихов.

Года через 2-3 материала будет на книжку Relax!

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пт Май 01, 2009 18:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Інфармацыя адсюльJózef Bieliński. Uniwersytet Wileński. T. I. Kraków. 1899-1900. C.173-174.

... апісанне перабудаванай абсерваторыі на пачатку XVIII ст. : “Шэсць квадратных калон стаяць ўздоўж залы ў два шэрагі і дзеляць яе на тры роўныя часткі. Падлога залы выкладзеная квадратнай пліткай са шведскага каменя. Шырокія лесвічныя маршы вядуць да сярэдзіны ўсходняй сцяны залы. Адкуль адкрываецца від на процілеглую сцяну з порцікам, упрыгожаным гіпсавымі постацямі міфалагічных багіняў астраноміі: Дыяны і Ўраніі. Дыяна трымае тарчу з барэльефам Пузынінай, Уранія падтрымлівае левай рукой зорнае паўкола а ў правай трымае вянок з надпісам E. P. O. (Elżbieta Puzynina Ogińska). У сярэдзіне порціка знаходзіцца барэльеф з выявай караля Станіслава Аўгуста. Пад порцікам, у сярэдзіне, знаходзяцца малюнкі чатырох знакаў задыяку: Авен, Рак, Шалі, Казярог, якія азначаюць чатыры поры года. У паўночнай і паўднёвай сцяне залы, з кожнага боку сем вокнаў, у частцы пакоя паміж імі стаяць дванаццаць шаф з гадзіннікамі і кнігамі. У адным з вокнаў на паўднёвым боку, размешчаны тэлескоп, даўжынёй чатыры фута, зроблены майстрам Канівэ. У гэтай зале, акрамя розных астранамічных прыбораў, знаходзяцца каля 30 партрэтаў напісаных маслам. З іх заслугоўваюць увагі: два партрэта Пузынінай, два партрэта Валяр'яна Пратасевіча, біскупа віленскага, Станіслава Варшевіцкага, першага рэктара калегіума езуіцкага, Петра Скаргі, першага рэктара Акадэміі, прафесароў Андрэя Крыгера, Тамаша Жаброўскага, Марціна Пачобута, князя-куратара Чартарыскага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Станіслава Аўгуста і г.д.

Знадворку, над сямю вокнамі вялікай залы, на паўночнай частцы намаляваны знакі шасці планетаў: Меркурыя, Венеры, Землі, Марса, Юпіцера і Сатурна. Па кутах абсерваторыі пабудаваны дзве круглыя вежы ў стылі вялікіх дарыйскіх калон, пад рассоўнымі купаламі вежаў знаходзяцца дванаццаць знакаў задыяку.

Абсерваторыя з усімі будынкам не змянілася, і да майго ад'езду з Вільні была ў тым жа стане, і што і пры Пачобуце. На левай сцяне абсерваторыі ўмуравана Літоўская Пагоня ...”

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Май 24, 2009 19:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мой "Снядэцкі" друкуецца.
Узяўся за Цэраскага.
Ён адзін з аткрывальнікаў срэбных аблокаў.

Актуальная тэма Smile

Вось ягоны артыкул:


О СВЕТЯЩИХСЯ ОБЛАКАХ


В 1885 г., около летнего солнцестояния, нами были замечены совершенно особенные облака, названные впоследствии светящимися или серебристыми облаками.

Что касается их появления, то я определённо знаю, что до 4 июня 1885 г. мы их никогда не видели, а 24 того же месяца мы с А.А.Белопольским пытались определить их высоту, наблюдая их из двух довольно удалённых пунктов; но максимум явления уже прошёл.

Вот каким образом возможно уточнить, с вероятной ошибкой в несколько дней, эпоху первого появления: насколько я помню, мы увидели эти облака в первый раз в пятницу; кроме того, в эту ночь была исключительно низкая температура, 0° или -1°. Просматривая метеорологические журналы, можно было бы, вероятно, найти день между 4 и 24 июня, соответствующий вышеперечисленным условиям. Я думаю, что это было 12 июня. Первое появление должно было иметь место за несколько дней до этого и максимум между 12 и 24-м.

Возвращаясь однажды в один из этих дней на рассвете с загородной прогулки, мы увидели небо в необычайном состоянии; было видно, что происходит нечто, что нужно наблюдать, хотя метеорология и не входит в программу работы на те 11 Обсерватории.

Половина неба до зенита была покрыта плотным слоем совершенно новых для нас облаков. Явление было тогда в максимуме, к несчастью, его новизна заставила нас потерять наиболее интересные и благоприятные мгновения. Много раз с того дня мы видели и фотографировали весьма замечательные облака, но это были уже только остатки, не дававшие никакого представления о явлении в его максимальном развитии.

Наблюдение позволило нам открыть некоторые очень характерные свойства упомянутых облаков.

24 июня 1885, как сказано выше, мы пытались определить их высоту, наблюдая из двух точек, удалённых на 10 км друг от друга, и нашли, что этот базис мал, что указывало на большую высоту облаков. Наблюдения 26 июня дали нам вертикальную высоту около 75 км. Скоро мы установили, что облака, каково бы ни было их количество, не видны ни днём ни ночью; они видны только при определённом положении Солнца под горизонтом, при утренней или вечерней заре.

В этот час развёртывается поразительная картина: на совершенно ясном небе появляются облака, и через некоторое время они становятся невидимыми. Я подчёркиваю то, что они не исчезают, но лишь становятся невидимы, это я установил с уверенностью, наблюдая их простым глазом и в трубу со слабым увеличением.

Если вечером облаков много, то на северо-западе над точкой, где зашло Солнце, образуется светящийся сегмент, который, изменяясь понемногу в размерах, медленно передвигается к северу. В полночь высота сегмента больше не ме-няется, и это самый благоприятный момент для наблюдения, зарисовки или фотографирования.

Вероятно, в Петербурге этот сегмент увидеть нельзя, из-за чересчур светлых ночей; при продвижении к югу он становился бы меньше, а в Москве он был виден очень хорошо.

Облака, несмотря на их яркость, очень прозрачны; не один раз я видел, как они проходили перед звёздами, не уменьшая их блеска. Это показывает, что поглощение света незначительно, но все же существует и влияет на фотометрические наблюдения. Малое число моих наблюдений за последнее время объясняется именно присутствием этих облаков.

Начиная с 1885 г. мы их видели каждое лето. В прошлом, 1889 году я увидел их в первый раз 9 июня, в 11 вечера, около горизонта на северо-западе, но к полночи они исчезли. Отправляясь за границу, я просил П. Н. Лебедева, тогда ещё студента нашего университета, следить за ними, и он наблюдал их в следующие дни: 1889, 9 июня, 22 июня, 7 июля и 8 августа, перед восходом Солнца, т. е. в ночь с 8 на 9 августа. Я позволю себе теперь привести несколько строк из моей статьи по астрофотометрии, опубликованной в 1887 г., в Х111 томе Журнала Московского Математического Общества. В § 21 этой статьи, где находятся несколько наблюдений и краткое описание этих облаков, сказано между прочим: эти облака, отличаясь по виду от всех остальных, особенно замечательны своим блеском; они ярко светились в ночном небе белым и серебристым светом, переходящим иногда в голубой, с золотисто-жёлтым оттенком возле горизонта. Случалось иногд.1, что здания были заметно освещены их светом и можно было даже различать далёкие предметы.

Иногда это были отдельные маленькие облачка, иногда они образовывали плотный слой или походили то на волны, то на морщинистую поверхность песчаной гряды. Кое-где в толще облаков видны были образования диаметром в 1-2°, напоминающие лунные кратеры. Но наиболее характерной формой были узкие полосы, простиравшиеся то по прямой линии, то с изгибами, напоминая изрезанный берег с бухтами и заливами.

Из всех дней регулярных наблюдений явление имело наибольшее развитие в ночь с 25 на 26 июля 1886, перед восходом Солнца.

Вот несколько записей из моих журналов:

"Видимый восход центра Солнца в Зh 34m.2 по московскому

среднему времени. В 1h 26m по полуночи на востоке близ горизонта светящиеся облака, слабые следы которых доходят до зенита. Южная часть неба, начиная с a Lyr и a Cyg, совершенно чиста.

В lh 36m слабые волокна облаков достигают a Lyr, вокруг a Aql небо чисто.

В lh 41m тонкие волокна достигают a Aql, которая тоже находится в полосе плотных облаков, блеск её не кажется ослабевшим. К северу и востоку явление слабеет немного.

За исключением сегмента на юге всё небо покрыто облаками; в 2h19m зенитное расстояние вершины этого сегмента равно 68°10', азимут равен 19°13' (от юга к западу), зенитное расстояние Солнца в это время равно 95°45', азимут З1°11' (от севера к востоку).

Восход Солнца приближается, небо светлеет, все облака кажутся гораздо бледнее. В 2h 9m a Lyr ещё видна, Венера блестит. От зенита к северу небо чисто, только кое-где по-лоса бледных облаков. В 2h 46m Луна кажется белой (32 часа после последней четверти).

В Зh 08m Венера ещё хорошо видна.

В 3h 16m все облака совершенно невидимы, небо абсолютно чисто, без всяких следов облаков или дымки, a Аur несколько раз проходила через густые облака, но ослабления блеска нельзя было отметить".

Мне неоднократно возражали, что эти облака, возможно, существовали и до 1885 г., но что их не замечали. Что касается меня, я могу сказать, что с 1875 г. я наблюдаю с помощью фотометра и считаю эти наблюдения трудными и очень неприятными, исключительно благодаря особому вниманию, с которым нужно следить за малейшим облачком или тончайшей дымкой.

Мне было бы довольно трудно не заметить явления, которое порою охватывает не более не менее как весь небесный свод.

В.К.ЦЕРАСКИЙ

Статья была опубликована в Трудах Московской обсерватории, II серия, т.II, 1890 год.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вс Май 31, 2009 17:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Максимилиан Волошин



ПАМЯТИ В. К. ЦЕРАСКОГО

Он был из тех, в ком правда малых истин
И веденье законов естества
В сердцах не угашают созерцанья
Творца миров во всех его делах.

Сквозь тонкую завесу числ и формул
Он Бога выносил лицом к лицу,
Как все первоучители науки:
Пастер и Дарвин, Ньютон и Паскаль.

Его я видел изможденным, в кресле,
С дрожащими руками и лицом
Такой прозрачности, что он светился
В молочном нимбе лунной седины.

Обонпол слов таинственно мерцали
Водяные литовские глаза,
Навеки затаившие сиянья
Туманностей и звездных Галактей.

В речах его улавливало ухо
Такую бережность к чужим словам,
Ко всем явленьям преходящей жизни,
Что умиление сжимало грудь.

Таким он был, когда на Красной Пресне,
В стенах Обсерватории — один
Своей науки неприкосновенность
Он защищал от тех и от других.

Правительство, бездарное и злое,
Как все правительства, прогнало прочь
Ее зиждителя и воспретило
Творцу творить, ученому учить.

Российская усобица застигла
Его в глухом прибрежном городке,
Где он искал безоблачного неба
Ясней, южней и звездней, чем в Москве.

Была война, был террор, мор и голод...
Кому был нужен старый звездочет?
Как объяснить уездному завпроду
Его права на пищевой паек?

Тому, кто первый впряг в работу солнце,
Кто новым звездам вычислил пути...
По пуду за вселенную, товарищ!..
Даешь жиры астроному в паек?

Высокая комедия науки
В руках невежд, армейцев и дельцов...
Разбитым и измученным на север
Уехал он, чтоб дома умереть.

И радостною грустью защемила
Сердца его любивших — весть о том,
Что он вернулся в звездную отчизну
От тесных дней, от душных дел земли.

10 ноября 1925, Коктебель

Максимилиан Волошин. Стихотворения и поэмы.
Библиотека поэта. Большая серия. Изд. 3-е.
Санкт-Петербург: Петербургский писатель, 1995.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пт Июн 12, 2009 20:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Новы артыкул з гісторыіі астраноміі:
ЯН СНЯДЭЦКІ
http://pawet.net/book/other/astronomy/sniadiecki.html

Уcе артыкулы з гісторыіі астраноміі у PDF
ttp://pawet.net/book/other/astronomy/_history_astronomy.pdf




Ян Снядэцкі – рэктар Віленскага ўніверсітэта, вядомы астраном, матэматык і грамадскі дзеяч нарадзіўся 29 верасня 1756 г. у горадзе Жнін (недалёка ад Быдгашча). Яго бацька быў ўплывовым месцічам горада Жнін, сям’я займалася земляробствам і піваварствам. Хваравіты з дзяцінства, ён даставіў шмат клопатаў сваёй маці, Францішцы (да шлюбу – Гішчынскай).

Ужо ў дзевяць год Ян, пасля хатняй падрыхтоўкі, быў аддадзены ў калегіюм Любранскага ў горадзе Познань, дзе вучыўся сем гадоў (1766-1772 гг.). Выкладанне там вялося яшчэ амаль па сярэднявечным узоры. Малы Ян выявіў вялікую цікавасць да дакладных навук, наведваў лекцыі па эксперыментальнай фізіцы, якія чытаў у езуіцкай школе ў Познані астраном Юзаф Рагалінскі. Дзякуючы падтрымцы з боку познанскіх езуітаў, здольны 16-гадовы юнак з’ехаў у 1772 г. у Кракаў, дзе паступіў у Акадэмію. Кракаўская Акадэмія была асноўнай вышэйшай школай Польшчы, аднак узровень выкладання ў ёй быў не высокі. Галоўным зместам лекцый па філасофіі было вучэнне Арыстоцеля з каментарамі Тамаша Аквінскага. Вучэнне Каперніка не прымалася. Сярод прафесараў матэматычнай групы Акадэміі самае віднае месца займаў так званы “Regius Astrologus” (каралеўскі астролаг), галоўным абавязкам якога з’яўлялася стварэнне каляндароў з астралагічнымі прадказаннямі. Трохі лепш давалася матэматыка, але ж алгебра зусім не выкладалася, а ў выкладанні геаметрыі захоўвалася старая манера аналізу.

Здольны юнак скончыў універсітэцкі курс на працягу трох гадоў. У 1775 г. ён атрымаў доктарскую ступень, якая па тагачасных правілах давала права чытаць лекцыі ва ўніверсітэце. Прадметам сваіх лекцый Снядэцкі абраў у 1776 г. алгебру у Кракаўскай акадэміі, а праз нейкі час ў гімназіі Навадворскага пачаў чытаць лекцыі па логіцы, гідрастатыцы, палітычнай эканоміі і іншых прадметах.



У той час, калі Ян Снядэцкі пачынаў сваю вучобу ў Кракаўскай Акадэміі, у Польшчы была арганізавана Адукацыйная камісія народнай асветы – правобраз будучага міністэрствы народнай асветы. Асноўнай задачай Камісіі была карэнная рэформа вышэйшай школы. Адукацыйная камісія даручыла правесці рэформу Кракаўскай Акадэміі Гуга Калантаю, які з гэтай мэтай у 1777 г. прыехаў у Кракаў. Ян Снядэцкі з самога пачатку палітычна далучыўся да лагера які ўзначаліў Калантай. Адукацыйная камісія глядзела на Снядэцкага як на будучага прафесара Кракаўскага ўніверсітэта. Таму ён быў накіраваны за мяжу для вучобы ў найбуйнейшых цэнтрах Заходняй Еўропы. Снядэцкі пакінуў Кракаў у верасні 1778 г. і накіраваўся ў Нямеччыну, спачатку ў Ляйпцыг, а потым, у Гетынген, дзе з 1737 г. існаваў універсітэт. Снядэцкі думаў, што ў гэтым універсітэце лекцыі будуць чытацца на лацінскай мове, якой ён добра валодаў. Але ў германскіх універсітэтах выкладанне вялося ўжо пераважна на нямецкай мове, якую Снядэцкі амаль што не ведаў. Снядэцкі на працягу трох месяцаў вывучыў мову настолькі, наколькі гэта было неабходна для чытання навуковых кніг і слухання лекцый. У Гэтынгене Снядэцкі вывучаў шматлікія дакладныя навукі: матэматыку, фізіку і нават вайскова-інжынерную справу. Тады ж ён у першы раз пазнаёміўся з астраноміяй у гетынгенскай абсерваторыі, якая набыла вядомасць у сярэдзіне XVIII ст. дзякуючы працам Іягана Тобіяса Майера (1723-1702).

Снядэцкі хутка пачаў адчуваць недахоп грашовых сродкаў. На дапамогу прыйшоў Калантай, які арганізаваў яму прыватную матэрыяльную падтрымку. Бесперапынная 15-месячная праца ў Гетынгене адбілася на здароўі Снядэцкага, і ён быў прымушаны зрабіць перапынак у занятках. Лекар раіў яму пакінуць Гетынген, і Снядэцкі ў лістападзе 1779 г. з’ехаў у Галандыю, дзе жыў пераважна ў Лейдане, а адтуль у студзені 1780 г. адправіўся ў Парыж.

Парыж тады, асабліва ў вобласці дакладных навук, быў навуковым цэнтрам Еўропы. Як Снядэцкі пісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што галоўнай мэтай яго знаходжання ў Парыжы было ўдасканаленне ў ведах па вышэйшай матэматыцы, асабліва дзеля практычнага выкарыстоўвання яе ў астраноміі і механіцы. З гэтай мэтай ён наведваў лекцыі па інтэгральным рахаванні вядомага французскага матэматыка Кузэна (Сousin, 1739-1800). Цесная сувязь, якая ўсталявалася паміж Снядэцкім і Кузэнам працягвалася і пасля вяртання Снядэцкага ў Кракаў, пра што сведчыць іх перапіска.

З лістапада 1780 па ліпень 1781 г. Кузэн чытаў лекцыі па астраноміі, выкладаючы праблему трох целаў з ужываннем яе да тэорыі руху Месяца. Снядэцкі пісаў у аўтабіяграфіі, што гэта быў першы па сваёй грунтоўнасці курс, які ён чуў у Парыжы. Лекцыі Кузэна прынеслі Снядэцкаму вялікую карысць, бо сталі асновай яго адукацыі ў вобласці матэматычнай астраноміі. Акрамя лекцый Кузэна, Снядэцкі слухаў яшчэ іншыя курсы, сярод іх курс па астраноміі, які чытаў Лаланд (Lalande). Ён працаваў у Парыжскай абсерваторыі, але часцей за ўсё наведваў невялікую абсерваторыю Мясе (Messier), з якім блізка сышоўся. Астранамічныя назіранні Снядэцкі таксама праводзіў у абсерваторыі Каралеўскага Каледжа. Снядэцкі наведваў яшчэ і Даламбера (d’Alambert), які зацікавіўся маладым навукоўцам і нават прапаноўваў яму не вяртацца дадому, а абяцаў дапамагчы ў атрыманні пасады астранома ў Мадрыдскай абсерваторыі, але Снядэцкі гэтай прапановы не прыняў. Акрамя астранамічных назіранняў і вылічэнняў, ён сур’ёзна займаўся хіміяй і мінералогіяй, а таксама вывучаў французскую мову, літаратуру і мастацтвы.

Камісія народнай асветы прапанавала Снядэцкаму да кастрычніка 1781 г. вярнуцца ў Кракаў, дзе яму прызначалася кафедра матэматыкі і астраноміі. Пры гэтым Снядэцкі павінен быў пачаць неадкладна чытаць лекцыі па матэматыцы, а лекцыі па астраноміі пачыналіся з 1782 г.

Рэформа Кракаўскага ўніверсітэта была ўжо ў асноўным завершана Калантаем, які надаваў вялікае значэнне развіццю ў Кракаўскай Акадэміі натуральных і юрыдычных навук. На жаль не ўсе задумы ажыццявіліся, аднак сучасная сістэма выкладання зацвердзілася канчаткова. Ян Снядэцкі быў актыўным прыхільнікам Калантая. Яшчэ да вяртання з Парыжу яго абралі сакратаром Кракаўскай Акадэміі і з 1782 г. Снядэцкі пачаў выконваць гэтыя вельмі адказныя абавязкі. Ён перагледзеў расходныя кнігі і строгім кантролем імкнуўся выправіць недахопы. Нягледзячы на адміністрацыйную нагрузку сакратара Акадэміі, якому падпарадкоўваліся ўсе школы ў дзяржаве (акрамя школ у Літве, падпарадкаваных Віленскай Акадэміі), Снядэцкі вельмі старанна вёў вучэбную і навуковую працу. Да лекцый ён рыхтаваўся вельмі дбайна. Лекцыі чытаў на польскай мове, за што яго папракалі старыя прафесары, якія звыклі чытаць лекцыі на лацінскай мове.

Увесь 1781/82 навучальны год Снядэцкі займаўся падрыхтоўкай курсу матэматыкі, які планаваў выдаць у чатырох тамах. У першым томе ён меркаваў выказаць алгебру, у другім – аналітычную геаметрыю, у трэцім – дыферэнцыяльнае і інтэгральнае рахаванне, у чацвёртым – ужыванне гэтых рахаванняў у механіцы і астраноміі. Першыя два тамы пад агульным загалоўкам “Тэорыя алгебраічнага рахавання, прымененая да крывых ліній” былі надрукаваныя ў Кракаве на польскай мове ў 1783 г.

У верасні 1782 г. Снядэцкі пачаў чытаць лекцыі па астраноміі. Тэмай першай лекцыі была ўхвала Каперніку, былому студэнту Кракаўскай Акадэміі.

Для Снядэцкага пачаліся гады ўпартай працы, ён пісаў у аўтабіяграфіі: “Лекцыі чытаў сістэматычна, не прапусціўшы іх ні разу”.

У 1782-1786 гг. рэктарам Кракаўскай Акадэміі быў Калантай, які паслядоўна праводзіў сваю рэфарматарскую дзейнасць. У 1782 г. пры ўдзеле Снядэцкага быў складзены план стварэння астранамічнай абсерваторыі, батанічнага саду, хімічнай і фізічнай лабараторый і медыцынскай клінікі. З асаблівай зацятасцю Снядэцкі займаўся арганізацыяй астранамічнай абсерваторыі. У Кракаве ніякіх астранамічных прылад, акрамя састарэлых сярэднявечных, не было. Камісія народнай асветы адпусціла сродкі на закуп некаторых прылад з навуковага кабінета Рагалінскага ў Познані. Сярод гэтых прылад былі маятнікавы гадзіннік Ляпо і астранамічны квадрант Канівэ. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў Снядэцкаму з сваёй абсерваторыі ахраматычны рэфрактар Доланда з ахраматычным аб’ектывам. Але неабходна было замовіць новыя прылады і падбаць пра скарэйшую пабудову абсерваторыі. З дапамогай Кузэна і Мясе, з якімі ён вёў перапіску, Снядэцкі замовіў у Парыжы астранамічныя прылады і новы маятнікавы гадзіннік. Спачатку ён прапаноўваў дабудаваць абсерваторыю на ўніверсітэцкім будынку, у цэнтры горада, але потым пагадзіўся на тое, каб збудаваць яе па-за горадам у прадмесце Весела. Быў абраны будынак які раней належаў езуітам (пабудаваны ў 1750 г), у 1773 г. ён быў перададзены Кракаўскай Акадэміі разам з усёй маёмасцю ордэна езуітаў. Для абсерваторыі будынак належала перабудаваць, а для гэтага сродкі знайшліся толькі ў 1787 г. Каля абсерваторыі планаваўся батанічны сад.

У чаканні сродкаў на перабудову Снядэцкі папаўняў астранамічнае абсталяванне. У 1783 г. у яго распараджэнні ўжо былі два квадранты, дзве трубы Доланда і чатыры іншыя тэлескопы. У 1786 г. былі атрыманы з Парыжа замоўленыя прылады (пасажная прылада і гадзіннік). У снежні 1786 г. Снядэцкі звярнуўся ў Камісію народнай асветы з просьбай аб камандзіраванні яго на некалькі месяцаў у Англію для азнаямлення з астранамічнымі абсерваторыямі. Атрымаўшы дазвол, ён з’ехаў у сакавіку 1787 г. праз Вену і Парыж у Лондан. Спачатку ён наведаў Грынвічскую абсерваторыю, асабіста пазнаёміўся з яе дырэктарам Маскелайнам (Maskelyne). Але самым істотным вынікам паездкі Снядэцкага ў Ангельшчыну было яго знаходжанне на працягу некалькіх тыдняў у мястэчку Слоў блізу Віндзара ў абсерваторыі Вільяма Гершаля. У лісце да Марціна Пачобута, ён дэталёва паведамляе аб назіраннях разам з Гершелем падвойных зорак, Урана, спадарожнікаў Сатурна і іншых нябесных целаў. Наведаў ён таксама Оксфардскі ўніверсітэт і абсерваторыю ў Оксфардзе, дырэктарам якой быў Хорнсбі. У гэтую эпоху Англія была лідэрам ва ўсіх галінах навукі, таму паездка Снядэцкага спрыяла папаўненню ягонай астранамічнай адукацыі, атрыманай у Парыжы. Паездка дала яму магчымасць азнаёміцца з галоўнымі абсерваторыямі таго часу, дасягненні якіх адыгралі вядучую ролю ў гісторыі астранамічных даследаванняў канца XVIII ст.

Пакуль Снядэцкі знаходзіўся ў Англіі, у Кракаве паспяхова ажыццяўлялася перабудова былога будынка езуітаў для абсерваторыі. Калі ў снежні 1787 г. ён вярнуўся ў Кракаў, асноўныя будаўнічыя работы былі скончаны. Але толькі 10 кастрычніка 1791 г. былі зроблены першыя астранамічныя назіранні. Абсерваторыя атрымала даволі добрае інструментальнае абсталяванне. Галоўнымі прыладамі яе былі:

французскі квадрант з латуні радыюсам у тры парыжскіх футы (амаль метр);
ангельскі квадрант радыюсам 14 цаляў, які меў дзве ахраматычныя трубы;
пасажная прылада вырабленыя майстрам Шарытэ (Charite) у Парыжы па ўзоры аналагічнай прылады Рамсдэна;
чатыры маятнікавыя гадзіннікі, з якіх адзін – гадзіннік (майстра Ляпо, 1786 г.) быў з кампенсацыйным маятнікам;
паралактычная труба даўжынёй 5 футаў і 5 цаляў з неахраматычным аб’ектывам і мікраметрам;
дзве трубы, вырабленыя Доландам, з ахраматычнымі аб’ектывамі;
два люстраныя тэлескопы.
Акрамя пералічаных прылад, Снядэцкі набыў камплект метэаралагічных прыбораў, вырабленых у Парыжы і ў Лондане, з дапамогай якіх былі пачаты рэгулярныя назіранні. У лісце да Пачобута ад 2 студзеня 1792 г. ён апісвае сваю абсерваторыю і навуковыя прылады.

Снядэцкі быў старанны назіральнік. У сваю праграму ён улучыў назіранні зацменняў спадарожнікаў Юпітэра і пакрыцці зорак Месяцам. Ён прапаноўваў Пачобуту рабіць аналагічныя назіранні ў Вільні, для вызначэння рознасці даўготаў Віленскай і Кракаўскай абсерваторый. 4 чэрвеня 1788 г. ён правёў назіранне зацмення Сонца, 28 красавіка 1790 г. поўнага зацмення Месяца. У 1792 г. па назіраннях, зробленых з квадрантам Канівэ, ён вызначыў шырату Кракаўскай абсерваторыі.

Аднак навуковая дзейнасць Снядэцкага сутыкнулася з сур’ёзнымі цяжкасцямі, выкліканымі агульным палітычным становішчам, якое склалася ў Польшчы ў апошнім дзесяцігоддзі XVIII ст., бо урадамі Расеі і Прусіі вялася падрыхтоўка другога падзелу Рэчы Паспалітай, для фармальнага зацвярджэння якога быў скліканы сойм у Гародні.

Асноўныя сродкі Кракаўскай Акадэміі давалі розныя маёнткі, у тым ліку і ў ВКЛ. Палітычныя змены пагражалі матэрыяльным асновам Акадэміі і таму яе дзейнасць апынулася пад пагрозай спынення. У сувязі з гэтым Снядэцкі быў камандзіраваны ў Гародню для абароны фінансавых спраў Акадэміі. Ён прабыў у Гародні з чэрвеня па снежань 1793 г. і быў сведкам гвалту з боку царскага генерала Сіверса над дэпутатамі сойму, якія не згаджаліся з падзелам краіны. Толькі пад пагрозай гармат, накіраваных Сіверсам на будынак сойму, дэпутаты змушаныя былі прыняць навязанае ім рашэнне. Пасля ўрэгулявання фінансавых спраў Кракаўскай Акадэміі Снядэцкі аднавіў свае назіранні ў Кракаве і вёў іх да траўня 1794 г. У гэтым годзе палітычныя падзеі ізноў перапынілі навуковую працу. Разгарнуўся нацыянальна – вызвольны рух пад кіраўніцтвам Касцюшкі, прыхільнікам якога быў Снядэцкі. Ён быў абраны камісарам, узяў на сябе клопат аб прыёме добраахвотнікаў у войска і дастаўцы ежы і грошай у Варшаву. Пасля задушэння паўстання Касцюшкі быў праведзены трэці падзел Рэчы паспалітай. Кракаў спачатку быў заняты прускімі войскамі, а затым далучаны да Аўстрыі. Ад ўзрушэнняў ад падзелу радзімы Снядэцкі ў адну ноч пасівеў.

У лютым 1796 г. у складзе дэлегацыі Кракаўскага ўніверсітэта Снядэцкі паехаў у Вену для ўручэння імператару Францу II петыцыі ўніверсітэта, над якім навісла пагроза ліквідацыі. У Вене Снядэцкі правёў каля двух месяцаў і ў красавіку 1796 г. вярнуўся ў Кракаў. У выніку перамоваў дэлегацыі Кракаўскага ўніверсітэта з аўстрыйскім урадам універсітэт абараніў сваё існаванне, але ўмовы працы пад аўстрыйскай уладай аказаліся настолькі цяжкімі, што Снядэцкі у 1797 г. падаў у адстаўку з пасады прафесара, пакідаючы за сабой працу ў абсерваторыі. Адстаўка не была прынятая, і ён працягваў працаваць ва ўніверсітэце. Здароўе вучонага прыкметна пагоршылася, астраном пакутаваў ад хваробы лёгкіх, але астранамічных назіранняў не спыніў.

Яшчэ ў 1796 г. падчас паездкі ў Вену ён пазнаёміўся з аўстрыйскім астраномам Трыснекерам, з якім вёў потым перапіску на лацінскай мове. Трыснекер публікаваў у друкаваных ім эфемерыдах (Ephemerides Vindobonenses) назіранні Снядэцкага. З імі пазнаёміўся вядомы нямецкі астраном Цах, які з 1800 г. пачаў выдаваць першы ў свеце астранамічны часопіс пад назовам “Monatliche Correspondenz zur Beforderung der Erd und Himmelskunde”. Не ведаючы асабіста Снядэцкага, Цах паслаў яму ў жніўні 1800 г. ліст, у якім выявіў жаданне завязаць перапіску. З гэтага часу і пачалася вельмі ажыўленая навуковая сувязь паміж Снядэцкім і Цахам. У лісце ад 9 лістапада 1800 г. Снядэцкі паслаў Цаху дадзеныя з вынікамі назіранняў пакрыцця Месяцам зоркі η Virginus. Гэтую астранамічную з’яву таксама назіраў Цах у сваёй абсерваторыі ў Зэебэргене (мясцовасць у Цюрынгіі, якая належала тады герцагству Саксен). Па падставе паведамленых яму момантаў гэтага пакрыцця у Вене і Зэебэргене, Снядэцкі вылічыў рознасць геаграфічных даўгот гэтых трох абсерваторый.

Новы ўздым астранамічнай дзейнасці Снядэцкага выявіўся пасля адкрыцця італьянскім астраномам Піаці (Piazzi) першай малой планеты Цэрэра (1801 г.). Снядэцкі, не ведаючы каардынатаў, адшукаў яе на небе 1 сакавіка 1802 г. і вызначаў каардынаты Цэрэры на працягу 15 начэй з 1 сакавіка па 5 красавіка 1802 г. 25 красавіка 1802 г. Снядэцкі быў апавешчаны Цахам (ліст ад 9 красавіка 1802 г.) аб адкрыцці Ольберсам другой малой планеты – Палады. Ён неадкладна прыступіў да пошуку і, знайшоўшы яе на небе ў той жа дзень, назіраў новую малую планету на працягу ўсіх наступных начэй з 25 красавіка па 3 траўня 1802 г. Усе гэтыя назіранні былі паведамленыя Цаху, які іх апублікаваў у “Monatliche Correspondenz…”. Яны былі надрукаваныя таксама ў “Штогодніку варшаўскага Таварыства сяброў навук” (Roczniki Towarzystwa Warszawskiego Przyjaciol Nauk), заснаванага ў лістападзе 1800 г. Снядэцкі быў чальцом гэтага таварыства з дня яго заснавання.

Першы прэзідэнт таварыства, гісторык Ян Альбертрандзі (Albertrandi), у 1801 г. звярнуўся да Снядэцкага з прапановай напісаць дысертацыю аб Каперніку. Мэта дысертацыі была абазначаная словамі: “...паказаць як Каперніку абавязаныя матэматычныя навукі, асабліва астраномія, у эпоху, у якой ён жыў, паказаць, працай якіх папярэднікаў ён карыстаўся і ў якой ступені, паказаць, чым абавязаныя яму навукі ў цяперашні час”. Снядэцкі вельмі ахвотна пагадзіўся напісаць гэтую дысертацыю. Ён уважліва вывучыў кнігу Каперніка па першым выданні 1543 г., а затым даследаваў працы аўтараў, якія пісалі пра Каперніка. Ягоная ўвага засяродзілася на змесце кнігі Каперніка, а не на біяграфіі аўтара. Снядэцкі у такіх словах ахарактарызаваў сутнасць вучэння Каперніка: “Капернік не быў пераймальнікам старажытных філосафаў, але сапраўдным творцам сваёй сістэмы, ён вырашыў найцяжэйшыя задачы сферычнай трыганаметрыі, а яго ўласныя і глыбокія ідэі аб упарадкаванні і нябесных целах, аб фізічнай сіле іх руху, асабліва зямной восі, пацверджаныя праз некалькі стагоддзяў тонкімі назіраннямі і глыбокім геаметрычным вылічэннем, – вялі да новых вялікіх законаў аб уладкаванні сусвету і сталі асновай найвялікшых адкрыццяў у сучаснай астраноміі”. Гэтыя словы з’яўляліся новым падыходам да сутнасці вучэння Каперніка і таму Снядэцкі дадае: “Усяго гэтага ніхто да мяне яшчэ не напісаў і не давёў”. У сваёй дысертацыі, якая з’яўляецца не толькі выкладам вучэння Каперніка, але і арыгінальнай працай, Снядэцкі даў крытычны агляд усіх раздзелаў кнігі Каперніка. Ён лічыў самым істотным раздзел, прысвечаны руху Зямлі. У канцы сваёй працы Снядэцкі адзначыў поспехі астраноміі, дасягнутыя на аснове вучэння Каперніка.

Дысертацыя Снядэцкага была адпраўлена ў Варшаву 31 жніўня 1802 г. і прачытана на адкрытым паседжанні Таварыства сяброў навукі 16 лістапада 1802 г. Культурнай грамадскасцю Варшавы яна была прынятая з вялікім запалам. Ужо ў снежні 1802 г. гэтая праца была надрукаваная асобнай кнігай, затым перавыдадзеная ў 1803 г. у “Штогодніку варшаўскага Таварыства ...”. Гэты твор увайшоў і ў зборнікі Яна Снядэцкага, якія былі выдадзены тры разы (I выданне – Вільня, 1814 г., II выданне – Вільня, 1818 г,, III выданне – Варшава, 1837 г.). Потым былі шматлікія пераклады гэтай працы на замежныя мовы. На ангельскай мове твор Снядэцкага аб Каперніку быў выдадзены ў Дубліне ў 1823 г., на італьянскай – у Пізе ў 1823 г., рэзюмэ на персідскай мове з’явілася ў Калькуце ў 1826 г. Біёграф Яна Снядэцкага Баліньскі паведамляе пра пераклад працы Снядэцкага аб Каперніку на рускую мову, выкананы Васілём Анастасевічам.

Праца Снядэцкага спрыяла актывізацыі цікавасці да Каперніка сярод еўрапейскай інтэлігенцыі. У сусветнай навуцы Капернік быў прызнаны польскім навукоўцам, не гледзячы на тое, што да гэтага яму прыпісвалі прускае паходжанне.

У гэты ж час Снядэцкі напісаў падручнік па геаграфіі. Як ён пісаў у сваёй аўтабіяграфіі, задума падручніка геаграфіі з’явілася яшчэ ў 1794-1795 гг. Да Снядэцкага не было ўзораў такога падручніка. Таму яго складанне доўжылася некалькі гадоў і было завершанае толькі ў 1803 г. Падручнік быў надрукаваны на польскай мове ў Варшаве ў 1804 г. пад загалоўкам: “Геаграфія або матэматычнае і фізічнае апісанне Зямлі”. Геаграфія Снядэцкага выйшла трыма выданнямі на польскай мове. Другое з іх, пашыранае і выпраўленае, было надрукавана ў Вільні ў 1809 г.; трэцяе выданне, зноў пашыранае, выйшла з друку таксама ў Вільні ў 1818 г. Другое выданне было перакладзена на рускую мову і выпушчана ў Харкаве ў якасці падручніка геаграфіі зацверджанага для ўсіх рускіх гімназій.



У 1802 г. Снядэцкі па сваім жаданні быў вызвалены ад пасады прафесара Кракаўскага ўніверсітэта. Прычына падачы ў адстаўку была ў тым, што адраджэнне ўніверсітэта, пачатае дзякуючы працам Калантая фактычна спынілася. Яно прыпынілася ўжо ў 1786 г., пасля таго як Калантай пакінуў Кракаў. Акупацыя Кракава прускімі войскамі ў 1794 г., а затым далучэнне Кракава да Аўстрыі пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, яшчэ больш пагоршыла становішча. Снядэцкі у 1796-1798 гг. тры разы ездзіў у Вену улагоджваць справы універсітэта перад аўстрыйскім урадам, але гэта не прывяло да прыкметнага паляпшэння ўмоў працы ва ўніверсітэце.

У гэты час лепшыя ўмовы для развіцця навукі склаліся ў Віленскім універсітэце, дзе астранамічныя даследаванні развіваліся пад кіраўніцтвам Марціна Пачобута. З ім Снядэцкі пазнаёміўся асабіста яшчэ ў Гародні, куды падчас сойму ў 1793 г. прыехаў таксама і Пачобут – тады рэктар Віленскага ўніверсітэта. Пасля гэтага Снядэцкі двойчы запрашаўся ў Віленскі ўніверсітэт, але ён адхіліў гэтыя запрашэнні. Ён вырашыў з’ехаць за мяжу, бо не бачыў сэнсу для сваёй працы на радзіме. У лісце да Калантая ад 22 жніўня 1803 г. Снядэцкі паведаміў, што збіраецца з’ехаць у Нямеччыну і Францыю, каб адпачыць, наведаць Цаха і пазнаёміцца з яго астранамічнымі і геадэзічнымі працамі. Ён з’ехаў у пачатку верасня 1803 г. Спачатку Снядэцкі прабыў некалькі дзён у Зэебэргене ў Цаха дзе прымаў удзел у ягоных астранамічных назіраннях. У лістападзе 1803 г. Снядэцкі прыехаў у Парыж, дзе прабыў 8 месяцаў, выязджаючы на кароткі час у Нідэрланды.

Падчас знаходжання Снядэцкага ў Парыжы французскі пісьменнік Шарль Віле (Villers) выдаў кнігу “Эцюды аб духу і ўплыве рэфармацыі Лютэра”, у якой былі паклёпніцкія выбрыкі ў адрас Рэчы Паспалітай. Снядэцкі напісаў вялізны адказ на гэты паклёп і выдаў яго на французскай мове. Ён давёў у ім безгрунтоўнасць высноў Віле, які сцвярджаў, што наш край ў XV ст. не меў значэння ў Еўропе, ён нагадаў аб перамозе над крыжакамі, здабытай у 1410 г. у бітве пад Грунвальдам злучанымі сіламі палякаў, беларусаў і літоўцаў, і паказаў высокі ўзровень культуры нашага краю ў XV ст. Акрамя таго, Снядэцкі пратэставаў супраць здзеквання аўтара “Эцюдаў” над стратай Рэчы Паспалітай дзяржаўнай незалежнасці ў канцы XVIII ст. Водгук Снядэцкага на кнігу Віле атрымаў вялікую вядомасць у грамадскіх колах Францыі. У кастрычніку 1804 г. Снядэцкі з’ехаў у Італію і жыў у Мілане і Рыме. Падчас знаходжання ў Італіі яму прапаноўвалі кіраўніцтва абсерваторыяй у Балонні, але Снядэцкі гэтай прапановы не прыняў. У траўні 1805 г. Снядэцкі вярнуўся ў Кракаў. Ён збіраўся пасяліцца ў вёсцы і заняцца тамака гаспадаркай, паляваннем і чытаннем кнігаў.

Князь Адам Чартарыскі, апякун школ васьмі заходніх губерняў Расеі і міністр замежных спраў Расійскай імперыі, звярнуўся да Снядэцкага з прапановай заняць пасады дырэктара Віленскай абсерваторыі і рэктара Віленскага ўніверсітэта. Першапачаткова Снядэцкі не згаджаўся стаць рэктарам, але потым саступіў у гэтым пытанні і ў кастрычніку 1805 г. згадзіўся пераехаць у Вільню і заняць гэтыя дзве пасады. У пачатку 1807 г. Снядэцкі атрымаў дазвол аўстрыйскага ўрада заняць пост у Віленскім універсітэце, і 2 сакавіка 1807 г. ён прыехаў у Вільню назаўжды.

Снядэцкаму адразу прыйшлося вырашаць шмат праблемаў, частка будынкаў універсітэта была занятая вайсковым шпіталем па ўказанні губернатара. Для вырашэння фінансавых пытанняў прыйшлося з’ездзіць у Пецярбург. Тым не менш, ён засноўвае новыя кафедры (тэалогіі і хірургіі), уладкоўвае батанічны сад, лабараторыі, кабінеты, узмацняе вывучэнне новых еўрапейскіх моваў, заахвочвае літаратурныя заняткі сярод студэнтаў (аднак, у рамках класіцызму). Снядэцкі таксама пашырае дзейнасць універсітэта, рэфармуючы былыя і адчыняючы новыя школы і гімназіі ў Вінніцы, Віцебску, Магілёве.

Заняўшы пост дырэктара абсерваторыі, ён выступае з прапановай аб перабудове будынка абсерваторыі і аб забеспячэнні яе новымі прыладамі. Закупляецца тэадаліт Рамсдэна, дзевяціцалевы секстант Траўгтона, два глобусы Бадэ: нябесны і зямны, паўторны круг Рэйхенбаха і Эртэлаўя, паралактычная труба Доланда і маятнікавы гадзіннік Харды (Hardy). Аднак перабудова Віленскай абсерваторыі і яе мадэрнізацыя пры ім не ажыццявіліся.

Да астранамічных назіранняў рэктар змог прыступіць толькі ў 1808 г. і праводзіў іх сістэматычна да 1824 г. Снядэцкі працягваў работы, пачатыя ім у Кракаве, а менавіта: назіраў пакрыцці зорак Месяцам, становішчы малой планеты Весты, каметы 1811 г., Сонца і зорак, зацменні спадарожнікаў Юпітэра. У 1807 г. і ў 1811 г. рэктар назіраў каметы. Што-год ён паведамляў вынікі сваіх назіранняў у Пецярбургскую Акадэмію навук і ў Берлін. Яны друкаваліся ў мемуарах Акадэміі навук у Пецярбургу, у Берлінскім штогодніку, які выдаваў Бодэ і ў “Monatliche Correspondenz…” Цаха. Пецярбургская Акадэмія навук, высока ацэньваючы астранамічныя працы Яна Снядэцкага, абрала яго сваім членам-карэспандэнтам.



У красавіку 1812 г. Снядэцкі меў сустрэчу з расейскім царом Аляксандрам І, які знаходзіўся ў Вільні, а ў канцы чэрвеня французкія войскі ўвайшлі у старажытную сталіцу ВКЛ.

Напалеон прыняў дэлегацыю горада Вільні і ў канцы прыёму спытаў пра Міхала Агінскага, пра генерала Ваўжэцкага і пра ўніверсітэт: “Вы маеце слаўны ўніверсітэт і знакамітых прафесараў, і тут знаходзіцца слаўны астраном ....”, спрабаваў успомніць прозвішча. Яму падказалі, што гэта Снядэцкі, рэктар універсітэта, тады Напалеон з задавальненнем сказаў: “Так, Снядэцкі, Снядэцкі ... адукаваны і выкшталцоны чалавек...” (cустрэчам Снядэцкага і Напалеона прысвечаны наступныя працы: Balinski M. Napoleon i Jan Sniadecki // Balinski M. Studia historyczne. – Wilno, 1856. – Str. 89 – 97., і Федута А.И. Наполеон и Ян Снядецкий (к вопросу о семиотике поведения государя) // Meninis tekstas: Suvokimas. Analize. Interpretacija. – Vilnius: VPU leidykla, 2008. — Nr.6 (1). — P. 120 - 134.).

1 ліпеня 1812 г. Напалеон падпісвае дэкрэт аб стварэнні дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага i фармуе Камiсiю часовага ўраду. Камісія стваралася з 7 камітэтаў, на чале камітэта асветы i рэлiгiі быў прызначаны Ян Снядэцкi. Камiсiя з’яўлялася вышэйшай уладай адноўленага Вялікага Княства, якое складалася з 4-х дэпартаментаў, утвораных замест былых Вiленскай, Гродзенскай і Менскай губерняў i Беластоцкай акругі. Снядэцкі асабіста меў некалькі сустрэч з Напалеонам, дапамог універсітэту перажыць цяжкі час вайны, збярог ад раскрадання ўніверсітэцкую маёмасць, выратаваў скарб універсітэта.

1813 г. быў вельмі цяжкім для ўніверсітэта. Лік студэнтаў паменшыўся да 160 чалавек, шмат прафесараў з’ехала з Вільні, адносіны з новым міністрам адукацыі Разумоўскім былі дрэнныя. Пасада рэктара патрабавала ўсё больш сілаў. Таму, для адпачынку, Снядэцкі часта выязджаў у Свіслач, дзе жыў яго добры сябар і фундатар Свіслацкай гімназіі граф Вінцэнт Тышкевіч, больш займаўся астранамічнымі назіраннямі і чытаннем кнігаў.

У перыяд сваёй працы ў Віленскім універсітэце Ян Снядэцкі напісаў і выдаў на польскай мове “Сферычную трыганаметрыю” (Вільня, 1817 і 1820 гг.). Вялікай вядомасцю карысталіся біяграфічныя працы Яна Снядэцкага, асабліва наступныя тры; “Літаратурная біяграфія Гуга Калантая” (1814), “Навуковая і грамадская біяграфія Марціна Пачобута-Адляніцкага” (1816) і “Біяграфія Пятра Завадоўскага” (рускага міністра асветы, які праводзіў палітыку, добразычлівую да развіцця адукацыі).

Вялікай заслугай рэктара было ўзняцце на высокі ўзровень выкладання фізіка-матэматычных навук. Аднак Снядэцкі, акрамя астраноміі, геаграфіі і матэматыкі, займаўся таксама і філасофіяй. Сярод яго філасофскіх прац варта згадаць працы “Аб метафізіцы” і “Аб логіцы і рыторыцы.

У 1815 г. Снядэцкі захварэў і пакінуў рэктарства. Адпачываючы ад перажытых трывог, ён займаўся нямецкай літаратурай і філасофіяй, галоўным чынам – Кантам, да якога, зрэшты, ставіўся адмоўна. Ён вінаваціў Канта ў ідэалізме і нават параўноўваў яго з Платонам: “Пасля таго як Бэкан, Лок, Лейбніц, Даламбер і іншыя так добра растлумачылі здольнасці і дзеянні душы, Кант падымае з дамавіны нездавальняльнае вучэнне Платонава…”, “мяшае летуценні і дзівацтвы з простым, хоць, зрэшты, недастатковым вучэннем Платона, вось у чым складаецца яго сутнасць справы”.

Застаючыся ў камісіі па народнай адукацыі, ён у 1820 г. удзельнічаў у выбарах новага рэктара і яшчэ некалькі гадоў чытаў лекцыі. У 1825 г., у веку 69 гадоў, Ян Снядэцкі выйшаў у адстаўку і пакінуў Вільню, перадаўшы кіраўніцтва Віленскай абсерваторыяй свайму вучню Пятру Славінскаму. Снядэцкі пасля гэтага жыў у маёнтку Яшуны ў сваёй пляменніцы Сафіі Балінскай (дачкі Андрэя Снядэцкага). У госці да яго часта прыязджалі сябры, у тым ліку – Міцкевіч.



Памёр у Яшунах 9 лістапада 1830 г. у веку 74 гады. Асабістая бібліятэка, паводле тастаманту, была перададзеная ўніверсітэту.

Акрамя назіранняў, Ян Снядэцкі не пакінуў буйных астранамічных прац. Гэтыя назіранні, аднак, былі добра вядомыя астраномам той пары, асабліва вызначэнні становішча малых планет.

Самай вялікай заслугай Яна Снядэцкага была яго нястомная праца па арганізацыі навукі і прыцягненне да яе ўвагі шырокай грамадскасці, асабліва ў перыяд працы ў Віленскім універсітэце. Дзякуючы працам Пачобута і братоў Снядэцкіх Віленскі ўніверсітэт выйшаў на еўрапейскі ўзровень навукі ў першыя тры дзесяцігоддзі XIX ст. Вучнямі Снядэцкага былі астраномы Антон Шахін, Пётр Славінскі, Міхал Глушневіч, Вінцэнт Карчэўскі, Юзаф Ходзька. Выхаванцамі ўніверсітэта ў гэты час былі знакамітыя паэты Адам Міцкевіч і Юліюш Славацкі, знакаміты геолаг Ігнат Дамейка і практычна ўсе вядомыя дзеячы навукі, культуры і палітыкі нашага краю.



Імем Я. Снядэцкага названы кратэр на адваротным баку Месяца і планетоід у Сонечнай сістэме (Sniadeckia).




Крыніцы:

Historia astronomii w Polsce, t. II. Wroclaw – Warszawa. 1983.
Историко-астрономические исследования. Выпуск II. Москва, 1956 // Е. В. Рыбка. Ян Снядецкий (к 200-летию со дня рождения) C.267-287.
Leon Swiezawski. Jan Sniadecki. Jego zycie I dzialalnosc naukowa. Petersburg. 1898.
Balinski Michal. Rys zycia Jana Sniadeckiego : (wyjatek z Kuryera Lit.). Wilno. 1830.
Kronika Rodzinna. 1882. T.10. №3 S.77.
Józef Bieliński. Uniwersytet Wileński. T. I-ІІІ. Kraków. 1899-1900.
Balinski Michal. Rys zycia Jana Sniadeckiego : (wyjatek z Kuryera Lit.). Wilno. 1830.
Федута А.И. Наполеон и Ян Снядецкий (к вопросу о семиотике поведения государя) // Meninis tekstas: Suvokimas. Analize. Interpretacija. – Vilnius: VPU leidykla, 2008. - Nr.6 (1). - P. 120 - 134.
Снядецкий Я. Общие замечания по предмету науки об уме человеческом и общий взгляд на состав Кантовой науки // Вопросы теоретического наследия Иммануила Канта . Вып. 4. Калининград, 1979. С. 113.



Лаўрэш Леанід

Надрукавана: "Наша Слова" №20 (911) 20 траўня 2009 г., №21 (912) 27 траўня 2009 г., №22 (913) 3 чэрвеня 2009 г.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70


Последний раз редактировалось: lavon (Пт Июн 12, 2009 22:16), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
Dobermann
ЛА

Зарегистрирован: 13.07.2007

Сообщения: 767
Благодарности: 44



Добавлено: Пт Июн 12, 2009 20:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Леонид, очень интересно! Из этих статей должна получится уникальная книга.
Вернуться к началу
Dobermann сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Dobermann
ЛА

Зарегистрирован: 13.07.2007

Сообщения: 767
Благодарности: 44



Добавлено: Пт Июн 12, 2009 20:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Леонид, очень интересно! Из этих статей должна получится весьма нужная книга - белорусские историки мало внимания уделяли и уделяют развитию науки на нашей земле...
Вернуться к началу
Dobermann сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пт Июн 12, 2009 22:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

надеюсь - получиться.
_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Пн Июн 15, 2009 19:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Два вопроса ко всем.

1. Где у нас, в Беларуси, работают не любительские астрономические обсерватории?
-Нашел "Обсерватория БГУ" (там все еще ФМ -станция?)
- "Обсерватория ВГУ" ( информация на прекрасном сайте Невского).

а как в других университетах?
в Минске в педунивере обсерватория есть?
нужна иформация о всех професиоанльных астрономических обсерваториях.

2. Любительские: Невский, Шурпаков, Иван и кажется у Прокоповича в Гродно? Это все?

был бы благодарен за помощь. информация может пригодиться для дела.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
RadioAdmin Lupus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Пн Июн 15, 2009 21:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

lavon писал(а):
1. Где у нас, в Беларуси, работают не любительские астрономические обсерватории?
-Нашел "Обсерватория БГУ" (там все еще ФМ -станция?)
- "Обсерватория ВГУ" ( информация на прекрасном сайте Невского).

На счёт БГУ: ФМ-станция ("Юнистар") работает -- и создаёт массу проблем обсерватории, практически "не пуская на крышу" для наблюдений. Сама станция не в обсерватории, а рядом, а передатчики и оборудование на крыше -- где размещён и наблюдательный инвертарь обсерватории. Но какие-то исследования (практические) ведутся + теоретические. Вот оффициальная страница.

На счёт обсерватории ВГУ -- информация у меня есть только из статьи Виталика Невского. Мы там с Лёхой только рядом позировали для фотографии. Very Happy

lavon писал(а):
а как в других университетах?
в Минске в педунивере обсерватория есть?

В БГПУ им. М. Танка -- есть свой планетарий, но обсерватории нет. Есть только наблюдательная площадка на крыше (в отрочестве я там бывал). На счёт других университетов у меня информации нет.

lavon писал(а):
2. Любительские: Невский, Шурпаков, Иван и кажется у Прокоповича в Гродно? Это все?

Вроде да -- на данный момент 4 обсерватории.

_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
Lupus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Вт Июн 16, 2009 18:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

2 Lupus
спасибо.
с обсерваторий Минского планетария все ясно.
а что в Гомеле?

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
RadioAdmin Lupus
hv
RadioAdmin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 4306
Благодарности: 65

Откуда: Minsk, Belarus

Добавлено: Вт Июн 16, 2009 22:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Это гомельчане должны знать... Самое интересное, что Макс (Trinidat) мне рассказывал, что он слышал, что в Бресте есть то ли дворец молодёжи, то ли пионеров, и там есть телескоп под куполом... Это надо Макса ещё раз распросить -- может Виктор Жук и его коллеги выяснят подробности. Или мы организуем туда экспедицию! Wink
_________________
SOS
_________________________________________________
"Вит, cкоро Геминиды!" (с) Pova
"Познавший себя -- собственный палач." (с) Ф. Ницше
"Просто я живу на улице Ленина
И меня зарубает время от вре-ме-ни..." (с) Ф. Чистяков
Вернуться к началу
Lupus сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
Toliman
ЛА

Зарегистрирован: 26.10.2007

Сообщения: 351
Благодарности: 77

Откуда: Gomel

Добавлено: Ср Июн 17, 2009 08:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В Гомеле планетарий находился в церкви на территории парка. Теперь (лет 15 назад) церковь отдали верующим, а аппарат планетария и всё оборудование валялось по подвалам. В 2004 году Ларионов В.С. договорился с руководством Высшего колледжа машиностроения (бывшее училище № 6) и там разместили аппарат планетария, но помещение без купола и то что получилось, сомнительно, что можно использовать.
Астрономический клуб собирается теперь на Станции юных туристов - третий этах которой отдали областному центру технич. творчества. на СЮТ есть башня для телескопа, но её ни под каким соусом ОЦТТУ отдать не хотят, а директор ОЦТТУ её брать не хочет. Т.к. нужно ремонтировать и т.д. и т.п. Нет башни - нет проблем.
Вернуться к началу
Toliman сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Ср Июн 17, 2009 12:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

спасибо.

У нас в Ліде тоже аппарат цэйсовский выкинли на помойку и в планетирии моего детства - церковь.

_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
lavon
ЛА

Зарегистрирован: 11.07.2007

Сообщения: 901
Благодарности: 4



Добавлено: Ср Июн 17, 2009 12:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А вось гэта павінна быць для ўсіх нам цікава.
Першы ў свеце каляровы здымак Марса, зроблены ў 1909 г. выбітным астраномам Г. А. Тіхавым (нарадзіўся ў Смалявічах) з дапамогаю 75-см рэфрактара Пулкаўскай абсерваторыі.

Вось пачатак традыцыі беларускае фотаздымкі планетаў :)
і прадаўжальнікі гэтай добрай справы ў нас выдатныя!

здымак з «Наука и жизнь» 1973, №6



tihov01.jpg
 Описание:
 Размер файла:  10.21 KB
 Просмотрено:  17084 раз(а)
tihov01.jpg


_________________
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
Вернуться к началу
lavon сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden] Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Прочие проекты Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
Страница 4 из 9

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group
Русская поддержка phpBB