Список форумов Форум @ BelAstro.Net Форум @ BelAstro.Net
Форум белорусской любительской астрономической сети
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   Администрация форумаАдминистрация форума   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Мужчины умеют ненавидеть, женщины - только испытывать отвращение. Последнее гораздо страшнее. /А. Ренье/

Астранамічныя назіранні: першыя крокі.

зарегистрированных: 0, скрытых: 0 и гостей: 1
Зарегистрированные пользователи: Нет
На страницу Пред.  1, 2, 3
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Астрономические наблюдения
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Сб Мар 05, 2011 04:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сёння назіраў з 12:20 да 01:58. Прыкладна, у 01:40 на поўдні, ніжэй Сатурна бачыў не ў тэлескоп падзенне метыярыта ў атмасферы, гарэў моцна, прыгожа і быў даволі блізка -- такое ўражанне, як быццам праляцеў над хатаю.

Тым не меньш, удалым сённяшняе назіранне назваць не магу. Неба раз-пораз зацягвалася лёгкімі аблокамі, і зоркі рабіліся замглёныя. Здараліся спохапы ветру, якія выклікалі вібрацыю тэлескопа.Злавіў у тэлескоп Сатурн, а тады згубіў, і больш навесціся не атрымалася; сёння я наводзіўся па новай методзе: памалу намацваю-адкалупваю ісціну, якае недзе побач -- маю на ўвазе мой любімы занятак паводле палярнае наладкі, які цалкам авалодаў думкаю і бурліва развівае яе ў напрамку супастаўлення нябёснае стэрэёметрыі з механічнымі выкрутасамі мантыроўкі. У давяршэнне да ўсяго выявіўся хіб у трыногу -- бронзавая ўтулка ў пластмасавым хамуце, што фіксуе ножку, трохі выйшла ўверх і не дазваляе шрубу закручвацца да канца, а таму канструкцыя не заціскаецца належным чынам (ножка ўсяго часу выязджае). Рамантаваць буду заўтра, каб ноччу не грукаць у хаце. Можа хто-небудзь сутыкаўся з падобным: як гэтая ўтулка там мацуецца? -- яе лепш закруціць ці загнаць малатком?

Лявон, дзякуй за падрабязную інструкцыю, але пакуль такія маніпуляцыі для мяне занадта складаныя. Задачу сабе стаўлю больш сціплую: для пачатку дасягнуць хаця бы прыблізнае настройкі, як гэта раіць інструкцыя -- проста, праз тое, што справа гэтая ў мяне новая і незвычайная, ёсць пэўныя праблемы з разуменнем ейнае логікі; логіку пакуль што я адужаў не да канца, але сам працэс мне падабаецца :).
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Сб Мар 05, 2011 10:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Насчет бронзовых втулок - была у меня такая проблема. Сколько я не заливал их супер-клеем - со временем всё равно вылазили. Помогла холодная пластмассовая сварка. Сейчас всё нормально, держится. Но винты до упора стараюсь не закручивать.

пс. Молоток не поможет, imho

_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Сб Мар 05, 2011 17:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гэта я на марозе перастараўся. Мяркую, пластычныя ўласцівасці пластмасы на марозе змяншаюцца, матэрыял робіцца больш крохкі. Памятаецца, неяк ноччу мая крэпкая фізічная моц перамагла кволы розум: пры зацісканні ножкі да ўпору штось хрумснула... Дык цяпер высветляецца, вось што было.

Сёння агледзеў паломку: бачна расколіна ў гняздзе, дзе мацуецца ўтулка. Крыху запрэсаваў затычку шрупцынгаю, але да канца не заганяў, бо ідзе яна з прытугам, клініць. На першы раз крыху паслужыць, а потым штосьці прыдумаю.

Sidewinder, скажыце, калі вы ставілі ўтулку на халодную зварку, вы свідравалі пад яе гняздо? У мяне, лічу, простым шляхам запхнць назад яе будзе праблематычна, бо пры запрэсоўцы расколіна ў пластмасе пашыраецца. Як адзін з варыянтаў паспрабую нагрэць канструкцыю фенам, а потым запрэсаваць... Зрэшты зрабіць новую заціскачку таксама не складана...
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Сб Мар 05, 2011 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Одно отверстие расширено - расплавлено паяльником, и залито эпоксидкой. Второе оставалось как есть, только заливал я туда супер-клей "Момент-гель" за 4000 руб., а сверху залепил сваркой, так, чтобы не вылазила втулка.
_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Сб Мар 05, 2011 19:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Если поеду в планетарий сегодня - сфотографирую.
_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Сб Мар 05, 2011 22:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вот как приклеены (прилеплены) винты на треноге.


CIMG8307.jpg
 Описание:
 Размер файла:  96.96 KB
 Просмотрено:  13266 раз(а)
CIMG8307.jpg


CIMG8308.jpg
 Описание:
 Размер файла:  87.17 KB
 Просмотрено:  13266 раз(а)
CIMG8308.jpg


CIMG8309.jpg
 Описание:
 Размер файла:  97.99 KB
 Просмотрено:  13267 раз(а)
CIMG8309.jpg


_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Пн Мар 07, 2011 02:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зрабіў невялікі рамонт. Здымкі дадаю. Спачатку паспрабаваў нагрэць фенам гняздо і ўтулку ды ўплавіць яе -- справа атрымалася марная: пластмасавае мацаванне крыху дэфармавалася, утулка дастаецца пры зусім невялікіх намаганнях.

Тады пашырыў гняздо праз свідраванне. Пасадзіў утулку на клей (нейкі смярдзючы, і выедае вочы -- мабыць, на поліўрэтанавай аснове). Казаць пра нейкі вынік рана; закручу шруб заўтра -- няхай за ноч добра возьмецца клей; можа стацца так, што шруб яшчэ і не пойдзе, бо ўтулку ставіў з пэўным прытугам.

Увогуле, мне гэтыя заціскальнікі адразу не спадабаліся, хаця выглядаюць эфектна. Калі патрапіць на вочы прыдатны металёвы профіль, адразу ж замяню заціскальнікі на самаробныя.



Для форуму Беластранэт_20110307.jpg
 Описание:
Так выглядае паломка: утулка выйшла з гнязда.
 Размер файла:  23.22 KB
 Просмотрено:  13247 раз(а)
Для форуму Беластранэт_20110307.jpg
Так выглядае паломка: утулка выйшла з гнязда. »»»


Для форуму Беластранэт_20110307_02.jpg
 Описание:
Спроба ўплавіць утулку з дапамогаю фена.
 Размер файла:  34.4 KB
 Просмотрено:  13247 раз(а)
Для форуму Беластранэт_20110307_02.jpg
Спроба ўплавіць утулку з дапамогаю фена. »»»


Для форуму Беластранэт_20110307_03.jpg
 Описание:
Гняздо разсвідраваў, пасадзіў утулку на клей. Дзеля гэтага зняў ножку, падклаў пад канструкцыю газету, каб выпадкова не прыляпіўся пластмасавы корпус заціскальніка да алюміневага профілю.
 Размер файла:  42.25 KB
 Просмотрено:  13247 раз(а)
Для форуму Беластранэт_20110307_03.jpg
Гняздо разсвідраваў, пасадзіў утулку на клей. Дзеля гэтага зняў ножку, падклаў пад канструкцыю газету, каб выпадкова не прыляпіўся пластмасавы корпус заціскальніка да алюміневага профілю. »»»


Для форуму Беластранэт_20110307_04.jpg
 Описание:
Выгляд пасля пасадкі ўтулкі ў гняздо.
 Размер файла:  54.64 KB
 Просмотрено:  13247 раз(а)
Для форуму Беластранэт_20110307_04.jpg
Выгляд пасля пасадкі ўтулкі ў гняздо. »»»

Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Пн Мар 07, 2011 15:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ну будем надеяться, что не подведет;)
_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Пн Мар 07, 2011 16:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выбачаюся за апіску: клей, што выкарыстоўваў я, хутчэй за ўсё поліэфірны -- не поліўрэтанавы, як памылкова напісаў я вышэй. Ва ўсялякім разе, эпаксідка гэтак не смярдзіць. На цюбіку напісана па-польску "Цыянапан", але складнікі клею не паказаныя. Sidewinder, вы напісалі, што карысталіся эпаксідкаю і выказвалі пэўныя сумненні ў надзейнасці склейкі. Ёсць шэраг пластыкаў, з якімі ў эпаксідкі дрэнная адгезія; мне падалося, што ў дадзеным выпадку гэта той выпадак -- хаця, вядома, я не знаўца ў тэхналагічных тонкасцях...

Сёння завярнуў шруб: ішоў ён цяжка -- усё ж адчуваецца, што ўтулка знаходзіцца пад напружаннем, -- разок хрумснула пластмаса, але ўсё завярнулася як мае быць; пры моцным зацісканні ўтулка не выходзіць з гнязда. Што будзе далей, час пакажа...
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Чт Июн 16, 2011 14:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

З красавіка толькі некалькі разоў зазіраў у тэлескоп... Розныя зямныя справы забіралі час па начох...

Учора было жаданне выехаць кудысь на адкрытае месца, каб паназіраць зацямрэнне Месяца, аднак -- не атрымалася. Назіраў са свайго падворка заключную фазу зацямрэння: Месяц выглянуў між хатаю суседа і дрэвам за падворкам. Толькі навёўся, Месяц накрыла хмара, і назіранні былі спыненыя. Тым ня меньш цешуся думкаю, што хоць неяк паўдзельнічаў у падзеі.

Пытанне з палярнай наладкаю мантыроўкі й прыёмамі назірання застаюцца для мяне актуальнымі. У другой палове ліпеня планую правесці пад Менскам даволі працяглы час, дык хацелася б выкарыстаць гэтую нагоду ды патрапіць на збор астраклубу, каб паказаць свой тэлескоп ды пачуць практычныя парады...
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Smeshny
ЛА

Зарегистрирован: 15.05.2011

Сообщения: 33
Благодарности: 0



Добавлено: Пн Авг 15, 2011 23:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А где живёте то в Мостах, а то у меня тут родственники и пробуду тут до 29 августа может что-нибудь подскажу
_________________
SW1309EQ2.Турист-3м 20*50
+375336226703
Вернуться к началу
Smeshny сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Site Admin Deimos
hv
Site Admin

Зарегистрирован: 10.07.2007

Сообщения: 6194
Благодарности: 79



Добавлено: Вт Авг 16, 2011 08:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Smeshny: пожалуйста, следите за пунктуацией. Проявите уважение к тем, кто будет читать то, что Вы пишите.
_________________
Алексей

Профи-диванщик с опытом, есть диплом А4 в рамке.
Вернуться к началу
Deimos сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Вт Авг 16, 2011 12:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

>> А где живёте то в Мостах, а то у меня тут родственники и пробуду тут до 29 августа может что-нибудь подскажу

Дзякую за клопат. Жыву на Міхалоўцы... У дадзены момант знаходжуся ў Менску. У Мастох планую зьявіцца на наступным тыдні на дзень-два, але -- без тэлескопу. Раніца 29-га, мабыць, прыпадзе яшчэ на Астрафэст, куды я маюся завітацца разам са сваім апаратам. Паведамляю мой вэлкомаўскі тэлефон на ўсялякі выпадак: 604-18-29.
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Вс Авг 28, 2011 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У працяг сваех зацемкаў дылетанта заўважу, што наведванне Астрафэсту-2011 вельмі йстотна папоўніла мае веды і ўяўленні паводле астранамічнае практыкі. Пераканаўся, што падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбныя тым, хто робіць у зорных назіраннях першыя крокі. Не памятаю, ці пісаў я тут на форуме пра асаблівасці набыцця і перадачы досведу -- калі паўтараюся, дык прашу прабачэння; проста, перачытваць усе старонкі няма часу і калорыяў.

Матэрыяльная каштоўнасць вопыту, на мой погляд, абумоўленая ягонай неверагоднай энергастратнасцю ў працэсе набыцця. Каб дасягнуць пэўнага эмпірычнага выніку, якіх-небудзь "кола" ці "рычага", часам патрабуюцца тысячагоддзі пошуку, працы і ахвяраванняў вялікае колькасці людзей. А маральная каштоўнасць вопыту бачыцца ў ягоных камулятыўных уласцівасцях: у перадачы, дзеля якой часам патрэбныя зусім невялікія вымогі -- адное слова, гук, жэст... Астрафэст-2011 мне гэтае яшчэ раз засведчыў: з ранняе вясны я не даваў рады знайсці зладнасць паміж палярнаю настройкаю мантыроўкі й маніпуляцыямі тэлескопам. Аднак, на Астрафэсце мне ўсё дацямна растлумачыў, мабыць, меньш як за хвіліну Руслан Завадзіч...

Увогуле, Астрафэст праз стасункі з астраномамі й назіраннямі за іх працаю даў шмат і практычных падказкаў, і тэарэтычных ведаў. Мне як пачаткоўцу ў астранамічнай справе гэтае мерапрыемства было вельмі карысным.
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Сб Дек 10, 2011 21:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Штосьці, было, страціў пароль на форум; спрабаваў некалі аднавіць яго праз сэрвер, аднак нешта не спрацавала... Да таго ж чамусьці перасталі прыходзіць паведамленні паводле падпіскі. Аднак сёння, уважліва пашукаўшы пароль у архівах, з радасцю знайшоў запаветныя лічбы, дасланыя мне сэрверам пры рэгістрацыі...

Сённяшняе зацямрэнне Месяца, на шчасце, прапусціць не атрымалася. Неба ў Мастох а другой палове дня зацягнула хмарамі. Думалася, што пабачыць гэтую зьяву мне не выпадае, таму пачаў сачыць за ёй у "Стэларыюме". Аднак, неба выяснела ў заключнай фазе зацямрэння, і я скіраваўся да тэлескопа, які дзеля тэрмастабілізацыі вынес на двор яшчэ ўдзень. Назіранню заміналі дубы, што растуць за хатаю: скрозь галіны сачыць было даволі не зручна. Урэшце ўзяў бінокль: з ім весці Месяц было больш прыдатна, бо мелася большая свабода ў выбары месца для назірання. Увогуле, нягледзячы на пэўныя нестасоўнасці пры сённяшнім знаёмстве з зацямрэннем, настрой прыўзняўся праз адчуванне, што нейкім чынам атрымалася далучыцца да цікавай і захапляльнай зьявы.
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Вс Янв 22, 2012 00:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вось зажыўся нарэшце на зялёны лазер.

Жыць весялее... Толькі існуе пытанне. Забыўся на летніку насадныя ручкі для рэгулёўкі тэлескопу. Да ніжняга калёсіка можна прыстасавацца і без ручкі -- яно круціцца даволі лёгка, а вось верхні вінт рукою не павярнуць -- даводзіцца карыстацца абцугамі, што выклікае вялікія нязручнасці. Можа ёсць якісьці больш дзейсны выхад з праблемы?



Беластранэт_20120122_04.jpg
 Описание:
 Размер файла:  53.35 KB
 Просмотрено:  11914 раз(а)
 Беластранэт_20120122_04.jpg

Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Модератор Sidewinder
hv
Модератор

Зарегистрирован: 29.04.2009

Сообщения: 3329
Благодарности: 227

Откуда: Вёска Копішча, Беларусь

Добавлено: Вс Янв 22, 2012 19:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Можна зрабіць такую самому, няхай яна не будзе такой доўгай, як звычайная, але гэта можа быць неяк зручна.

Як зрабіць - тут можа быць многа варыянтаў. Ці ізаленты накруціць, ці што-небудзь з метала, ці з дрэва. Я б узяў кавалак дрэва, прасвідраваў бы дзве адтуліны перпендыкулярна, адной змясціў бы на ручку DEC тэлескопа, у другую які-небудзь болт, паразважыўшы, як ён будзе там трымацца. Гэты болт мае ўпірацца ў паглыбненне ў ручцы тэлескопа, і такім чынам кавалак дрэва, дошкі, можа замяніць забытую звычайную ручку. Але гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў, які прыдумаўся толькі што.

_________________
Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
Вернуться к началу
Sidewinder сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение [hidden]
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Вс Янв 22, 2012 22:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй за падказку. Сам бы ў гэтым кірунку не дапяў. Заўтра паспрабую што-небудзь змастачыць з дроту ды ізаленты.
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лявон
ЛА

Зарегистрирован: 26.12.2010

Сообщения: 67
Благодарности: 0



Добавлено: Чт Мар 01, 2012 22:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Будынак Менскага планетару заўсёды захапляў мяне сваімі незвычайнымі формамі: элементы візантыйскага стылю надавалі архітэктуры абрысы храму, што ў эпоху атэізму выглядала даволі нестандартна. Аднак пабываць унутры святыні давялося толькі 24 лютага гэтага года, дзе адбыліся астранамічныя Зімовыя сустрэчы. Змест астрахраму не расчараваў, а дадаў да касмалагічных і тэістычных матываў у архітэктурных формах пачуццё ўтульнасці і душэўнага камфорту. Сустракаліся ўжо знаёмыя твары. Кажуць, што астранамічная сінагога ў парку Горкага можа зрабіцца сталым месцам для рэгулярнага правядзення падобных сабантуеў... Некалькі здымкаў падзеі я выклаў на суседняй галінцы: http://www.forum.belastro.net/viewtopic.php?t=1322&postdays=0&postorder=asc&start=80.
Вернуться к началу
Лявон сейчас оффлайн  Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум @ BelAstro.Net -> Астрономические наблюдения Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3
Страница 3 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group
Русская поддержка phpBB