 |
Форум @ BelAstro.Net Форум белорусской любительской астрономической сети
|
|
Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Вс Фев 20, 2011 17:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Стеларіум як раз дастакова просты і відовішны. форум чытайце у канцы, пачатак устарэў.
у мяне па гэтай спасылцы адразу адчыняецца апошняя версія прогі http://sourceforge.net/projects/stellarium/files/Stellarium-.../0.10.6/stellarium-0.10.6.1.exe/download
тут некалькі маіх артыкулаў па тэме, магчыма будзе цікава
http://pawet.net/files/_hist_astronomy.pdf
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Viktar Malyshchyts
ЛА
Зарегистрирован: 02.05.2009
Сообщения: 1354 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вс Фев 20, 2011 18:04 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзіўна, што не ўдаецца спампаваць Стэлларыум. У мяне па спасылцы Лявона праз 5 сек адразу з'яўляецца дыялог з прапановай захаваць файл на дыску. Версія самая апошняя.
Вельмі раю менавіта гэтую праграму, бо яна простая ў асваенні (нават і для пачаткоўца), а яшчэ вельмі прыгожая і рэалістычная. Для аматараў ёсць беларускамоўны інтэрфейс.:)
На дысках даўно нічога не бачыў. Раней прадавалі RedShift - нашмат больш магутная праграма. Але, здаецца, апошнія версіі былі толькі на англійскай мове, таму ў нас і не прадаваліся (знайсці 7-ю версію можна ў планетарыі). Ды і працуе ён досыць марудна.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вс Фев 20, 2011 23:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Пампую... Мой "Эксплорэр" блакаваў пампаванне. Цяпер я каманду паводле блакавання адмяніў -- справа пайшла...
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Пн Фев 21, 2011 00:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Спампаваў, усталяваў, і ўжо запусціў. Цікава. Да беларускіх настройкаў пакуль не дайшоў, але цешыць і тое, што ёсць рускія -- ужо лягчэй, чым па-ангельску. Буду цяпер вучыць праграму. Трэба на вялікі кампутар пераўсталяваць, бо мой нэтбук мае дзесяцідзюймовы экран -- дробныя літары выдае...
Пампаваў з палову гадзіны. За гэтым часам пачытаў артыкулы на "Павеце". Лявон, мы з вамі крыху знаёмыя. Сустракаліся гадоў з дзесяць таму назад у Лідзе на нейкай імпрэзе -- было гэта даўнавата, успаміны размытыя, але памяць іх трымае...
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Пн Фев 21, 2011 07:10 Заголовок сообщения: |
|
|
увесці мясцовасць - галоўнае. павіны быць масты, калі не бузе - каардынаты патрэбны.
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вт Фев 22, 2011 02:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Пейзаж у праграме беларускі -- нагадвае наваколле якой-небудзь Дзітвы пад Лідаю.
Увёў каардынаты Мастоў. Праўда, секунды мне не вядомыя -- толькі градусы і хвіліны. Заместа секундаў паставіў нулі...
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вт Фев 22, 2011 05:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Сёння ноччу неба яснае... Пасля гадзіны ночы паспрабаваў лінзу Барлоу -- мне спадабалася. Блукаў па Месяцы: планета -- аграмадная, трэба будзе заняцца месяцаграфіяй; нават пафатаграфаваў трохі. Лічу, добра, што ўзяў акурат гэты тэлескоп, а не таннейшы, з меньшай апертураю, як думаў перад пакупкаю.
Разам з тым карцінка крыху "плавала". У суседа дым ішоў з трубы -- гэта магло адбіцца на якасці малюнка. Да таго ж я нядоўга чакаў, каб тэлескоп астыў, бо Месяц сыходзіў за дрэва...
Паспрабаваў навесціся на Сатурн, але не ўдала... Пакуль што бракуе практыкі. Ніяк не атрымліваецца наладзіць шукальнік, каб не збіваўся. Потым скончыўся ход мантыроўкі -- верхняя ручка. Пасля гэтага я хуценька шмыгнуў у хату, бо пачаў прабіраць мароз. Мне чамусьці здавалася, што гэты ход мантыроўкі павінны адбывацца па кругу на 360 гр. вакол вертыкальнае восі трынога, але ў мяне ён адбываецца на невялікім адрэзку, а тады тэлескоп, зрабіўшы невялікую дугу, спыняецца. Можа, я не так, як трэба працую з мантыроўкаю?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей
ЛА
 Зарегистрирован: 28.12.2007
Сообщения: 116 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вт Фев 22, 2011 12:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон, "верхняя ручка" - это, скорее всего, механизм тонких движений оси склонений. Проще сказать - подпружиненный толкатель. Ход у него, если не ошибаюсь, всего несколько градусов. И служит он для того, чтобы чуток "подтолкнуть" планету или звезду в центр поля... А потом объект ведется с помощью "ручки" оси прямого восхождения. Но для этого надо предварительно выставить полярную ось экваториала. Такое впечатление, что вы этого не сделали... Еще раз внимательно прочитайте инструкцию к монтировке. Там все должно быть написано.
_________________ SW 114/900 EQ2
"Наблюдатели необходимы для обретения Вселенной бытия..." Дж. Уилер.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вт Фев 22, 2011 15:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Палярную настройку, як рэкамендуе інструкцыя, я пакуль што не рабіў. Проста спачатку хацелася б пазнаёміцца з наладкамі тэлескопа, зразумець, што да чаго, як найлепей кіраваць механізмамі. Таму дзякую за звесткі паводле механічнае будовы.
Пакуль што проста выпрацоўваю маніпулятыўную памяць, прыладжваюся --дагэтль я трыног ніколі не ставіў, не кажучы пра больш тонкія аперацыі; справа пастаноўкі штатыва ня дужа хітрая, але таксама вымагае рацыяналізатарскга роздуму паводле арганізацыі мантажу, пачароднасці дзеянняў, а таксама ўнікнення непатрэбнае мітусні. Таму розныя нечаканасці ў новых для мяне варунках я ўважаю за "запланаваныя" цёрны на шляху да зорак... :) У мяне спачатку былі пэўныя цяжкасці з навядзеннем тэлескопа нават на Месяц -- праўда, учора я, як падалося, зрабіў гэта даволі хутка -- а на наводку на Палярную зорку я пакуль што не замахваюся. :)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Вт Фев 22, 2011 19:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Нічога складанага няма. неабходна прыблізна паставіць сваю шырату мясцовасці (будзе калі 53 град) і проста саарытнаваць на поўнач. Для візуала хопіць.
Тэлескоп гэты добры.
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Ср Фев 23, 2011 01:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон, я так зразумеў, што наводзіць дакладна тэлескоп на Палярную зорку не трэба? Проста паставіць указальнік верхняга калёсіка на значэнне сваёй шыраты з процілеглага поўначы боку, развярнуўшы тэлескоп на поўнач?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Ср Фев 23, 2011 20:13 Заголовок сообщения: |
|
|
не тэлескоп а монці. не ведаю куды глядзець у ЕКУ-2. у ЕКУ-3 і вышей палярная зорка павінна быць бачна ў адсысловую адтуліну па асі, там можв быць і адсыслову аптычны шукальнік.
Вось, знайшоў ваша тэму, тут http://www.starlab.ru/showthread.php?t=6219 як раз пра ЕКУ-2
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Вс Фев 27, 2011 18:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Сёння ноччу зрабіў нарэшце палярную наладку; пры дэтальным азнаямленні з канструкцыйнымі асаблівасцямі мантыроўкі высветлілася, што ўсё значна прасцей, чым я сабе ўяўляў, -- калі, вядома, я зрабіў усё як трэба. Не абышлося, праўда, і без пэўных недакладнасцяў: верхнюю ручку настройкі ўсё-роўна крыху даводзілася выкарыстоўваць у працы, бо зорка пры руху раз-пораз імкнулася перамясціцца ад цэнтра малюнку -- вынік пэўнае недакладнасці наладкі з майго боку, як мне падаецца. Але на першы выпадак я задаволены і такім вынікам; мяркую, практыка ў справе наладкі "адшліфуе" усе пахібы.
Меркаваў у гэтую ноч навесціся на Сатурн, аднак забавіўся каля кампутара, а калі выйшаў на двор дзесьці каля 02:30, дык неба з паўднёвага боку завалакло аблокамі. Таму настроіўся на Вегу (наколькі гэта магу сцвярджаць з пункту гледжання мае дылетанцкае кампетэнцыі). Назіранні вёў да 04:15, калі неба пачало захмарвацца з усходняга і паўночнага боку. Сачыў праз 25 мм акуляр, ставіў 10 мм; пад канец паспрабаваў сумясціць 10 мм з лінзаю Барлоў, але гэткае спалучэнне ў мяне не атрымалася -- думаю, шукаць зоркі на такім павелічэнні пакуль што бракуе вопыту, дый ужо ладна замерз да гэтага часу, таму мае маніпуляцыі з механізмамі тэлескопа зрабіліся недакладныя. Пазіраючы на Вегу, заўважыў у аб'ектыве знічку; дакладна вызначыць аб'ект не дам рады: можа самалёт ці спадарожнік, а можа падала "зорка" (яркага гарэння ў атмасферы не назіралася).
Над чым хацелася б папрацаваць, дык гэта над тэхнікаю навядзення і назірання; маніпуляцыі пакуль што вельмі недакладныя, таму малюнак у аб'ектыве дрыжыць ад кожнага грубага дотыку, -- а іх робіцца ўсё болей цягам замярзання рук і стамлення мышцаў. Цікава, як найлепш размяшчаць цяжар на мантыроўцы: я часта бачу на здымках, што ён размяшчаецца недзе бліжэй да сярэдзіны стрыжня; на мой погляд, размяшчэнне ў самым нізе стрыжня будзе рабіць канструкцыю больш устойлівай. Ці я памыляюся?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Sidewinder
Модератор
 Зарегистрирован: 29.04.2009
Сообщения: 3329 Благодарности: 227
Откуда: Вёска Копішча, Беларусь
|
Добавлено: Вс Фев 27, 2011 22:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): | Цікава, як найлепш размяшчаць цяжар на мантыроўцы: |
Цяжар лепш размяшчаць так, каб тэлескоп, не павяртаўся сам па сабе па восі узыходжання, калі ён не зафіксаваны. Тое ж самае адносіцца да мацавання тэлескопа ў кольцах - ён не павінен сам па сабе павяртацца па восі скланення. Таму трубу патрэбна акуратна перамяшчаць уверх-уніз, паслабіўшы мацаванне, каб знайсці лепшы варыянт ураўнаважання.
_________________ Руслан
South Belarus Observatory
flickr
www.visual.belastro.net
Прокат телескопов
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Чт Мар 03, 2011 02:43 Заголовок сообщения: |
|
|
На здымках раблю балансіроўку.
На першым здымку балансіроўка па восі прамога ўзыходу. На другім здымку балансіроўка па восі схілу -- у інструкцыі ёсць толькі малюнак балансіроўкі па восі прамога ўзыходу, таму па восі схілу рабіў гэтак, як дапетрыў паводле прачытанага тэксту, дык не ведаю, ці слушна зразумеў ідэю...
Учора, 02-03-2011, з 00:10 па 01:40 глядзеў на Сатурн праз 25 мм і 10 мм акуляры: прыгожая планета, сказаць штось благое язык не павернецца. Крыху зачапіўся за Спіку. У гэты ж вечар дзесьці пасля 19, праўда, не ў тэлескоп, бачыў з паўднёвага боку, як падала знічка, а таксама -- падзенне метэора (назіралася невялікае гарэнне ў атмасферы), -- зьявы гэтыя адбываліся адначасова.
Сёння ўвечары, прыкладна, у 19:30 бачыў (таксама без оптыкі), як кацілася па небе з паўднёвага боку знічка... Насычанае жыццё наверсе... Ужо не кажу пра самалёты -- шныраць адзін за адным. Цікава, ці ёсць нейкія тыпалагічныя адрозненні між астранамічным аб'ектам і тэхнічным сродкам: як распазнаць у агністай кропцы, якая рухаецца на небе, што гэта -- "зорка" ці самалёт?
Описание: |
Балансіроўка па восі прамога ўзыходжання. |
|
Размер файла: |
34.87 KB |
Просмотрено: |
11189 раз(а) |
Балансіроўка па восі прамога ўзыходжання. »»»
|
Описание: |
Балансіроўка па восі нахілу. |
|
Размер файла: |
22.15 KB |
Просмотрено: |
11189 раз(а) |
Балансіроўка па восі нахілу. »»»
|
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Deimos
Site Admin
 Зарегистрирован: 10.07.2007
Сообщения: 6197 Благодарности: 79
|
Добавлено: Чт Мар 03, 2011 09:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Самолёт моргает, метеоры проскакивают достаточно шустро, звёзды неподвижны, спутники движутся медленно, меняя блеск, чаще всего имеют желтоватый оттенок...
_________________ Алексей
Профи-диванщик с опытом, есть диплом А4 в рамке.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Чт Мар 03, 2011 18:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Той аб'ект, што я бачыў учора, быў сінега колеру -- маленькая сіняя яска на небе. Па характару руху я мяркую, што гэта ўсё ж тэхнічны сродак, паколькі ён рухаўся з аднастайнай хуткасцю, -- па ідэі, астранамічны аб'ект павінны каля Зямлі рухацца з паскарэннем. Удзень можна назіраць самалёт на вельмі высокай хуткасці як маленькую, ледзь заўважную кропку; я думаю, што ўвечары, калі на паверхні Зямлі цёмна, а вышыні ў некалькі кіламетраў яшчэ сягае сонечнае святло, самалёт на значным аддалені можа ўспрыймацца як агністая кропка ў начным небе; пры гэтым праз вялікую аддаленасць можа не заўважацца звычайным вокам мірганне агнёў і на слых не адчувацца грыменне рухавікоў.
Тут у нас недалёка, у Росі вайсковы аэрадром, дык самалёты -- ня рэдкасць; на нізкай вышыні, сапраўды, яны лёгка вызначаюцца па бартавых агнях.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лявон
ЛА
Зарегистрирован: 26.12.2010
Сообщения: 67 Благодарности: 0
|
Добавлено: Пт Мар 04, 2011 03:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Сёння зноўку рабіў назіранні Сатурна з 00:10 да 01:40. Навёўся вельмі хутка. За гэтым разам удалося выкарыстаць і лінзу Барлоў у спалучэнні з акулярам 10 мм: здараліся праблемы з факусіроўкаю на гэткай адлегласці, аднак перыядамі атрымлівалася злавіць даволі прыстойны малюнак. Ужо атрымліваецца працаваць спрытней, чым дагэтуль. Зьявіўся сякі-такі вопыт; праведзеная балансіроўка значна палегчыла працу з механізмамі тэлескопа і палепшыла якасць назіранняў. Разам з тым, пакуль што аніяк не атрымліваецца зрабіць дакладную палярную наладку: аб'ект назіранняў упарта збочвае з цэнтра відарысу, асабліва гэта напружвае пры вялікім павелічэнні. Магчыма, нешта раблю няслушна пры настройцы. Ва ўсялякім разе, ёсць яўная прычына для самаўдасканалення :).
Сёння ўвечары на прагулцы (19:41) назіраў без оптыкі дзіўную зьяву на небе. На паўднёвым усходзе звярнуў увагу на нябёснае цела жоўтага колеру даволі вялікага памеру; памер я параўнаў бы з Юпітэрам, калі назіраць на яго праз мой тэлескоп з акулярам на 25 мм -- у павелічэнні каля 35 х ці каля гэтага. Калі прыгледзеўся, дык заўважыў, што аб'ект рухаецца (з захаду на ўсход); праз некалькі секундаў ён знік, прычым, неяк негадана -- "напаўшляху" (хаця, я глядзеў скрозь галіны дуба, якія маглі схаваць ад мяне нейкія "сакральныя" моманты знікнення); пачатак гэтай зьявы, адкуль і як аб'ект зьявіўся на небе, я не бачыў.
Цікава, наколькі прынята сярод астраномаў-аматараў вядзенне дзённікаў назіранняў за Космасам?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
DzmitryK
Модератор
 Зарегистрирован: 13.07.2007
Сообщения: 3464 Благодарности: 843
Откуда: Таллинн, Эстония
|
Добавлено: Пт Мар 04, 2011 07:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): |
Сёння ўвечары на прагулцы (19:41) назіраў без оптыкі дзіўную зьяву на небе. На паўднёвым усходзе звярнуў увагу на нябёснае цела жоўтага колеру даволі вялікага памеру; памер я параўнаў бы з Юпітэрам, калі назіраць на яго праз мой тэлескоп з акулярам на 25 мм -- у павелічэнні каля 35 х ці каля гэтага. Калі прыгледзеўся, дык заўважыў, што аб'ект рухаецца (з захаду на ўсход); праз некалькі секундаў ён знік, прычым, неяк негадана -- "напаўшляху" (хаця, я глядзеў скрозь галіны дуба, якія маглі схаваць ад мяне нейкія "сакральныя" моманты знікнення); пачатак гэтай зьявы, адкуль і як аб'ект зьявіўся на небе, я не бачыў.
|
МКС. Летела, и вошла в тень Земли как раз после кульминации.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
lavon
ЛА
 Зарегистрирован: 11.07.2007
Сообщения: 909 Благодарности: 10
|
Добавлено: Пт Мар 04, 2011 18:23 Заголовок сообщения: |
|
|
Лявон писал(а): | Разам з тым, пакуль што аніяк не атрымліваецца зрабіць дакладную палярную наладку: аб'ект назіранняў упарта збочвае з цэнтра відарысу, асабліва гэта напружвае пры вялікім павелічэнні. Магчыма, нешта раблю няслушна пры настройцы. Ва ўсялякім разе, ёсць яўная прычына для самаўдасканалення :).
|
Для дакладнай настройкі патрэбна вытаставіць монці па-узроўню і навесціся на Палярную зорку аптычным шукальнікам. ЕКУ-2 яго не мае ў прынцыпе, таму прыдзецца стала карэктаваць, што нармална.
Можна яшчэ адрэгулявацца па "дрэйфу зорак", метад апісаны у "Справачніку аматара астронаміі", ці вось я знайшоў:
1) Устанавливаем полярную по компасу и отвесу - да хоть на глаз.
2) Вставляем окуляр с перекрестьем в фокусер телескопа или гида.
(дадам - можна глядзешь і ў шукальнік тэлескопа, будзе меньшая дакладнасць - Л.Л. )
3) Теперь корректируем высоту полярной оси.
3а) Наводимся как можно точнее на восточную (западную) звезду, так чтобы звезда "легла" на перекрестье окуляра, и, подождав несколько минут, определяешь куда от перекрестья "дрейфует" эта звезда (часовик при этом держать включенным, но можно и руками сопровождать).
3б) Если звезда уходит к северу от сопровождающего его перекрестья, то нашу полярную ось надо несколько опустить (для западной звезды - поднять) и наоборот. Примерно на угол 4*d/t градусов, где d - величина дрейфа в угловой мере, t - время за которое этот дрейф накопился (скажем и то и другое в секундах).
3в) Повторяем (3а) до тех пор пока восточные (западные) звезды не перестанут "уходить" с креста
4) Теперь корректируем азимут полярной оси.
4а) Наводимся на южную приэкваториальную звезду и сопровождаем уже ее.
4б) Если она при сопровождении "уползает" с перекрестья к северу, то северный конец полярной оси следует повернуть чуть к востоку. Если дрейфует к югу, то наоборот - к западу.
4а) Повторяем до тех пор пока южные звезды не будет твердо держаться перекрестья при сопровождении.
5) Для надежности повторяем пункт (3) и потом (4)
_________________ Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
_______________________________________
SW 100 ed, WO Zenisthar 66 SD APO, Sky Master 15x70
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|